дале́йшы, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца працягам чаго‑н. папярэдняга; наступны. Цэлае лета жыла Аленка думкаю аб новай школе, аб далейшай сваёй навуцы. Колас. Хлопцы пусціліся ў далейшую дарогу. Маўр. // Размешчаны за чым‑н., далей чаго‑н. [Макара] пацягнула паглядзець, што напісана там, на тых далейшых шчытках. Дуброўскі. // у знач. наз. дале́йшае, ага, н. Будучае. У далейшым будзем рабіць інакш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́сны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук. / у знач. наз. гало́сны, ага, м.; гало́сная, ‑ай, ж. Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.

•••

Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон — сну, пень — пня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь. Шашкоў. // у знач. наз. гарба́ты, ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць. Прыказка.

2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя беспрацоўнага настаўніка, за якога я павінен быў выдаваць сябе. Анісаў. / у знач. наз. беспрацо́ўны, ага, м.; беспрацо́ўная, ‑ай, ж. Я знаю, што мне беспрацоўным не быць, Што голад не будзе за мною хадзіць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязру́кі, ‑ая, ‑ае.

Які не мае рукі, рук. Арсеню першыя дні ў дзіцячым доме было нялёгка. Не таму, што ён быў бязрукі. Нядзведскі. // перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы. [Валянціна Міхайлаўна] не пачула, як .. [доктар] падышоў, як стаў ззаду і цераз яе плячо глядзеў на яе бязрукую работу. Васілевіч. / у знач. наз. бязру́кі, ага, м. Лянівы горш за бязрукага. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завучыць.

2. у знач. прым. Засвоены частым паўтарэннем; прывычны. Мужчына.. дасканалым, завучаным жэстам паднёс руку да вуснаў. Асіпенка. // Штучны, няшчыры. — Добрай раніцы, Варфаламей, — з завучанай абыякавай ветлівасцю сказаў чалавек. Караткевіч.

3. у знач. наз. заву́чанае, ага, н. Тое, што засвоена, вывучана. Завучанае ў дзяцінстве не забываецца і ў старасці. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў палоне (у 1 знач.). Па цэнтральнай вуліцы прагналі некалькі чалавек палонных немцаў. Гурскі. / у знач. наз. пало́нны, ага, м.; пало́нная, ‑ай, ж. Два палонныя, намагаючыся да апошняга, цягнулі пад рукі таварыша, каб не даць яго пад кулю. Брыль. // Захоплены, заняты войскам ворага. Палонны Віцебск. Камера. Астрог. Каменная падлога — не мурог. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непазна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які яшчэ не вывучаны. Непазнаныя законы прыроды. / у знач. наз. непазна́нае, ага, н. [Прафесар] непрыкметна кантралюе думкі, накіроўваючы іх туды, дзе пачынаецца яшчэ непазнанае ім, дзе блукае ён штодня са сваімі шуканнямі. Галавач.

2. Такі, якога не пазналі, не апазналі. Разумней за ўсё было б .. [Алесю] кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непапра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які немагчыма або цяжка паправіць, выправіць. Перад канцом вайны.. [Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына. Шахавец. Вера раптам адчула, што зрабіла нейкую недаравальную непапраўную ўступку, сказаўшы мастаку не тое, што думала. Асіпенка. / у знач. наз. непапра́ўнае, ага, н. Заляскалі стрэлы. Карп зразумеў, што здарылася непапраўнае, але не разгубіўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паважа́ны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае пачуццё павагі, да якога адчуваюць павагу. Паважаны чалавек. □ Студэнты сумеліся і не ведалі, што адказаць паважанаму прафесару. Дуброўскі. // Ужываецца ў якасці эпітэта ў ветлівым звароце. Паважаныя таварышы! Паважаныя госці! // у знач. наз. паважа́ны, ага, м.; паважа́ная, ‑ай, ж. Ужываецца як зваротак з выражэннем фамільярнасці, пагарды, іроніі. Вось што я вам скажу, паважаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)