possess [pəˈzes] v.

1. улада́ць, вало́даць;

possess oneself вало́даць сабо́ю;

He was found guilty of possessing heroin. Яго абвінавацілі ў захоўванні гераіну.

2. ахо́пліваць, авало́дваць (пра пачуцці, настрой і да т.п.);

What possessed you to do it? Што прымусіла цябе зрабіць гэта?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

relate [rɪˈleɪt] v. (to)

1. устана́ўліваць су́вязь або́ адно́сіны;

relate theory and practice звяза́ць тэо́рыю з пра́ктыкай

2. адно́сіцца; мець дачыне́нне (да чаго-н.);

He notices nothing but what relates to himself. Ён звяртае ўвагу толькі на тое, што тычыцца непасрэдна яго.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

газалі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газаліну, звязаны з яго вытворчасцю і выкарыстаннем. Газалінавы пах. Газалінавы цэх. // Які працуе на газаліне. Газалінавы рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́дзіцца, гіджуся, гідзішся, гідзіцца; незак.

Абл. Гадзіцца. За гэтыя суткі Лёдзя бадай што знелюбіла сама сябе, сваё цела, нават гідзілася дакрануцца да яго. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвіста́ць, асвішчу, асвішчаш, асвішча; зак., каго-што.

Свістам выказаць сваё неўхваленне, асуджэнне, пагарду да каго‑, чаго‑н. Гардыенка спрабаваў апраўдацца, але яго асвісталі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтабіяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўтабіяграфіі, уключае элементы аўтабіяграфіі. // Звязаны з жыццём аўтара, з’яўляецца яго аўтабіяграфіяй. Аўтабіяграфічны твор. Аўтабіяграфічны матэрыял. Аўтабіяграфічныя апавяданні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камандзі́раў, ‑ава.

Які належыць камандзіру. Камандзіраў наган. □ [Камандзір] падбег да высокага чалавека, схапіў яго за рукі і пачаў трэсці. Чалавек таксама трос камандзіравы рукі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каміно́к, ‑нка, м.

1. Памянш.-ласк. да камін.

2. Абл. Лямпавае шкло. Хадосся падбегла, узяла ў Каленіка з рук камінок і выцерла яго. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зло́тнік, ‑а, м.

Уст. Тое, што і залатар (у 1 знач.). Перш уздумалася .. [Любе] несці пярсцёнак да злотніка, каб той пераліў яго на завушніцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падму́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падмурка (у 1 знач.); прызначаны для падмурка. І першы падмуркавы камень Пайшоў ад яго [старшыні] па руках. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)