атулі́ць, атулю́, ату́ліш, ату́ліць; ату́лены; зак., каго-што.

1. Ахінуць, агарнуць з усіх бакоў.

А. коўдраю.

2. перан. Абвалачы чым-н.

Цішыня атуліла вёску.

|| незак. атуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ату́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшпілі́ць, -пілю́, -пі́ліш, -пі́ліць; -пі́лены; зак., што.

1. Адкалоць што-н. прышпіленае.

А. бант.

2. Разняць часткі якой-н. зашпількі.

А. кнопку.

А. папругу.

|| незак. адшпі́льваць, -аю, -аеш, -ае і адшпіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каду́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Чорт, д’ябал.

◊

Кадук з ім (з ёй) (разм.) — хай сабе будзе і так.

Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (разм.) — нічога невядома пра каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастры́чнік, -а, м.

1. Дзясяты месяц каляндарнага года.

2. (з вялікай літары). Рэвалюцыя 1917 года, а таксама яе гадавіна 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі).

Свята Кастрычніка.

|| прым. кастры́чніцкі, -ая, -ае.

Кастрычніцкія святы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касты́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (спец.).

1. Апора для чалавека без ног або з хворымі нагамі; мыліца.

2. Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі.

|| прым. касты́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кураня́ і куранё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.

Птушаня курыцы.

◊

Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.

|| памянш. кураня́тка, -а, мн. -і, -так, н.

|| прым. кураня́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімптаматы́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца сімптомам чаго-н. (кніжн.).

Сімптаматычная з’ява.

2. Які накіраваны на ліквідацыю асобных сімптомаў хваробы, а не на асноўную прычыну яе (спец.).

Сімптаматычнае дзеянне лякарства.

|| наз. сімптаматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ураўні́лаўка -і, ДМ -лаўцы, мн. -і, -лавак, ж. (разм.).

Неабгрунтаванае і нічым не апраўданае ўраўноўванне ў чым-н., ураўняльны падыход да чаго-н.

У. ў аплаце працы (незалежна ад яе колькасці і якасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усвядо́міць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак.

Поўнасцю зразумець што-н.; уразумець.

У. неабходнасць чаго-н. У. сабе ўсе акалічнасці справы.

|| незак. усведамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і усвядо́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. усведамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве.

2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якой-н. грамадскай групы.

Навуковая э.

|| прым. эты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)