parterowy

1. аднапавярховы;

dom parterowy — аднапавярховы дом;

2. тэатр. партэрны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

domostwo

н.

1. дом (з гаспадарчымі будынкамі); сядзіба;

2. гаспадарка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дах, ‑у, м.

1. Верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад дажджу, ветру і пад. Злева, пры канцы вёскі, стаяў дом валаснога праўлення з двума высокімі чырвонымі комінамі над пачарнелым дахам. Колас. На ўзгорку стаяў бела-ружовы двухпавярховы будынак з вясёлым чарапічным дахам. Васілевіч.

2. Пра дом, жыллё, прытулак. Хлапец гадаваўся пры старой жанчыне, але меў свой дах над галавой. Самуйлёнак.

•••

Пад адным дахам — у адным доме, у адной кватэры з кім‑н.

[Ням. Dach.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжыць.

2. у знач. прым. Асвоены, прыстасаваны для жылля; добраўпарадкаваны. Абжыты дом. □ Вайна зрушыла з абжытых, наседжаных месц дзесяткі, сотні тысяч людзей. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампаньёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Жан. да кампаньён (у 1 знач.).

2. Жанчына, якую наймалі ў панскі дом развесяляць і выконваць розныя даручэнні пані і паненак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прабіць вялікую колькасць чаго‑н. Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся на розных узроўнях, нібы хто напрабіваў дзірак у сцяне. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да папа, належыць папу. Вопратка на .. [Гарасіме] была не то папоўская, не то дзякоўская. Чарнышэвіч. Напроці школы і папоўскі дом быў — акно ў акно. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

habitation [ˌhæbɪˈteɪʃn] n.

1. пражыва́нне, жыха́рства;

The house is unfit for habitation. Дом не прыгодны для жылля.

2. fml жыллё, жытло́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mock2 [mɒk] adj. прытво́рны; псе́ўда-;

mock horror/surprise прытво́рны жах/прытво́рнае здзіўле́нне;

a mock-Tudor mansion дом у псеўдацюдо́раўскім сты́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

picturesque [ˌpɪktʃəˈresk] adj. маляўні́чы;

a picturesque cottage прыго́жы дом;

a picturesque fishing village маляўні́чая рыба́цкая вёска;

a picturesque setting маляўні́чае навако́лле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)