1.(1і2ас.неўжыв.). Бегчы рыссю (пра коней і інш. жывёл).
2. Ехаць на кані рыссю. Праз некалькі хвілін з двара выехалі чатыры верхавыя і дзве рысоркі, на якіх сядзела восем чэкістаў, а ззаду, на сваёй вараной кабылцы, рысіў Карней Скіба.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Запрэгчыся разам, у адну вупраж (пра коней, валоў і пад.).
2.перан.Разм. Аб’яднацца для выканання якой‑н. справы.
спрэ́гчыся2, спражэцца; пр. спрогся, спрэглася; зак.
Тое, што і спражыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцяры́к, ‑церыка, м.
1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.
2.Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.
3. Запрэжка ў шэсць коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ТЫ,
тып шытага скуранога абутку з высокімі халявамі. Былі вядомы ўсх. славянам са стараж. часоў. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 10—11 ст. Магнаты, гарадская знаць насілі боты з лепшых гатункаў скуры, найб. багатымі лічыліся каляровыя саф’янавыя боты, упрыгожаныя цісненнем, вышытым арнаментам. У гараджан былі больш простыя і танныя. У 2-й пал. 19 ст. боты сталі шыць і для заможных сялян, якія надзявалі іх пераважна на святы. Боты былі звычайна мужчынскім абуткам, але насілі іх і жанчыны. Шылі боты са скуры буйн. раг. жывёлы, коней, свіней, авечак. У мужчынскіх ботах халявы рабілі вышэй за калена, іх загіналі, адвароты дэкарыравалі. Жаночыя шылі з карацейшымі і вузейшымі халявамі, высокім і тонкім абцасам; на заднікі ў святочныя боты набівалі медныя пласцінкі і каляровыя кавалачкі скуры. Як зручны і практычны абутак боты, пераважна фабрычнага вырабу, бытуюць і ў наш час.
Н.І.Буракоўская.
Боты. Вёска Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭР’Е́Р ЖЫВЁЛЫ,
сукупнасць унутр.марфал. (анатам. і гісталагічных), біяхім. і фізіял. уласцівасцей арганізма с.-г. жывёлы ў сувязі з яе прадукцыйнасцю і племяннымі якасцямі. Выкарыстоўваюць для ацэнкі канстытуцыі жывёлы і яе прадукцыйнасці. Першыя працы па І.ж. вядомы з канца 19 ст. Пры вызначэнні І.ж. даследуюць косці, мышцы, скуру, малочныя залозы, кроў, сэрца, лёгкія і інш. Паводле груп крыві і тыпаў індывід. бялкоў вызначаюць паходжанне жывёл, структуру парод, наяўнасць генет. узаемасувязі і інш. Паміж І.ж., будовай цела і прадукцыйнасцю існуе карэляцыйная сувязь. Напр., у малочнай жывёлы ў параўнанні з мясной лепш развіта малочная залоза, страваванне, кровазварот, шчытападобная залоза, гіпофіз, менш развіты падскурны тлушчавы слой, больш нізкі крывяны ціск, большае сэрца, больш частыя дыханне і пульс, больш інтэнсіўны абмен рэчываў. У верхавых і рысістых коней памеры сэрца і ёмістасць лёгкіх большыя, чым у цяжкавозаў (на 100 кг жывой масы). Гл. таксама Экстэр’ер жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКАЯ БІ́ТВА 1506.
Адбылася 5 жн. на р. Лань каля Клецка паміж войскам ВКЛ на чале з М.Л.Глінскім і войскам крымскіх татар, якое ўзначальвалі Беці і Бурнаш, сыны хана Менглі-Гірэя. 6—7-тысячнае войска ВКЛ некалькі гадзін вяло перастрэлку з 12—13 тыс. татар. За гэты час былі падрыхтаваны 2 гаці, па якіх коннікі ВКЛ пачалі пераправу. Татары атакавалі правае крыло, што першым перайшло цераз Лань, і нанеслі яму вял. страты. Глінскі прыспешыў рух левага крыла і імклівым ударам конніцы разрэзаў татарскае войска на 2 часткі. Правае крыло таксама перайшло ў наступленне. Частка татар трапіла ў кальцо, іншыя пачалі ўцякаць. Харугвы Глінскага пайшлі ў пагоню, бралі палонных каля Слуцка, Петрыкава, на ўкр. шляхах. У выніку бітвы вызвалена каля 40 тыс. нявольнікаў, якіх татары збіраліся весці ў Крым, узята 30 тыс.коней. К.б. — першая вял. перамога ВКЛ над крымскімі татарамі.
1. Падбіць падкову, падковы. Паглядзі, ужо гатовы Коням новыя падковы. Толькі коней прывялі — Падкавалі кавалі.Шушкевіч.//Разм. Набіць знізу жалезную палосу, пласцінкі (на абцасы, палазы саней і пад.). Падкаваць сані.
2.перан.Разм. Падрыхтаваць да чаго‑н., даць неабходны запас ведаў, звестак. Падкаваць навукова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Запрэгчы сваіх коней, валоў і пад. — пра ўсіх, многіх. У Панка конь ужо быў запрэжаны — стаяў ля ганка — і на возе ляжалі хатулі.. Таня падумала, што людзі з начы яшчэ пазапрагаліся, а ім ніхто не сказаў...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)