unearth [ʌnˈɜ:θ] v.

1. дастава́ць з-пад зямлі́, адко́пваць

2. раскрыва́ць, раско́пваць;

unearth a mystery раскры́ць таямні́цу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unfasten [ʌnˈfɑ:sn] v.

1. расшпі́льваць; расшпі́львацца; адшпі́льваць; адшпі́львацца

2. развя́зваць; развя́звацца;

unfasten one’s hold вы́пусціць з рук

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unhinge [ʌnˈhɪndʒ] v.

1. здыма́ць дзве́ры з заве́саў

2. хвалява́ць, засмуча́ць;

His mind is unhinged. Ён звар’яце́ў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wax1 [wæks] n.

1. воск, парафі́н;

ski wax лы́жная мазь

2. васко́вая фігу́ра; све́чка з во́ску

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wef [ˌdʌblju:iˈef] (скар. ад with effect) дзе́йнічае;

wef 1 May 1996 дзе́йнічае з 1 мая 1996 г.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

васьмёра, -мяры́х, -мяры́м, -мяры́мі, ліч. зб.

Восем.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

В. мужчын.

В. гуляк;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн.л.

Нас было в.

Чакаем васьмярых;

в) з назоўнікамі мн.л., якія абазначаюць маладых істот.

В. дзяцей.

В. парасят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

В. сутак.

В. саней;

д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

В. вачэй.

В. рукавіц;

е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Іх было в.: тры хлопцы і пяць дзяўчат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збе́гчы, збягу́, збяжы́ш, збяжы́ць; збяжы́м, збежыце́, збягу́ць; збег, -гла; збяжы́; зак.

1. з чаго. Бягом спусціцца ўніз.

З. ўніз па лесвіцы.

2. Знікнуць тайком, уцячы.

З. з палону.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасць).

Вада збегла ў канаву.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).

Усмешка збегла з твару.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні.

Увесь накіп збег.

|| незак. збяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Сцежка збягае да ракі (перан.: спускаецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяся́цера, дзесяцяры́х, дзесяцяры́м, дзесяцяры́мі, ліч. зб.

Дзесяць.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

Д. сыноў.

Д. сірот;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Нас было д.

Працаваць за дзесяцярых (перан.);

в) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Іх там працавала д.: шэсць мужчын і чатыры жанчыны;

г) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.

Д. дзяцей.

Д. цялят;

д) з множналікавымі назоўнікамі.

Д. нажніц.

Д. саней.

Д. сутак;

е) з назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Д. ботаў.

Д. рукавіц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рці, пру, прэш, прэ; пром, праце́, пруць; пёр, пе́рла; пры; незак. (разм.).

1. Ісці, рухацца.

Прэ пасярэдзіне дарогі.

2. Ісці, рухацца куды-н., не лічачыся з перашкодамі, з забаронай.

Куды прэш напралом!

3. каго-што. Гнаць, выганяць.

П. чужога сабаку з двара.

4. каго-што. Валачы (што-н. цяжкае, грувасткае).

П. мяшок бульбы.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). 3 сілай выходзіць вон, праяўляцца.

Карані пруць з зямлі.

Злосць з яго так і прэ.

6. што. Прагна есці.

Прэ як не ў сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́е, траі́х, траі́м, траі́мі, ліч. зб.

Тры.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асобу.

Т. сыноў.

Т. сірот;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн.

Іх было т.

Гэту работу ўжо траім прапаноўвалі;

в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.

Т. дзяцей.

Т. цялят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

Т. саней.

Т. штаноў.

Т. сутак;

д) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу разам.

Нас там працуе т.: два мужчыны і жанчына;

е) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Т. рукавіц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)