ГЛУ́ШЧАНКА (Мікалай Аляксеевіч) (н. 21.8.1937, г. Джанкой, Украіна),

бел. вучоны ў галіне электратэхналогіі. Д тэхн. н. (1988), праф. (1991). Скончыў Севастопальскі прыборабудаўнічы ін-т (1977). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для атрымання электраактываванага паветра і электрааэрацыі раствораў у працэсах біятэхналогіі.

т. 5, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІБЕНТА́ЛЬ (Карл Іванавіч) (1786, Кашырскі р-н Цвярской вобл., Расія — каля 1862),

бел. ўрач. Д медыцыны (1805). У 1811—12 аператар і інспектар Мінскай, у 1815—39 Віцебскай урачэбных упраў. Навук. працы па барацьбе з халерай і інш. эпідэмічнымі хваробамі. Прапанаваў шэраг уралагічных прылад. Адзін з першых у Еўропе выкарыстаў гіпс пры лячэнні пераломаў касцей (Мінск, 1812).

т. 5, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́ЎСКАЯ (Наталля Віталеўна) (8.8.1923, С.-Пецярбург — 30.6.1991),

бел. батанік. Д біял. н. (1981). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). У 1953—79 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, сістэматыцы раслін, навук. асновах аховы флоры.

Тв.:

Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны. Мн., 1978;

Загадки белорусской флоры. Мн., 1986.

т. 7, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІ́КІНСКІ (Аляксандр Арсенавіч) (н. 30.9.1915, с. Закабякіна Любімскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д с.-г. н. (1978), праф. (1979). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БСГА (1947), дзе працаваў да 1991. Навук. працы пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.

Тв.:

Локальное внесение минеральных удобрений. Мв., 1976 (у сааўт.).

т. 7, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПІТА́НАЎ (Яўген Андрэевіч) (2.7.1932, г. Бранск, Расія — 7.4.1997),

бел. вучоны ў галіне імуналогіі і мікрабіялогіі. Д мед. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Крымскі дзярж. мед. ін-т (1954). З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні рытмаў прадукцыі антыбіётыкаў глебавых актынаміцэтаў, уплыву хім. рэчываў на рост і развіццё бактэрый, дзеяння кортыкастэроідных гармонаў на мікрафлору кішэчніка.

т. 8, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ПІЧ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 13.3.1954, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д біял. н. (1993). Сын М.Ф.Капіча. Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це мікрабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біяхіміі біялагічна-актыўных рэчываў мікраарганізмаў, мікрабіял. біятэхналогіі, мікалогіі.

Тв.:

Антиокислительная активность экстрактов мицелия ксилотрофных базидиомицетов // Микология и фитопатология. 1995. Т. 29, вып. 5—6.

т. 8, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПІ́ЛАЎ (Рыгор Хацкелевіч) (18.6.1891, Мінск — 13.2.1949),

бел. вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі. Д мед. н., праф. (1938). Скончыў 2-гі Маскоўскі ун-т (1923). З 1927 у БДУ і Мінскім мед. ін-це, з 1934 у Віцебскім, з 1944 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па анатоміі, пытаннях клінікі, лячэння склеромы і інш. хвароб вуха, горла і носа.

т. 8, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КНІ́ГА (Мікалай Паўлавіч) (10.2.1902, в. Коўбча Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі. Д мед. н. (1955), праф. (1958). Скончыў БДУ (1929). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (з 1952 заг. кафедры). Навук. працы па стрэптаміцынатэрапіі склеромнай інфекцыі.

Тв.:

Достижения оториноларингологии за 50 лет Советской власти в БССР // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 12.

т. 8, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЗЫРАЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 10.8.1937, в. В.​Бушкава Магілёўскага р-на),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962), з 1980 працуе ў ім. Навук. працы па хірургіі жоўцевых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.

Тв.:

Дифференциальная диагностика желтух // Здравоохранение Белоруссии. 1987. № 8.

т. 8, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛА́ГА (Георгій Вікенцьевіч) (20.7.1919, в. Блячына Клецкага р-на Мінскай вобл. — 25.1.1990),

бел. вучоны-рэўматолаг. Д мед. н. (1977), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1952). У 1961—86 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па лячэнні рэўматызму, сасудзістай паталогіі.

Тв.:

Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. Мн., 1969 (разам з М.​І.​Арынчыным).

т. 8, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)