ве́нта
(ісп. venta = заезджы двор)
1) арганізацыя і месца збораў карбанарыяў у Францыі і Іспаніі 19 ст;
2) карчма ў Іспаніі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экспане́нт
(лац. exponens, -ntis = які выстаўляе напаказ)
1) асоба або арганізацыя, якая выстаўляе на выстаўцы свае экспанаты;
2) мат. паказчык ступені.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
низово́й в разн. знач. нізавы́;
низова́я мете́ль нізава́я мяце́ліца;
низова́я печа́ть нізавы́ друк;
низово́й рабо́тник нізавы́ рабо́тнік;
низово́й аппара́т нізавы́ апара́т;
низовая организа́ция нізава́я арганіза́цыя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разветвле́ние
1. (действие) разгалінава́нне, -ння ср.; неоконч. разгаліно́ўванне, -ння ср.;
2. в др. знач. разгалінава́нне, -ння ср.;
организа́ция со мно́гими разветвле́ниями арганіза́цыя з мно́гімі разгалінава́ннямі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АПЕРАТЫ́ЎНАЕ КІРАВА́ННЕ,
сістэма кіравання вытворчымі, сацыяльнымі і інш. аб’ектамі для аператыўнага забеспячэння іх функцыянавання ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай. Аб’екты аператыўнага кіравання — розныя бакі вытв. і сац. працэсаў: напр., работа зборачнага цэха, пастаўка сыравіны, збыт прадукцыі, вырашэнне жыллёва-бытавых праблем і інш. Яго сутнасць — мэтавае накіраванне працэсу прычынна-выніковых сувязяў і ўзаемадзеянне элементаў у аб’екце кіравання. Аператыўнае кіраванне ўключае: аператыўнае планаванне (распрацоўка аператыўных планаў, праграм, нормаў, нарматываў з давядзеннем заданняў да выканаўцаў), аператыўны ўлік (адлюстраванне вынікаў вытв. ці сац. працэсаў), аператыўны аналіз (своечасовае выяўленне і вымярэнне фактараў, якія выклікаюць адхіленні ад планавых заданняў, гл. Аналіз гаспадарчай дзейнасці), аператыўнае рэгуляванне (выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў і арганізацыя іх выканання для ліквідацыі прычын адхілення працэсу ад запланаваных параметраў). Практычна аператыўнае кіраванне пачынаецца з аператыўнага планавання, затым на працягу кароткага часу (дэкады, тыдня, сутак, змены і інш.) фіксуюцца вынікі вытв. працэсу, на аснове якіх выяўляюцца прычыны збояў і адхілення ад планавых заданняў і прымаецца рашэнне па рэгуляванні вытв. ці сац. працэсаў у адпаведнасці з планам. У сістэму аператыўнага кіравання ўваходзяць функцыі, якія выконваюць дапаможную ролю ці стымулююць дзейнасць спецыялістаў (арганізацыя, каардынацыя, кантроль, матывацыя і інш.).
Літ.:
Стражев В.И. Оперативное управление предприятием, проблемы учета и анализа. Мн., 1973;
Саламатин Н.А., Фель А.В., Шишкина Е.Л. Оперативное управление производством. М., 1993.
В.І.Стражаў.
т. 1, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гара́нт
(фр. garant)
дзяржава, арганізацыя або асоба, якая дае гарантыю ў чым-н.; паручыцель.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
інве́стар
(англ. investor, ад лац. investire = адзяваць)
асоба, арганізацыя або дзяржава, якія ажыццяўляюць інвестыцыю.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АДМІНІСТРА́ЦЫЯ ДАПАМО́ГІ І АДНАЎЛЕ́ННЯ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ (United Nations Relief and Rehabilitation Administration, ЮНРРА),
міжнародная арганізацыя ў 1943—47. Створана ў Вашынгтоне 44 дзяржавамі — удзельніцамі антыгітлераўскай кааліцыі з мэтай аказання дапамогі насельніцтву краін, якія вызваліліся ад ням.-фаш. і яп. акупацыі. Беларусь далучылася да ЮНРРА у жн. 1945. Дапамога ажыццяўлялася прадуктамі, медыкаментамі і інш. рэчамі ў памеры каля 2% ад нац. даходу краін-удзельніц, якія не былі акупіраваны. Іх агульны ўзнос у 1943—47 склаў 3728 млн. долараў.
т. 1, с. 119
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАН (Blanc) Жан Жазеф Луі (29.10.1811, Мадрыд — 6.12.1882),
французскі сацыяліст-утапіст, гісторык, журналіст. У сваіх поглядах абапіраўся на ідэі Сен-Сімона і Ш.Фур’е. У кн. «Арганізацыя працы» (1839) выклаў план сац. пераўтварэння грамадства. Пасля лют. рэвалюцыі 1848 увайшоў у часовы ўрад. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў Чэрвеньскім паўстанні 1848, да 1870 у эміграцыі. З 1871 чл. Нац. сходу. У час Парыжскай камуны (1871) на баку Версаля. Аўтар прац «Гісторыя дзесяці гадоў» (1841—44), «Гісторыя рэвалюцыі 1848» (1870).
т. 3, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАВЕ́Ц Канстанцін Фёдаравіч (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1977), праф. (1982). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у т. л. ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах.
т. 2, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)