устойлівыя, афарыстычныя, звычайна вобразныя словы, цытаты, выразы, якія атрымалі вял. пашырэнне ў жывой мове. Кніжнае паходжанне К.с. — іх істотнае адрозненнеадпрыказак і прымавак. Крыніцы К.с. — ант. і біблейскія міфы («Дамоклаў меч»), маст. і навуковая л-ра («Мне сняцца сны аб Беларусі» — Я.Купала, «А ўсё-такі яна круціцца» — Г.Галілей), выказванні грамадскіх і паліт. дзеячаў («Прыйшоў, убачыў, перамог» — Ю.Цэзар). Пераасэнсаваныя К.с. становяцца фразеалагізмамі і даследуюцца фразеалогіяй. Убел. мове, акрамя ўласных К.с., ёсць запазычанні з інш. моў: «Дражніць гусей» (І.Крылоў), «Быць ці не быць» (У.Шэкспір) і інш. Крылатымі сталі і асобныя словы, якія набылі метафарычнае значэнне (пераважна імёны міфал. і літ. персанажаў): Геркулес, Гамлет, Гарлахвацкі.
Тэрмін «К.с.» ў лінгвістыцы замацаваўся пасля выхаду з друку аднайменнай кнігі ням. філолага Г.Бюхмана (1864), у якой сабраны гэтыя моўныя адзінкі з ням. мовы. Уласна бел. К.с. ўпершыню пададзены ў слоўніку Ф.Янкоўскага «Крылатыя словы і афарызмы» (1960).
Літ.:
Бабкин А.М. Русская фразеология, ее развитие и источники. Л., 1970;
Малажай Г.М. Беларуская перыфраза. Мн., 1974;
Ашукин Н.С., Ашукина М.Г. Крылатые слова. М., 1986.
1) які адносіцца да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў (напр. г-ая дапамога);
2) звязаны з грамадскімі навукамі, якія вывучаюць культуру і гісторыю чалавецтва, уадрозненнеад прыродазнаўчых і тэхнічных навук (напр. г-ая адукацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАРЭ́ННЕ,
фізіка-хімічны працэс пераўтварэння рэчыва, які суправаджаецца інтэнсіўным вылучэннем энергіі, цепла- і масаабменам з навакольным асяроддзем і звычайна яркім свячэннем (полымем). Гарэнне ў адрозненнеадвыбуху і дэтанацыі адбываецца з меншай скорасцю і без утварэння ўдарнай хвалі.
Аснова гарэння — экзатэрмічныя хім. рэакцыі, здольныя да самапаскарэння з-за назапашвання вылучанай цеплыні (цеплавое гарэнне) ці актыўных прамежкавых прадуктаў рэакцыі (ланцуговае гарэнне). Найб. шырокі клас рэакцый гарэння — акісленне вуглевадародаў (напр., пры гарэнні прыроднага паліва), вадароду, металаў і інш. Акісляльнікі — кісларод, галагены, нітразлучэнні, перхлараты. Асн. асаблівасць гарэння — здольнасць распаўсюджвання ў прасторы з-за нагрэву ці дыфузіі актыўных цэнтраў. Гарэнне можа пачацца самаадвольна (самазагаранне) ці ў выніку запальвання (полымем, эл. іскрай). Паводле агрэгатнага стану гаручага рэчыва і акісляльніку адрозніваюць гамагеннае (гарэнне газаў і газападобных рэчываў у асяроддзі газападобнага акісляльніку), гетэрагеннае (гарэнне вадкага ці цвёрдага паліва ў газападобным акісляльніку) і гарэнне выбуховых рэчываў і порахаў. Выкарыстоўваюць для вылучэння энергіі паліва ў тэхніцы (маторабудаванне, ракетная тэхніка) і цеплаэнергетыцы, атрымання мэтавых прадуктаў утэхнал. працэсах (доменны працэс, металатэрмія і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́КАВАЯ ТЭО́РЫЯ МО́ВЫ,
вучэнне, якое даследуе мову ў адносінах да інш. знакавых сістэм (матэм., муз., дарожнай і інш.), а таксама яе падабенства ці адрозненнеад іх. Заснавальнік семіётыкіамер. філосаф Ч.Пірс разглядаў мову як знакавыя адзінкі, характэрнай рысай якіх служыць адсутнасць знешняга падабенства з суадноснымі прадметамі. Амер. вучоны Ч.Морыс прапанаваў разглядаць усе знакі (у т. л. і моўныя) у трох вымярэннях: адносіны знакаў да аб’ектаў (семантыка), да інш. знакаў (сінтактыка) і да тых, хто карыстаецца гэтымі знакамі (прагматыка). Заснавальнік лінгвасеміётыкі (навукі, што вывучае знакавыя ўласцівасці мовы) швейцарскі лінгвіст Ф. дэ Сасюр асн. рысамі моўных знакаў лічыў іх сістэмнасць і наяўнасць адвольнай сувязі паміж іх планамі выражэння і планамі зместу. Гэтыя рысы надаюць мове стабільнасць, а таксама здольнасць фармуляваць самыя складаныя адцягненыя паняцці. Найб. выразны знакавы характар маюць пісьмовыя формы мовы, разам з якімі выкарыстоўваюцца і неславесныя знакі (лічбы, сімвалы і інш.).
Літ.:
Семиотика языка и литературы. М., 1983;
Соссюр Ф. де. Труды по языкознанию: Пер. с фр.М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУЦЫ́НЫ (італьян. cappuccino ад cappuccio капюшон),
каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў Італіі ў 1525 як адна з трох галін ордэна францысканцаў. Заснавальнік Матэо Серафіні з Баскіо імкнуўся надаць ордэну характар аскетызму часоў св. Францыска Асізскага (13 ст.), пашырыць уплыў на ніжэйшыя слаі грамадства. У 1619 папа Павел V зацвердзіў ордэн як самастойны. У апошняй чвэрці 16 ст. К. распаўсюдзіліся ў Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, у 17 ст. праніклі ў Бразілію, Цэнтр. Амерыку, Індыю і інш.Уадрозненнеад адукаваных езуітаў К. вялі місіянерскую дзейнасць сярод простага люду, іх называлі пралетарыямі сярод манахаў. УВКЛ яны аселі ў Любяшове (1756, цяпер Валынская вобл. Украіны) і Юравічах (1781, цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з канца 18 ст. дзейнасць К. уРас. імперыі стала затухаць, у 1888 іх кляштары зачынены. Жаночая галіна ордэна — капуцынкі — засн. ў 1538. Іх кляштары былі ў Германіі, Швейцарыі, Перу. У 2-ю сусв. вайну ордэн моцна пацярпеў, але аднавіўся. У 1965 у свеце былі 93 адм.-тэр. адзінкі К. (правінцыі, віцэ-правінцыі і інш.). З 1940 у Рыме дзейнічае Гістарычны ін-т, які даследуе гісторыю францысканцаў, у т. л. К.; з 1931 выдаецца квартальнік «Collectanea Franciscana» («Францысканскія зборнікі»).
Літ.:
Dydycz A.P. Dzieje zakonu braci mniejszych Kapucynów na Litwie (1756—1993). Rzym, 1994;
Kdscioł katolicki w Polsce 1918—1990: Rocznik statysiyczny. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДРЫГА́Л (франц. madrigal, італьян. madrigale ад позналац. matricale песня на матчынай мове),
1) у літаратуры — невялікі інтымна-жартоўны верш, што змяшчае ў сабе камплімент, найчасцей прысвечаны жанчыне. Вытокі бярэ з нар. паэзіі, з песень італьян. пастухоў, з 14 ст. вядомы ў прафес. паэзіі (Ф.Петрарка, Дж.Бакачыо). Да 16 ст. М. прызначаліся для муз. выканання, у канцы 16 — пач. 17 ст. зблізіліся з канцэртнымі і драм. жанрамі, часам складалі аснову камедыі. У 18 — пач. 19 ст. пашыраны як жанр салоннай і альбомнай лірыкі. Убел. паэзіі адзнакі М. прыкметныя ў вершах М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, М.Танка.
2) У музыцы — свецкі муз.-паэтычны жанр эпохі Адраджэння. Узнік уітальян.нар. творчасці як 1-галосая лірычная песня на роднай мове (уадрозненнеад песнапенняў на лац. мове). У 14 ст. пашыраны ў форме 2—3-галосай куплетнай песні (часам уінстр. суправаджэнні) з вядучым верхнім голасам. У 16—17 ст. — 4—5-галосы вак. твор a cappella, заснаваны на нормах поліфаніі «строгага стылю» (А.Віларт, Ф.Вердэло, К.Феста, Ф.Б Картэча, Я.Аркадэльт, Дж.Палестрына, А.Ласа). Пашыраны таксама ў Англіі (Т.Морлі, Т.Уілкс, Дж.Уілбі), Германіі (Г.Л.Гаслер, Г.Шуц) і інш.еўрап. краінах. У канцы 16 — пач. 17 ст. наблізіўся да канцэртных і драм жанраў і стаў асновай мадрыгальнай камедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЗА́МЕНЫ (адлац. examen выпрабаванне), іспыты,
форма выніковай праверкі ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце. Бываюць вусныя і пісьмовыя; выпускныя, пераводныя (пачынаючы з 4-га класа) і прыёмныя (пры паступленні ў вышэйшыя, сярэднія спец. і інш.навуч. ўстановы); экстэрнам (за пэўны курс унавуч. установе без навучання ў ёй). Уадрозненнеад залікаў веды на Э. ацэньваюцца адзнакай. Парадак правядзення Э. вызначаецца Мін-вам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле яго пастановы (25.4.2001) выпускныя Э. праводзяцца ў школах агульнаадукацыйных у 9-х кл. за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл. за курс сярэдняй школы, спец. агульнаадукацыйных (школах-інтэрнатах) — у 9(10)-х кл. за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл. за курс сярэдняй школы. Тым, хто вытрымаў іх, выдаюць адпаведна пасведчанне аб заканчэнні няпоўнай сярэдняй школы і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У школах, прафес.-тэхн. навуч. установах у якасці адзнакі выпускнога Э. залічваюцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па адпаведным прадмеце. Па выніках тэсціравання і алімпіяд, што праводзяцца ВНУ, абітурыентаў залічваюць у адпаведныя ВНУ без экзаменаў. У сістэме вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі існуюць курсавыя семестравыя і дзярж. выпускныя Э., да якіх дапускаюць пасля здачы ўсіх залікаў і семестравых Э. УВНУ, вышэйшых каледжах замест дзярж. Э. па спец. дысцыплінах праводзіцца абарона дыпломных работ, праектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВЕР (адангл. square квадрат),
невялікі гарадскі сад; важная ч.азелянення населеных месцаў, дэкар. афармлення плошчаў і вуліц. Фарміруецца па асн. прынцыпах садова-паркавага мастацтва. Пл. звычайна 0,5—2 га. Уадрозненнеадбульвара прызначаны пераважна для кароткачасовага адпачынку пешаходаў. С. можа мець самаст. закончаную кампазіцыю ці быць элементам буйнога арх.-ландшафтнага ансамбля. Звычайна асн. элемент кампазіцыі С. — пляцоўка для адпачынку з фантанам, дэкар. скульптурай, кветкавым партэрам, клумбамі, газонамі, пасадкамі дрэў, кустоў і інш. Першыя С. ўзніклі ў сярэдзіне 19 ст. ў Англіі, у 2-й пал. 19 ст. — у Расіі. Першыя С. на Беларусі — Аляксандраўскі сад (1870, цяпер Цэнтральны С.) з фантанам (1874) і на Саборнай пл. (1890-я г., цяпер пл. Свабоды) у Мінску. Найб. значныя С. ствараюцца ў адм.-грамадскіх цэнтрах (на плошчах Незалежнасці ў Мінску, Леніна ў Магілёве, Савецкай у Гродне), каля трансп.-планіровачных вузлоў (на прывакзальных плошчах у Гомелі, Маладзечне; Міхайлаўскі каля чыг. вакзала ў Мінску), перад буйнымі грамадскімі будынкамі (каля Бел.муз.т-ра ў Мінску, політэхн. ін-та ў Брэсце), каля помнікаў і мемар. комплексаў (С. на пл. Перамогі ў Мінску, каля помніка Вызвалення на пл. Свабоды ў Брэсце), у квартальнай забудове — т.зв. С.-«кішэні» (па вул. Берсана, на скрыжаваннях вул. Варвашэні і Куйбышава ў Мінску) і інш.
Г.С.Ларкін.
Міхайлаўскі скверу Мінску. Скульптура «Дама на лаўцы» Скульптар У.Жбанаў. 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭРАПНАМАЗГАВЫ́Я НЕ́РВЫ, чарапныя нервы,
парныя нервы, якія адыходзяць ад пярэдняй паверхні ствала галаўнога мозга паслядоўна спераду назад праз асобыя адтуліны чэрапа. Інервуюць пераважна органы і тканкі галавы і шыі, а таксама грудной і брушной поласцей. У міксін — 7 пар Ч.н., у міног, рыб і земнаводных — 10, у паўзуноў — 11, у птушак, млекакормячых і чалавека — 12.
I і II пары — нюхальны і зрокавы нервы — праводзячыя шляхі нюхальнай і зрокавай сістэм; III, IV і VI пары — вокарухальны, блокавы і адводны нервы — у млекакормячых інервуюць мышцы вока, раснічнага цела і радужнай абалонкі, у паўзуноў і птушак — мышцы мігальнай перапонкі; V пара — трайчасты нерв — інервуе скуру галавы (акрамя патылічнай вобласці), цвёрдую мазгавую абалонку, зубы, слізістую абалонку рота, жавальныя мышцы, вял. слінныя залозы; VII пара — нерв твару — у наземных пазваночных інервуе паверхневую мускулатуру шыі, мышцу, якая апускае ніжнюю сківіцу, у прыматаў — мімічную мускулатуру; VIII пара — слыхавы нерв — звязвае органы слыху, раўнавагі і гравітацыі з галаўным мозгам; IX пара — языкаглотачны нерв — інервуе ў наземных пазваночных глотку, калявушную залозу, смакавыя почкі языка; X пара — блукальны нерв — падзяляецца на рад галін, якія інервуюць мышцы жаберных дуг, плавальны пузыр, органы бакавой лініі, лёгкія, сэрца, кішэчнік; XI пара — дадатковы нерв — інервуе мышцы плечавога пояса; XII пара — пад’язычны нерв — інервуе мышцы языка і пад’язычны апарат. Уадрозненнеадспіннамазгавых нерваў, Ч.н. не сегментаваныя і строга спецыялізаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эвалю́цыя, ‑і, ж.
1. Развіццё, працэс павольнага, паступовага змянення ў прыродзе і грамадстве ў адрозненнеад рэвалюцыі. Эвалюцыя відаў расліннага і жывёльнага свету. Эвалюцыя галактык.// Наогул працэс змянення каго‑, чаго‑н. ад аднаго стану да другога. Эвалюцыя мастацтва. Эвалюцыя светапогляду. □ Літаратура XIX стагоддзя дае нам досыць багаты матэрыял, каб гаварыць аб пэўнай эвалюцыі поглядаў на ролю і прызначэнне чалавека ў жыцці.Навуменка.Цікавая эвалюцыя адбылася ў творчасці Я. Мініна. Ён паступова пераадолеў уласцівую асобным раннім працам інтымнасць, камернасць і звярнуўся да грамадска важных, актуальных тэм.Шматаў.
2.У філасофіі — форма развіцця, якая складаецца з паступовых колькасных змен, што падрыхтоўваюць якасныя змены.
3.толькімн. (эвалю́цыі, ‑ый). Спец. Перамяшчэнні караблёў або войска, звязаныя з перагрупоўкай, змяненнем строю; манеўры. Тактычныя эвалюцыі арміі.//звычайнамн. (эвалю́цыі, ‑ый). Пэўны страявы прыём руху, манеўр, які ажыццяўляецца якой‑н. ваеннай адзінкай.
[Лац. evolutio — разгортванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)