КРУЧО́НКІН Васіль Дзмітрыевіч (13.1.1894, в. Карпаўка Бугурусланскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 10.6.1976),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1943). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага нач. саставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну камандзір кав. дывізіі, корпуса, з 1942 камандуючы 28, 69, 33-й (удзельнічала ў Магілёўскай і Мінскай аперацыях 1944) армій, у 1945 нам. камандуючага 61-й арміяй і 1-м Бел. фронтам. Да 1946 на ’камандных пасадах у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Ад салдата да генерала» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЕ́ВІЦКІ БОЙ 1943,
бой падраздзяленняў партыз. палкоў 208-га імя Сталіна, 277-га, брыгад 130-й «Помста», 120-й, 345-га атрада з ням.-фаш. захопнікамі ў в. Мацевічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. 18 жн. ў Вял.Айч. вайну. 15 жн. батальён 700-га ахоўнага палка гітлераўцаў заняў вёску дзеля набыцця с.-г. прадукцыі. Ноччу 18 жн. партызаны акружылі вёску і раптоўным нападам знішчылі некалькі аўтамашын, шмат жывой сілы ворага; за 1 гадз бою захапілі зброю і амуніцыю акупантаў, 2 перасоўныя радыёстанцыі, каля 60 коней, боепрыпасы, нарабаванае ў насельніцтва харчаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЁЖНЫ Дзмітрый Мікалаевіч (5.11.1873, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.2.1945),
савецкі военачальнік, удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Ген.-лейт. (1940). Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча (1894), Акадэмію Генштаба (1901). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну камандаваў палком, дывізіяй, корпусам. Ген.-лейт. (1917). З 1918 у Чырв. Арміі, каманд.Паўн. фронтам. У лют.—ліп. 1919 каманд.Зах. фронтам, у кастр.—ліст. 1919—7-й арміяй. З 1921 на камандных і штабных пасадах у РСЧА. З 1926 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміях. Аўтар успамінаў аб 1-йсусв. і грамадз. войнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНАЛІ́СТЫ,
у Расіі ў 1908—17 група (фракцыя) дэпутатаў 3-й і 4-йДзярж. дум (пераважна ад паўд.-зах. губерняў) аб’яднаных вялікадзярж. і манархічнай платформай. Уваходзілі буйнейшыя землеўладальнікі, царк. дзеячы, частка інтэлігенцыі і сял. дэпутатаў. Старшыня — П.М.Балашоў, лідэры — У.А.Бобрынскі, В.В.Шульгін, епіскапы Яўлогій, Мітрафан і інш. Друкаваны орган — газ. «Окраины России». Праграма — абарона самадзяржаўя і памешчыцкай уласнасці, шавінізм («Расія для рускіх»), антысемітызм, укараненне рус. культуры ў нац. ускраінах імперыі. Патрабавалі забяспечыць панаванне правасл. царквы, высоўвалі панславісцкія лозунгі. Стварылі Усерас.нац. саюз і Усерас.нац. клуб (1910). Фракцыя спыніла існаванне пасля Лют. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПАЛЬ,
3 стаянкі і крамянёвая майстэрня каменнага веку каля в. Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Стаянка 1-я належыць носьбітам свідэрскай культуры (9—5-е тыс. да н.э.), 2-я адносіцца да эпохі мезаліту (9—8-е тыс. да н.э.), 3-я — да нёманскай культуры (8—5-е тыс. да н.э.). Крамянёвая майстэрня адначасовая з 2-й стаянкай. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, разцы, скрэблы, нажы, макралітычныя сякеры, трохгранныя пікі, скоблі, грубыя разцы, шмат крамянёвых адшчэпаў, нуклеусаў і інш. Каля 1-й стаянкі выяўлены рэшткі могільніка жал. веку з пахавальным абрадам трупаспалення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́ЛАЦАК»,
беларускамоўны грамадскі, гісторыка-культуралагічны і літ. ілюстраваны часопіс, які выдаваўся ў 1991—97, у г. Кліўленд (ЗША) бел.-амерыканскім культ.-асв. цэнтрам «Полацак». Гал. мэта выдання часопіса — спрыянне паяднанню беларусаў замежжа і Бацькаўшчыны. Раздзелы і рубрыкі: «Наша гісторыя», «Роднае слова», «Чарнобыльскі шлях», «Вобразы Бацькаўшчыны», «З жыцьця эміграцыі», «З эмігранцкіх выданьняў» і інш. Апублікаваў дакументы 19-й і 20-й сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі, I з’езда беларусаў свету, сустрэчы кіраўнікоў бел. суполак у замежжы, артыкулы па гісторыі і сучасным стане бел. эміграцыі, матэрыялы пра бел. асветнікаў і інш. Выйшла больш за 40 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ ІНСТА́НЦЫЯ,
стадыя разгляду судовай справы з пэўнай кампетэнцыяй. У бел. цывільным і крымін. працэсах адрозніваюць суды першай, касацыйнай і нагляднай інстанцый. Суд 1-й інстанцыі правамоцны на непасрэднае даследаванне і ўстанаўленне ў суд. пасяджэнні акалічнасцей справы і вынясення па ёй адпаведнага рашэння або прыгавору. 2-я С.і. — касацыйная, разглядае справу па касацыйнай скарзе або пратэсце на рашэнні, прыгаворы і прыватныя скаргі (пратэсты) на вызначэнне суда 1-й С. і і пастановы суддзі, якія не набылі законнай сілы. Наглядная С.і. — суд, які разглядае справы па пратэстах на рашэнні, прыгаворы, вызначэнні, пастановы, што набылі законную сілу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНЫЯ СПАДАРО́ЖНІКІ СО́НЦА (ШСС),
касмічныя апараты (КА), выведзеныя на арбіты вакол Сонца. Каб цела стала ШСС, яму трэба надаць скорасць адносна Зямлі не менш 2-й і не больш 3-йкасмічнай скорасці, што дасягаецца пры дапамозе ракет-носьбітаў. ШСС выкарыстоўваюцца для даследавання Сонца і калясонечнай прасторы, планет Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў, астэроідаў, камет, метэорных цел, міжпланетнай прасторы (КА выводзіцца на геліяцэнтрычную арбіту і рухаецца па ёй да аб’екта даследавання). Першым у свеце ШСС стала сав.аўтаматычная міжпланетная станцыя «Месяц-1», запушчаная 2.1.1959. Гл. таксама «Вега», «Венера», «Геліяс», «Зонд», «Марс», «Марынер», «Месяц», «Піянер», «Уліс», «Эксплорэр».