апала́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Ачысціць ад мякіны зерне, крупы пры дапамозе апалушак.

А. ячмень.

|| незак. пала́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аплю́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Апырскаць, абліць.

А. вадой.

|| звар. аплю́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. аплю́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны: зак., каго-што.

Вызваліць ад пута, путаў.

Р. каня.

|| незак. распу́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распу́тванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Матаючы, закруціць вакол чаго-н.

2. каго (што). Стаміць, знясіліць работай, клопатамі і пад. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занядба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Перастаць дбаць пра каго-, што-н., пакінуць каго-, што-н. без догляду, увагі.

З. гаспадарку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкляпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Адбіць што-н. прыкляпанае.

А. заклёпкі.

2. Навастрыць, накляпаць касу.

|| незак. адклёпваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Схаваць на які-н. выпадак.

П. капейку на чорны дзень.

|| незак. прыхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Размяшаць, боўтаючы.

Р. фарбу.

2. Боўтаючы, разліць.

Р. малако.

|| незак. разбо́ўтваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Дзьмухаючы, прымусіць гарэць; распаліць.

Р. агонь.

|| незак. раздзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раздзьму́хванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уз’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што з чым (высок. і афіц.).

Аб’яднаць зноў.

|| незак. уз’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уз’ядна́нне, -я, н.