Разм. Даць ганьбу каму‑, чаму‑н., дрэнна адазвацца аб кім‑, чым‑н. Аксіння Хвядосаўна зганіла амаль усё, што да яе прыходу нагатавала Раіса.Шамякін.Цімох ганарыўся ім, і быў гатоў біцца з тым, хто асмельваўся зганіць Чорана.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.
Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло.Пушча.З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся.Пысін.//пакім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Недастатковы нагляд за кім‑, чым‑н. Па абодва бакі вуліцы стаялі цёмныя, шэрыя ад часу і недагляду, дамы.Галавач.// Памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці. — Памылкі і недагляды бываюць, — апусціўшыся на крэсла і абмякшы неяк, прызнаў Ваўчок.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гна́цца, ганюся, гонішся, гоніцца; пр. гнаўся, ‑лася; незак.
1. Бегчы, імчацца за кім‑, чым‑н. следам, каб дагнаць або злавіць. Сабака гнаўся за зайцам. □ — Дзяржы, дзяржы яго! Каравул! — крычалі.. [Вірка і Бруй] і гналіся за Саўкам.Колас./ Пра з’явы прыроды, гукі і пад. І прайшла паўз мяне сінявокая, А за крокамі гналася рэха.Глебка.//перан. Спрабаваць зраўняцца зкім‑н. у якой‑н. справе. Гнацца за перадавікамі вытворчасці.
2.зачым. Спакушацца чым‑н., дамагацца чаго‑н. Не імкнуўся я ніколі За багаццем хіжа гнацца. Усяго ў мяне даволі — Цэлы свет — маё багацце.Панчанка.
3.Зал.да гнаць (у 1–6 знач.).
•••
Гнацца за доўгім рублём — шукаць лёгкага вялікага заработку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Пацяшацца, праводзіць час у забава, гульнях. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі.Колас.Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот.Дуброўскі.
2.кім-чым. Адносіцца да чаго‑н. як да цацкі, гуляць ёю. Рыбіна, якая забаўлялася прынадай, адпусціла паплавок.Якімовіч.//перан. Абыходзіцца зкім‑н. як з цацкай, забаўкай. Дзяўчына кахала Бібікава.., а Бібікаў, відаць, толькі забаўляўся ёю і крывіў душой.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадзе́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі. Непадзельная часцінка матэрыі. Непадзельныя словазлучэнні.
2. Які не падлягае падзелу; які знаходзіцца ў агульным валоданні. Непадзельная маёмасць. Непадзельны фонд калгаса.// Які складае адзінае цэлае зкім‑, чым‑н. — Зразумей, для Косці яго работа — яго жыццё, — усхвалявана сказала Вера. — Гэтыя паняцці для яго непадзельныя.Шыцік.
3. Якога не дзеляць ні зкім; поўны, абсалютны. Непадзельнае панаванне. Непадзельная ўлада.
4. У матэматыцы — які не дзеліцца без астачы. Непадзельны лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злі́цца, зліюся, зліешся, з ліецца; зліёмся, зліяцеся і салыося, сальешся, сальецца; сальёмся, сальяцеся; заг. зліся; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Злучыцца ў адзін паток. [Ручаіны] бягуць несціхана, бягуць безупынна, .. покі не сальюцца ў бурлівыя патокі.Колас.Паток імчыцца ўніз з вяршыні, Каб зліцца з ведалі ракі І ўпасці на далонь турбіны.Смагаровіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Злучыцца ў выніку плаўлення ў адну суцэльную масу. Соль злілася ў камяк.
3. Аб’яднацца ў адну арганізацыю, групу і пад. — Мы сталі ў адзін фронт з другім, выяўленым намі тут партызанскім атрадам. К вясне нашы атрады зліліся.Чорны.
4.перан. Утварыць зкім‑, чым‑н. адзінае цэлае. Наталька злілася з гэтым людскім патокам і загубілася ў ім.Колас.//перан. Змяшацца, перастаць, адрознівацца (для слыху, зроку і пад.). Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду.Шашкоў.Сінія палоскі кашулі на.. [Міхасёвай] спіне зліліся ў адно.Савіцкі.//перан. Неразрыўна звязацца зкім‑, чым‑н. Жыццё [Нямко] злілося з інтарэсамі калгаса, з клопатамі аб конях.Кулакоўскі.// Наблізіўшыся, саставіць быццам бы адно цэлае зкім‑, чым‑н., стаць як бы часткай чаго‑н. Салаўёў ляжаў, прыціснуўшыся да зямлі і стараючыся зліцца з ёю.Шахавец.Пятрусь з Антосем прыпалі да зямлі і, падпоўзшы да жыта, зліліся з ім.Нікановіч.
5. Льючыся, перамясціцца; сцячы. Смятана злілася, а малако засталося.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.
Разм.
1. Замарудзіць або спыніць свой рух, ход; прыпыніцца. Ля ўваходу Мікола запыніўся на момант, каб перавесці дыханне, затым, не пастукаўшы ў дзверы, з сілай ірвануў іх на сябе.Сіняўскі.Зімовыя надвячоркам ля хаты старасты запыніліся двое.Навуменка.
2. Запнуцца, абарваць або замарудзіць гаворку. Чамусьці перад тым, як вычытаць Галіна прозвішча, дырэктар запыніўся, быццам у яго не хапіла духу.Сабаленка.
3.накім-чым. Затрымацца, сканцэнтравацца на кім‑, чым‑н. (пра вочы, позірк, думкі і пад.). Дапытлівыя шэрыя вочкі селяніна на момант запыніліся на Лабановічу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
VergléichIm -(e)s, -e
1) параўна́нне;
im ~ mit [zu] j-m, mit [zu] etw. (D) у параўна́нні зкім-н., зчым-н.;