ПЕТУШКО́Ў (Адам Захаравіч) (22.4.1918, в. Фядотава Буда Клімавіцкага р-на Магілёўскайвобл. — 24.7.1976),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Рагачоўскае пед. вучылішча, Пушкінскае танк. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 1-м Укр. фронце. Камандзір узвода танкаў-тральшчыкаў ст. лейтэнант П. вызначыўся 3—6.11.1943 пры вызваленні Кіева; забяспечыў праходы для танкаў у мінных палях, знішчыў артыл. батарэю, абоз, 4 аўтамашыны праціўніка. Да 1969 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДНІКАЎ (Алесь) (Аляксандр Трафімавіч; 14.4.1910, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскайвобл. — 5.8.1941),
бел.паэт. Скончыў Ленінградскі настаўніцкі ін-т (1938). Працаваў на будаўніцтве. З 1931 на рэсп. кніжнай базе, у Белдзяржвыдзе, БелТА у Мінску. У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. З 1935 у клімавіцкай раённай газеце, з 1938 настаўнічаў у Карэліі. У Вял.Айч. вайну ў апалчэнні, загінуў. Друкаваўся з 1930. Аўтар паэмы «Зямныя зоры» (1932) пра перабудову на вёсцы. Падборка вершаў П. змешчана ў зб. «Крывёю сэрца» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́САЎ (Іван Аляксеевіч) (11.6.1919, в. Бярозаўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскайвобл. — 13.9.1994),
бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Львоўскі ун-т (1950). З 1969 у БДУ (у 1970—86 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Распрацаваў новы варыянт удакладненай тэорыі выгіну пласцін з шырокім дыяпазонам дастасавальнасці, тэрмапругкія камплексныя патэнцыялы, на аснове якіх атрымліваюць эфектыўныя рашэнні асн. краявых задач анізатропных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НАЯ ГАРА́,
радовішча мелу ў Клімавіцкім р-не Магілёўскайвобл., за 4,5 км на ПдУ ад чыг. ст. Клімавічы. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Мел шаравата-белы, слаба сцэментаваны, у верхняй ч. з пяском, дамешкамі абломкавага і гліністага матэрыялу, праслойкамі мергелю Паверхня няроўная, закарставаная. Разведаныя запасы 10,4 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы (пройдзеная) 4,5—14 м, ускрышы (пяскі, супескі) 1,3—22,3 м. Ускрышныя пяскі выкарыстоўваюцца на выраб сілікатнай цэглы, мел прыдатны на выраб вапны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУШАЎ (Леанід Нічыпаравіч) (2.4.1916, в. Ракушава Круглянскага р-на Магілёўскайвобл. — 1944),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля на Магілёўшчыне ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Краснадарскае артыл.мінамётнае вучылішча (1937). P 1934 у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны Магілёва, паранены трапіў у палон, уцёк, на радзіме ў кастр. 1941 стварыў падп. групу. P студз. 1942 адзін з кіраўнікоў Круглянскага патрыятычнага падполля. 26.12.1943 арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЯСЦВЯ́НКА,
рака ў Мсціслаўскім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскайвобл., левы прыток р. Быстрая (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 291 км². Пачынаецца за 1,2 км на Пн ад в. Рэместава Мсціслаўскага р-на, вусце на паўн.-усх. ускраіне в. Кледнявічы Дрыбінскага р-на. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні шыр. 0,2—0,5 км, у вусцевай частцы да 1 км. Рэчышча звілістае, у вытоку перасыхае: шыр. ракі ў межань да 15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАПО́РТ (Рыгор Якаўлевіч) (1890, г.п. Глуск Магілёўскайвобл. — 10.2.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 3-га рангу (1935). З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1929—31 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БВА і нач. асобага аддзела БВА; у 1936—37 нач. інспекцыі Наркамата харчовай прам-сці СССР. Чл.ЦККП(б)Б (1930—31). 16.7.1937 арыштаваны і 8.2.1938 асуджаны да пакарання смерцю «па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі правых». Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Юрый Герасімавіч) (27.6.1913, г. Бабруйск Магілёўскайвобл. —4.2.1948),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1933). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931. Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зб. нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У.Стэльмахам, паст. 1938), «Дарагі госць» (1950). Асн. тэмы пасляваен. творчасці — Вял. Айч. вайна, пасляваен. буд-ва ў вёсцы.
Існавала ў снеж. 1825 — вер. 1841. Створана памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскайгуб. з мэтай абагульняць вопыт і павышаць прадукцыйнасць прыгонніцкай працы ва ўмовах развіцця капіталіст. адносін у агр. сектары эканомікі. У яго акрамя памешчыкаў бел. губерняў уваходзіла некалькі чл.Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з рус. эканамістам М.С.Мардвінавым. Прэзідэнтам т-ва лічыўся ген.-губернатар Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губ. М.М.Хаванскі. Т-ва імкнулася абагульняць дасягненні с.-г. навукі ў Расіі і за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. У 1820-я г. ў набытым маёнтку Залучоссе (каля Віцебска) была арганізавана ўзорная гаспадарка. У 1841 т-ва выдала ў Пецярбургу 1 нумар час. «Летопись Белорусского общества сельского хозяйства», дзе змешчаны яго статут, артыкулы пра вінакурства на Беларусі, пра спробы безадвальнай апрацоўкі глебы і плуг для гэтай мэты, парады па арашэнні лугоў, лячэнні і засцярозе жывёлы ад паморку і інш.
Літ.:
Труды первого областного съезда сельских хозяев в гор. Двинске в 1903 г. Витебск, 1904;
Воробей Н.В. О Белорусском Вольном экономическом обществе: (Из истории экон. мысли в Белоруссии в первой половине XIX в.) // Сб. науч. работ Белорусского политехнического ин-та. Мн., 1958. Вып. 68.