від крымінальнага пакарання, які заключаецца ў выдаленні асуджанага з месца яго жыхарства з абавязковым пасяленнем у пэўнай мясцовасці.
Уеўрап. дзяржавах С. ўведзена яшчэ ў 15—16 ст. З Вялікабрытаніі злачынцаў ссылалі ў Амерыку (да 1776) і Аўстралію (да 1852), з Францыі ў Франц. Гвіяну і Новую Каледонію, з Партугаліі ў афр. калоніі, з Грэцыі — на астравы Эгейскага мора (у перыяд ваен. дыктатуры 1967—74), што служыла таксама мэтам засялення новых тэрыторый.
У Расіі С. (пераважна С. палітычная) склалася ў 16—17 ст., найб. пашырэнне набыла ў 19 — пач. 20 ст. Ссылалі паводле прыгавору суда або ў адм.парадку. Месцам С. служылі аддаленыя ад сталіц і прамысл. цэнтраў мясцовасці еўрап.ч. Расіі, Поўначы, Сібіры, Д. Усходу або Сярэдняй Азіі. Сярод паліт. ссыльных былі дзеячы расколу, праціўнікі рэформ Пятра I, ахвяры дварцовых пераваротаў 18 ст., удзельнікі Барскай канфедэрацыі, паўстанняў 1794, 1830—31, 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве, дзекабрысты, народнікі, сацыял-дэмакраты і інш. С. скасавана ў Расіі пасля Лют. рэвалюцыі 1917, адноўлена бальшавікамі ў першыя гады сав. улады. Крымін. кодэкс (КК) РСФСР (1926) прадугледжваў С., на тэрмін ад 2 да 10 гадоў у якасці самаст. і да 5 гадоў дадатковай меры пакарання. У 1931 уведзена дадатковая С. пасля адбыцця тэрміну зняволення для асуджаных за шэраг «контррэвалюцыйных» злачынстваў, бандытызм і інш. З сярэдзіны 1930-х г. Асобая нарада НКУССССР сістэматычна накіроўвала ў С. (спачатку на 5, потым на 10, 25 гадоў) пасля адбыцця зняволення тых з вышэйназваных, у каго ў судовым прыгаворы не было С. З 1948 гэтая дадатковая С. стала пажыццёвай. ККСССР (1960) замест гэтых дадатковых рашэнняў прадпісваў судам назначаць у прыгаворах за адпаведныя злачынствы як тэрмін пазбаўлення волі, так і наступную С. З 1920-х г. акрамя пакарання за канкрэтныя злачынствы практыкавалася масавая С. былых паліт. праціўнікаў бальшавікоў (меншавікі, эсэры, кадэты, анархісты і інш.), да якіх у 1927 далучаны і трацкісты. Формай С. былі дэпартацыі 1930—40-х г., у т. л. звязаныя з калектывізацыяй. С. як асобны від пакарання захоўвалася ў сав. праве да 1992. На Беларусі выкарыстоўвалася паводле рашэння суда або ў адм.парадку, гал. чынам у адносінах асоб, якія абвінавачваліся ў паліт. злачынствах. Існавала ў 1928—94. Не ўжывалася да непаўналетніх, цяжарных жанчын і жанчын, якія мелі на ўтрыманні дзяцей да 8-гадовага ўзросту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ ГРА́МАТ», «Белорусский архив древних грамот»,
зборнік дакументаў па гісторыі ўсх. зямель Беларусі 16—18 ст. Першае археаграфічнае выданне дакументаў, амаль поўнасцю прысвечаных гісторыі Беларусі. Падрыхтаваны І.І.Грыгаровічам пры ідэйнай і фін. падтрымцы М.П.Румянцава, выдадзены ў Маскве (ч. 1, 1824). Змешчана 57 дакументаў, выяўленых у архівах Магілёва і Мсціслава і размешчаных у храналагічным парадку — ад сярэдзіны 15 ст. да 1768. Пераважаюць матэрыялы па сац.-эканам. гісторыі і царк.-рэліг. адносінах, уасн. датычаць Магілёва, радзей Мсціслава, Полацка, Віцебска (у т. л. прывілей вял.кн. Аляксандра правасл. духавенству 1499, Жыгімонта I правасл. епіскапам 1511, прывілей Магілёву на магдэбургскае права 1578 і інш.). 2-я частка захавалася ў рукапісе (уБел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва); змяшчае 66 дакументаў за 1252—1707, у т. л. агульназемскі прывілей вял.кн. Казіміра 1447, дакументы да Брэсцкага сабора 1596, генеалагічную табліцу кн. Мсціслаўскіх. Для 3-й часткі прызначаліся дакументы 17 ст., але праца над ёю была спынена (смерць Румянцава, фін. цяжкасці, магчыма, умяшанне цэнзуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТАРАЖЫ́ТНЫЯ ДАКУМЕ́НТЫ ПА ГІСТО́РЫІ ПО́ЛЬШЧЫ, ЛІТВЫ́ І СУСЕ́ДНІХ КРАІ́Н»
(«Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae gentiumque finitimarum historiam illustrantia»),
археаграфічнае выданне дакументаў з Ватыканскага архіва па гісторыі Польшчы і ВКЛ 11—18 ст. Падрыхтавана гісторыкам царквы А.Тайнерам, выдадзена ў 4 тамах у Рыме ў 1860—64. Змешчаны лісты рымскіх пап да каралёў Польшчы і вял. князёў ВКЛ, вял. магістраў Нямецкага ордэна, біскупаў, абатаў і інш. асоб у гэтых краінах, інструкцыі папскім нунцыям у Польшчы і Рэчы Паспалітай і рэляцыі ад іх у Рым, лісты ад манархаў і інш. асоб да рымскіх пап; матэрыялы справаводства Рэчы Паспалітай па рэліг. пытаннях. Матэрыялы выдання асвятляюць становішча каталіцкай царквы ў Польшчы і ВКЛ, увядзенне і ўмацаванне каталіцтва ў Літве, міжнар. адносіны ВКЛ, падрыхтоўку і правядзенне уніі паміж каталіцкай і правасл. цэрквамі, рэліг. барацьбу ў Рэчы Паспалітай у 16—18 ст., дзейнасць Радамскай, Барскай, Слуцкай, Тарунскай, Таргавіцкай і інш. канфедэрацый. Усяго надрукавана каля 3 тыс. дакументаў, уасн. на лацінскай, італьянскай і французскай мовах. Большасць крыніц надрукавана ўпершыню. Дакументы размешчаны ў храналагічным парадку. Змешчаны геаграфічна-імянныя паказальнікі, архіўныя шыфры, але археаграфічныя каментарыі адсутнічаюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРОНТ [франц. front ад лац. frons (frontis) лоб, пярэдні бок],
1) аператыўна-стратэг. аб’яднанне ўзбр. сіл, якое ствараецца звычайна з пачаткам вайны для вырашэння аператыўна-стратэг. задач на кантынент. тэатры ваен. дзеянняў. Як правіла, задачы выконвае ва ўзаемадзеянні з інш. Ф., аб’яднаннямі і злучэннямі розных відаў узбр. сіл, а ў некат. выпадках і самастойна. У 1-ю сусв. вайну ў Расіі было 5 Ф.; увял.Айч. вайну ў СССР — больш за 10. На тэр. Беларусі ў розныя часы дзейнічалі; Зах., Цэнтр., Бел., Калінінскі, потым — 1-ы, 2-і, 3-і Бел.; 1-ы і 2-і Прыбалт. франты. У арміях ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і інш. аператыўна-стратэг. аб’яднаннямі былі групы армій, у Японіі — Ф., якія выконвалі аператыўныя задачы.
2) Лінія, на якой разгорнуты перадавыя падраздзяленні (лінія межавання з праціўнікам на тэатры ваен. дзеянняў).
3) Раён (паласа, зона) тэрыторыі, дзе вядуцца баявыя дзеянні (у разуменнях «Ф.» і «тыл»).
4) Бок баявога парадку (аператыўнага пастраення) войск, павернуты да праціўніка і інш. 5) Бок строю, у які ваеннаслужачыя павернуты тварам (машыны — пярэдняй часткай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
range2[reɪndʒ]v.
1. выстро́йваць у рад; ста́віць па пара́дку;
range books on the shelf according to size размяшча́ць на палі́цы кні́гі па фарма́це
2. (along) распасціра́цца, распаўсю́джвацца; цягну́цца ўздоўж (чаго-н.)
3. : be ranged against smb./smth. аб’ядна́цца су́праць каго́-н./чаго́-н.
4. вага́цца;
range from/between вага́цца ў пэ́ўных ме́жах;
ran ge in size/length/price вага́цца ў паме́ры/даўжыні́/цане́
5. вандрава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГІПЕРБАЛО́ІД (ад гіпербала + грэч. eidos выгляд),
незамкнутая цэнтральная паверхня 2-га парадку. Бывае адна- і двухполасцевы; пры перасячэнні гіпербалоіда з плоскасцю ў залежнасці ад параметраў атрымліваюцца ўсе канічныя сячэнні, а таксама пара прамых (у выпадку аднаполасцевага гіпербалоіда). Праз кожны пункт аднаполасцевага гіпербалоіда праходзяць 2 прамыя (прамалінейныя ўтваральныя), якія цалкам ляжаць на яго паверхні, г. зн. аднаполасцевы гіпербалоід — лінейчастая паверхня, утвораная дзвюма сем’ямі прамых; выкарыстоўваецца як стрыжнёвая канструкцыя вежавых збудаванняў, напр. секцыі Шухаўскай радыёвежы на Шабалаўцы ў Маскве.
Кананічнае ўраўненне гіпербалоіда ў прамавугольнай сістэме каардынат: x2/a2 + y2/b2 − z2/с2 = 1 (аднаполасцевы), x2/a2 + y2/b2 − z2/с2 = -1 (двухлопасцевы); гіпербалоід неабмежавана набліжаецца да паверхні x2/a2 + y2/b2 − z2/с2 = 0 (асімптатычны конус; a, b, c — даўжыні паўвосяў гіпербалоіда). Калі a = b, то атрымаецца гіпербалоід вярчэння.
Гіпербалоід: а — двухполасцевы; б — аднаполасцевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЦЕ́ЖНЫ СРО́ДАК,
плацежныя дакументы (плацежныя даручэнні, плацежныя запатрабаванні, разліковыя чэкі і інш.), акрэдытывы, грошы, каштоўныя паперы, пры дапамозе якіх ажыццяўляюцца плацяжы. Плацежнае даручэнне — разліковы дакумент, які змяшчае даручэнне плацельшчыка банку аб пералічэнні (пераводзе) сродкаў з яго рахунку на рахунак атрымальніка. Пры дапамозе даручэнняў ажыццяўляюцца разлікі за атрыманыя тавары і аказаныя паслугі (выкананыя работы), разлікі па нетаварных аперацыях і інш.Плацежнае запатрабаванне — разліковы дакумент, які выкарыстоўваецца таксама пры безнаяўных разліках, калі атрымальнік сродкаў прадстаўляе ў банк патрабаванне да плацельшчыка аб уплаце выплаце* пэўнай сумы праз банк за таварна-матэрыяльныя каштоўнасці (работы, паслугі). Да запатрабавання можа дадавацца рахунак-фактура для расшыфроўкі характару патрабавання і сумы плацяжу. Разліковы чэк — пісьмовае распараджэнне ўладальніка разліковага або бягучага рахунку (чэкадаўца) банку аб уплаце выплаце* ў парадку безнаяўнага разліку пэўнай сумы грошай чэкатрымальніку. Бываюць неакцэптаваныя банкам і акцэптаваныя (сума чэка спісваецца банкам з рахунка чэкадаўца і дэпаніруецца на асобым рахунку для забеспячэння аплаты чэка), лімітаваныя (з указаннем пэўнай сумы сродкаў) і нелімітаваныя (без ліміту сродкаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭДЫ́ТНЫЯ СА́НКЦЫІ,
меры ўздзеяння, накіраваныя на частковае або поўнае спыненне (забарону) крэдытных узаемаадносін. Існуюць розныя віды К.с.: перавод на асаблівы рэжым крэдытавання, датэрміновае спагнанне выдадзеных пазык, спагнанне ў бясспрэчным парадку пратэрмінаваных плацяжоў, часовае спыненне крэдытавання. Ужываюцца часцей да дзяржавы (яго юрыд. або фіз. асоб) пры парушэнні ёй сваіх абавязацельстваў і норм міжнар. права, а часам і з мэтай парушэння яе эканам. развіцця і прымусу да выканання якіх-н. патрабаванняў, у т. л. і палітычных. Напр., Міжнар. валютны фонд уплывае на эканам. курс той ці інш. дзяржавы на аснове прадастаўлення крэдытаў (больш выгадных, чым камерцыйныя) у абмен на строга пэўны курс у правядзенні эканам. рэформаўтварэння. Паміж урадам і фондам падпісваецца дакумент («Пісьмо аб намерах»), у якім выразна выкладзены ўсе будучыя эканам. меры. Пад іх даюцца крэдыты, крэдытаванне вядзецца па частках і спыняецца, калі ўрад адхіліцца ад прынятага курсу рэформ. Такі падыход нельга лічыць дыскрымінацыйным, калі ён не ўшчамляе нац. інтарэсы краіны-пазычальніка і не мае на мэце паліт. інтарэсаў. Гл. таксама Крэдытная блакада, Крэдытная дыскрымінацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІФЕ́СТ 17 КАСТРЫ́ЧНІКА 1905 «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку», маніфест рас. імператара Мікалая II ад 30 (17 па старым стылі) кастр. 1905. Выдадзены (тэкст падрыхтаваны С.Ю.Вітэ) у час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі пад націскам Кастрычніцкай Усерасійскай палітычнай стачкі 1905. Абяцаў насельніцтву «непахісныя асновы грамадзянскай свабоды», у т. л. недатыкальнасць асобы, свабоду сумлення, слова, сходаў і саюзаў, амністыю паліт. вязням, пашырэнне выбарчага права ў Дзярж. думу. Абвяшчэнне М. суправаджалася масавымі дэманстрацыямі і мітынгамі ў многіх гарадах Рас. імперыі, у т. л. ў Віцебску, Полацку, Мінску (расстраляны войскамі, гл.Курлоўскі расстрэл 1905). Выданне маніфеста і акты новага рас. ўрада (паліт. амністыя, адмена папярэдняй цэнзуры друку і інш.) упершыню ў гісторыі Расіі стварылі перадумовы для легальнай паліт. дзейнасці. Ліберальная апазіцыя (прадпрымальнікі, памешчыкі, чыноўнікі, б.ч. інтэлігенцыі) палічыла мэты рэвалюцыі ў асн. дасягнутымі і пачала арыентавацца на заканадаўчую дзейнасць у Думе. Завяршылася фарміраванне партый канстытуцыйных дэмакратаў, «Саюз 17 кастрычніка» (гл.Акцябрысты) і інш. Левыя паліт. сілы (бальшавікі, эсэры, анархісты) выступалі за працяг рэвалюцыі да поўнай ліквідацыі самадзяржаўя і феад. перажыткаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙВЫШЭ́ЙШАЯ ЛІТО́ЎСКАЯ РА́ДА, Найвышэйшая рада Вялікага княства Літоўскага,
часовы ўрад уВКЛ (Літва і Зах. Беларусь) у час паўстання 1794. Створаны пасля захопу паўстанцамі ўлады ў Вільні. Абвешчана 24.4.1794. У склад рады ўвайшлі пераважна прадстаўнікі левага крыла шляхецка-бурж. блока («якабінцы») — Я.Ясінскі, Т.Ваўжэцкі, І.Гелгуд і інш., а таксама прадстаўнікі з месц (усяго 29 асоб). У складзе рады былі ўтвораны дэпартаменты (пазней — дэпутацыі) адміністрацыі і парадку, публічнай бяспекі, бюджэту і таемны (кіраваў войскамі). Рада ўтварыла паўстанцкія органы кіравання на месцах — цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі. Рада ВКЛ выступіла з больш радыкальнымі лозунгамі, чым кіраўніцтва паўстання ў Польшчы, якому яна фармальна падпарадкоўвалася. 24.4.1794 яна звярнулася да жыхароў Беларусі і Літвы з заклікам узяць у рукі зброю «з мэтай адваяваць свабоду і грамадзянскае раўнапраўе». Памяркоўныя элементы рады выступалі супраць радыкальных рэформ. Начальнік паўстання Т.Касцюшка абвінавачваў раду ў дзеяннях супраць «уніі братніх народаў» і ў прыхільнасці да незалежніцкай палітыкі, 10.6.1794 ён распусціў раду і замяніў яе Цэнтральнай дэпутацыяй Вялікага княства Літоўскага, створанай з больш памяркоўных дзеячаў і падначаленай Найвышэйшай нацыянальнай радзе ў Варшаве. А.П.Грыцкевіч.