характарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) характарыстыку каму‑, чаму‑н., вызначыць (вызначаць) адметныя рысы, асаблівасці каго‑, чаго‑н. [Намеснік дырэктара:] — Мне цябе характарызавалі з самага лепшага боку.Грамовіч.— Яна ў цябе, як ведзьма, — характарызаваў Рыгор Петрусю яго гаспадыню.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гальдо́ба ’высокая і худая дзяўчына’ (Сцяц. Словаўтв.). Ці не звязана гэта слова згальбо́та ’бедната’ (гл.)? Тады трэба прыняць перастаноўку складоў і азванчэнне ‑т‑ > ‑д‑: гальбо́та > *гальто́ба > гальдо́ба. З іншага боку не выключаецца, што гальдо́ба ўтворана самастойна (параўн. шырока вядомы суфікс *‑oba ў словаўтварэнні назоўнікаў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць зукр.пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус.дыял.пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск.pielęgować, pielegować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням.pflegen (Брукнер, 468).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schéitelm -s, -
1) це́мя, ма́каўка
2) прабо́р;
er trägt den ~ links у яго́ прабо́р з ле́вага бо́ку;
vom ~ bis zur Sóhleз галавы́ да ног
3) матэм. вяршы́ня вугла́; вышэ́йшая кро́пка (крывой і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Брэсцкім раёне, у бас. Серадовай Рэчкі, за 30 км на Пд ад Брэста. Пл. 0,5 км², даўж. 1,03 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 21,5 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 140 км².
Схілы катлавіны невысокія, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, зпаўн.боку сплавінныя. Дно да глыб. 2 м складзена з заглееных пяскоў, глыбей — сапрапелістае. Слаба зарастае, пераважна ў паўн. і паўд.-ўсх. частках; шыр. паласы расліннасці 5—10 м. Каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае і Чорнае. Каля возера зона адпачынку, курорт і турбаза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РНЫ ДАГАВО́Р ПАМІ́Ж ЛІТВО́Й І РСФСР 1920.
Падпісаны 12.7.1920 у Маскве. 11.9.1919 урад РСФСР звярнуўся да ўрада Літвы з прапановай заключыць мір на аснове прызнання незалежнасці літ. дзяржавы. 31.3.1920 урад Літвы заявіў пра гатоўнасць заключыць мір зСав. Расіяй пры ўмове прызнання незалежнасці Літвы ў яе этн. межах са сталіцай у Вільні. 7.5.1920 у Маскве пачаліся перагаворы: літ. дэлегацыя настойвала на ўключэнні ў склад Літвы тэр. Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Гродзенскай губ. (з гарадамі Беласток, Бельск, Гродна, Брэст, Кобрын, Пружаны), Навагрудскага пав. Мінскай губ., часткі Ілуксцкага і Гробінскага пав. Курляндскай губ. Выкарыстоўваўся і такі аргумент, як права беларусаў на самавызначэнне. 9.5.1920 член літ. дэлегацыі Д.Сямашка выступіў з заявай аб намеры «пры ўстанаўленні граніц абараняць беларускія землі на моцы беларуска-літоўскіх пагадненняў ад імперыялістычных памкненняў Польшчы... і Савецкай Расіі». Заява выклікала пратэст збоку кіраўніка сав. дэлегацыі на перагаворах А.А.Іофе, які паставіў пад сумненне правамоцтвы Сямашкі выступаць ад імя бел. народа. Падпісаны дагавор прадугледжваў збоку РСФСР безагаворачнае прызнанне самастойнасці і незалежнасці Літвы; урэгуляванне маёмасных, фін. і эканам. пытанняў; аказанне Літве бязвыплатнай эканам. дапамогі ў памеры 3 млн.руб. золатам; вяртанне Літве культ. каштоўнасцей, што былі вывезены ў час 1-й сусв. вайны і знаходзіліся на тэр. РСФСР; прадугледжваліся далейшыя перагаворы пра заключэнне гандл. і транзітных пагадненняў і інш. Фіксавалася дзярж. граніца паміж РСФСР і Літвой; прадугледжвалася ўключэнне ў склад Літвы г. Вільні і часткі зямель, заселеных пераважна беларусамі, у т. л. Гродна, Паставы, Браслаў, Ашмяны, Ліда. Факт заключэння такога дагавора выклікаў супрацьдзеянне збоку органаў БНР і кіраўніцтва Польшчы. 11.9.1920 польскі Савет абароны дзяржавы вырашыў дамагацца далучэння Віленшчыны і Гродзеншчыны да Польшчы. Пад уздзеяннем Антанты Польшча прызнала права Літвы на Вільню (замацаваны Сувалкаўскім пагадненнем 7.10.1920), аднак у выніку т.зв. бунту Л.Жалігоўскага (8—9.10.1920) і ўтварэння Сярэдняй Літвы Вільня і Віленскі край былі далучаны да Польшчы. Такім чынам, дагавор не быў выкананы ў поўным аб’ёме. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў кастр. 1939, карыстаючыся палажэннямі гэтага дагавора, Прэзідыум Вярх. Савета СССР прыняў рашэнне аб перадачы Літве Вільні і Віленскага краю.
Кр.:
Документы внешней политики СССР. Т. 3. М., 1959;
Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дак. і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922 гг.). Мн., 1997.
Літ.:
Коўкель І. Польска-літоўскі канфлікт і роля ў ім беларускіх палітычных партыяў і арганізацыяў (1920—1923 гг.) // Беларусіка = Albaruthenica. Мн., 1994. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абро́к1, ‑у, м.
Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам.Танк.
абро́к2, ‑у, м.
Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту.Сачанка.Не даўшы аброку, не бі кіем па боку.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Рытмічна хістацца збоку ў бок або зверху ўніз. [Аляксей] ківаўся ў такт машыне: згінаўся ўправа, улева, каб быць у раўнавазе.Мележ.
2. Ісці з цяжкасцю, хістаючыся (ад стомы, хваробы і пад.). Кепска толькі, што свядомасць падказвае ісці, а ногі .. не слухаюцца дый годзе. Падбіўся ўжо і Марынчук, ледзь-ледзь ківаецца.С. Александровіч.
3. Хістацца, будучы нетрывала прымацаваным да чаго‑н. Зуб ківаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́тра1, ‑ы, ж.
Струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай скрынкі, выгнутай з аднаго боку накшталт гітары, з грыфам і металічнымі ладамі. Дык, арфы і цытры, — гучней і гучней! Хай вашыя рытмы абудзяць людзей.Дубоўка.
[Ням. Zither ад грэч. kithara.]
цы́тра2, ‑ы, ж.
Разм.зневаж. Пра расфуфыраную легкадумную, хітрую жанчыну. Зусім здурнеў на старасць мой Паўлюк — Завёў наводшыбе каханку-цытру.Валасевіч.— Ого! Так і пакрыўдзіш гэтую цытру! — паддаючыся просьбе, сказаў .. [Барташэвіч] ужо нязлосна.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скептыцы́зм, ‑у, м.
1. Ідэалістычны філасофскі напрамак, які імкнецца даказаць няпэўнасць усякага пазнання, абвергнуць магчымасць дасягнення аб’ектыўнай ісціны. Скептыцызмам называе Юм адмаўленне ад тлумачэння адчуванняў уздзейнічаннем рэчаў, духу і т. п., адмаўленне ад звядзення ўспрыйманняў да знешняга свету, з аднаго боку, да бажаства або невядомага духу, з другога.Ленін.
2. Крытычна-недаверлівыя адносіны да чаго‑н., сумненне ў магчымасці, правільнасці чаго‑н. [Васіль:] — Усё ты ставіш пад сумненне, з усіх кпіш. Ведаеш, скептыцызм не да твару...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)