матылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых рознакаляровым пылком.

Капусны м.

|| прым. матылько́вы, -ая, -ае.

Сямейства матыльковых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матылі́ца, -ы, ж.

1. мн. -ы, -лі́ц. Тое, што і матылёк.

2. Хвароба хатняй жывёлы, часцей авечак, коз, выкліканая лічынкамі стужачных глістоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маты́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Тое, што і матылёк.

2. Лічынка камара, якая служыць прынадай пры лоўлі ры́бы, а таксама кормам для акварыумных рыб.

Матылі ў вачах (разм.) — пра мігценне перад вачамі, калі становіцца млосна, дрэнна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маты́ў¹, -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Прычына, падстава для якога-н. дзеяння.

Ён кіраваўся асабістымі матывамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маты́ў², -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

1. Прасцейшая састаўная частка сюжэта, тэма ў творах мастацтва.

2. Мелодыя, напеў.

Вясёлы м.

|| прым. маты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маты́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

Апрацоўваць, рыхліць зямлю матыкай.

|| наз. маты́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Гасцініца для аўтатурыстаў.

|| прым. матэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матэматыза́цыя, -і, ж.

Укараненне матэматычных метадаў у іншыя навукі, сферы дзейнасці.

М. прыродазнаўчых навук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матэма́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне матэматыкі.

|| ж. матэматы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матэма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука, якая вывучае колькасныя адносіны, а таксама прасторавыя формы навакольнага свету.

Вышэйшая м.

|| прым. матэматы́чны, -ая, -ае.

Матэматычная задача.