Жаўця́к 1 ’жоўты пясок’ (ТСБМ). Ад прыметніка жоўты (гл.) быў утвораны адцягнены назоўнік на ‑ь (žьltь > жоўць), адкуль з суфіксам ‑ак назва носьбіта адзнакі (параўн. жвірак ’від глебы’).
*Жаўця́к 2, жовтя́к, жовте́к ’грыб махавік, Xerocomus’ (камян., драг., Жыв. сл., 189, 190). Утварэнне, як і жаўцяк 1, магчыма, пад уздзеяннем мадэлі назваў грыбоў сіня́к, пазня́к, якія ўтвараліся непасрэдна ад прыметніка з мяккай асновай (гл. Сцяц., Афікс. наз., 131).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́мша, замш ’від апрацаванай скуры’. Рус., укр. за́мша, польск. zamsz ’тс’, чэш. zámiš ’тс’, славац. zamša ’слой скуры пад верхнім слоем’. Ст.-рус. замша ’замша’ (1635 г.). Ст.-бел. замешъ, замшъ (з 1552 г.); замшовый (1540 г.) < с.-в.-ням. saemisch leder ’замшавая скура’, дзе saemisch < франц. chamois ’серна’ (?) праз польск. Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 48. Там прыводзяцца іншыя версіі, якія прызнаюцца няўдалымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казу́рка ’казяўка, букашка; вош’ (БРС; маладз., З жыцця). Аналагічныя структуры, якія адрозніваюцца значэннямі, ёсць і ў іншых мовах; суфіксацыя, па сутнасці, праславянская. Што датычыцца беларускіх лексем, тут неабходна, магчыма, разглядаць слова казурка ’божая кароўка’ асобна, падрабязней гл. казулька ў тым жа значэнні. Апрача таго, не зусім ясны тып утварэння: суфіксальная дэрывацыя (магчыма, двайная) або перанос з козура, вядомага ў розных значэннях, з памяншальнай суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус. пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням. Paneel або нідэрл. paneel ’панель, абшыўка’, сяр.-н.-ням. panele, pannele ’драўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам. *pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрабі́ць ’пакараць смерцю’ (Шн. 2). Параўн. ст.-рус. потрѣбити/потребит ’знішчыць’, рус. ис‑требить ’тс’, якія звязаны з дзеясловам трѣбовати: серб.-харв. трщебити ’чысціць’, славен. trębiti ’чысціць, карчаваць’, польск. trzrebić ’тс’, в.-луж. trjebić ’пакладаць’, н.-луж. tfebiś ’карчаваць, расчышчаць’. Да прасл. terъ-, якое на ўсх.-слав. моўнай тэрыторыі дало тереб‑, параўн. рус. теребить ’церабіць’, а формы з треб‑ запазычаны з ц.-слав. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перга́мент ’апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходніцтва паперы’, ст.-бел. паркгаминъ, паргаминъ, парк(г)аменъ, перкгаминъ, поркгаминъ (1395 г.). Са ст.-польск. pargamin, pergamin (Булыка, Лекс. запазыч., 59), якія праз ст.-в.-ням. pergamin ці лац. pergamēntum са ст.-грэч. περγαμνός — прыметнік ад назвы горада Πέργαμον у Малой Азіі, дзе упершыню спецыяльна апрацаваная скура была выкарыстана ў якасці пісчага матэрыялу (Брукнер, 396; Фасмер, 3, 235).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перл, пе́рлы, пэрлы ’жэмчуг’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ст.-бел. перло, перла, пэрла ’тс’ (1398 г.) са ст.-польск. perła, якое са ст.-в.-ням. përle (Булыка, Лекс. запазыч., 141), дакладней з bërla, përala ’тс’, якія з вульгарнай латыні pirula < pernula ’маленькая груша’ < лац. perna ’груша’, ’у форме грушы’, італ. венецыянск. peroli, веранезск. piroli ’завушніца ў форме грушы’ (Фасмер, 3, 242; Васэрцыер, 170; Бязлай 3, 26).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́льны ’палявы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ), ’які пасецца ў полі’ (Нас.), ’які працуе ў полі’ (Сцяшк. Сл.), ’які жыве ў бязлеснай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ), польныя дзверы ’другія дзверы, вароты, якія выходзяць у поле’ (Мат. Гом.), польны ’палявы; дзікі’ (ЖНС), ст.-бел. польныи ’палявы’ (Сл. Скар.); параўн. польск. polny ’палявы’, чэш. polní, славац. poľný ’тс’. Словаўтваральная мадэль, як воля — вольны. Гл. поле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбабо́ны ’забабоны, прымхі’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *бабо́ны з той самай семантыкай, адкуль і значна больш распаўсюджанае забабо́ны (гл.); параўн. укр. бабо́ни (падрабязна гл. ЕСУМ, 1, 106), каш. babonë, якія да прасл. *bobonъ (SP, 1, 288). Сюды ж прыбабунькі ’показкі’ ў Р. Барадуліна, вытворнае прыбабу́нькаваць ’прыгаворваць, рабіць невыразныя заўвагі’ (міёр., Жыв. НС), рус. дыял. прибабу́ни ’пустаслоўе, плёткі’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 214; SEK, 1, 81.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуцава́ць 1 ’прагна есці’ (гродз., Жыв. НС), пуцоваць ’злавацца’ (жытк., там жа). Відаць, да папярэдняга слова (гл.); параўн., аднак, польск. pucować ’жэрці’, чэш. spucovati ’з’есці’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка (Варш. сл., 5, 426) і Махэк₂ (475) выво-дзяць з польск. pucować ’чысціць’, чэш. pucovati ’тс’ < ням. putzen ’тс’, г. зн. ’пакідаць посуд чыстым’.
Пуцава́ць 2 (пуцэваць) ’абчэсваць бярвенні’ (ПСл). Ад пуц ’цяслярская сякера’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)