Чалавек, які ўмее весяліць, пацяшаць; арганізатар забаў. Ля тылы ладзіўся цэлы спектакль. Група забаўнікаў паказвала Гітлера і яго генералаў, як збіраліся яны браць Маскву і што з таго выйшла.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разьбя́р, ‑а, м.
1. Майстар па мастацкай разьбе. Пры Аружэйнай палаце працавала і вялікая група беларускіх разьбяроў.«Звязда».Да крыжа была прыбіта фігурка Хрыста, зробленая з дрэва невядомым разьбяром.Колас.
2.Уст. Скульптар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыі́т
(ад ар. ši’a = група прыхільнікаў)
паслядоўнік шыізму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРАВЫ́Я АЗЁРЫ,
група бяссцёкавых салёных азёраў у Алтайскім краі Расіі, на Пд Кулундзінскай раўніны. 94 вадаёмы. Самае вял.воз. Малінавае (пл. 114 км²). На асобных азёрах здабыча солі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр.група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ЛІНГ СТОЎНЗ»
(Rolling Stones),
англійская рок-група. Створана ў 1962 у Лондане. У першым складзе: арганізатары і кіраўнікі М.Джагер (вакаліст) і К.Рычардс (гітарыст), а таксама Ч.Уотс (барабаны), Б.Джонс (гітара), Б.Уаймэн (бас-гітара), з 1991 — Джагер, Рычардс, Уотс, Р.Вуд. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважна творы рок-н-рола, песні дуэта Джагер-Рычардс. З канца 1960-х г. выконваюць толькі ўласныя песні, створаныя на аснове блюза. Сярод альбомаў: «Афтэмэс» (1966), «Стыл Вілс» (1989), «Брыджэс ту Бабілон» (1997). Група — лідэр сярод рок-музыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў.