Скі́мліць ‘скуголіць, ціха вішчаць’ (лаг., Гіл.), скі́млытэ ‘цішком плакаць ад крыўды’ (драг., Нар. словатв.). Параўн. укр. скі́млити ‘ныць, ціха жаласна плакаць’. Гукапераймальнае, параўн. балг. скимтя́ ‘ціха вішчаць, плакаць, хліпаць’, якое выводзіцца з імітатара ским!, што перадае скуголенне, гл. БЕР, 6, 749. Гл. таксама скомліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смактуга́ ‘нізкае месца на полі, дзе вымакае рунь’ (зэльв., Нар. словатв.). Да смактаць (гл.) з суф. ‑уг(а). Сюды ж смакту́н ‘падзолістая глеба’ (ашм., Сл. ПЗБ), смакту́нь ‘халодная неўрадлівая глеба’ (Скарбы) з суф. ‑ун, ‑унь, а таксама магчымы наватвор Ластоўскага смакту́г, смактугі́ ‘помпа’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Субо́р ’натоўп, зборышча’ (маст., Нар. сл.), ’сходка’: субор дзеўкам; ’сабор’, ’куча камення’ (Станк.), субо́рна субо́та ’першая субота ў вялікі пост’ (ТС). Гл. субар; да апошняга параўн. збо́рна (збо́рава) субо́та ’тс’: идуть у цэркву люди, паминають радителяу (Талстая, Полес., 220), ад *sъ‑borъ, гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́рса (сэ́рсо) ’гульня з абручыкамі’ (гродз., Нар. словатв.). Відаць, праз польск. serso ’тс’ з франц. cerceau ’абруч’, параўн. Варш. сл., 6, 75. Адзначанае ў ТСБМ серсо ’гульня з абручом’ запазычана праз рус. серсо ’дзіцячая гульня з колцам’ таго ж паходжання, гл. Фасмер, 3, 610.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ек (та́як) ’як, як быццам’ (слуц., Нар. словатв.). Утворана на базе спалучэння так як з пропускам зычнага ‑к‑ у алегравых формах (Шуба, БЛ, 18, 64), гл. так, як. Аналагічна заходнеславянскі дыял. злучнік tajak — скарочана з tak jak (ESSJ SG, 2, 634). Параўн. татак ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танкля́вы ’не зусім тонкі, танкаваты’ (ТСБМ), ’танкаваты, стройны’ (Варл.). Ад тонкі (гл.) аналагічна да сухарлявы, хударлявы, гл. У якасці словаўтваральнай базы можна разглядаць назоўнік танка́ль ’танканогі высокі чалавек’ (Нар. сл.) або незафіксаванае *танкля ’тс’; адносна суф. ‑аль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94; Саевіч, Derywacja, 382.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танянёх ’выгук пры няньчанні дзіцяці’ (Нас., Касп.); танянёха ’дзіця, якое любіць, каб яго песцілі’, танянёхаць ’песціць, няньчыць’, танянёшыць ’тс’ (Нас.), танянёхацца ’непамерна песціць’ (полац., Нар. лекс.), танянёшыцца ’нянькацца, вазіцца’ (Нас.). Гукапераймальнае, параўн. укр. танана́ ’выгук здзіўлення’, балг. танани́кам ’падспеўваць’, макед. тананика ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарта́к ’лесапільны завод’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), ’лесапілка’ (Жд. 2; пруж., Ск. нар. мовы), терта́к ’тс’ (Вруб.). З польск. tartak ’лесапільны завод’ ад дзеепрыметніка tarty ’цёрты’ < trzeć ’церці’ (гл. церці), старое значэнне ’пілаваць’ (Борысь, 628; Трубачоў, Ремесл. терм., 377), параўн. тарчыца ’дошка’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарэ́лка ’талерка, металічны абажур’ (Сцяшк.), ’талерка’ (Ян.; дзятл., астрав., Сл. ПЗБ), тарэ́лка, тары́лка ’фарфоравая ці металічная (раней і драўляная) пасудзіна для яды’ (брэсц., гом., З нар. сл.), тарэ́лка, таре́лка, тарэ́лочка ’неглыбокая міска, талерка’ (Вярэн.). З метатэзай да талерка (гл.) або пазнейшыя запазычанні з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тык1 — аддзеяслоўная часціца, перадае раптоўнае або нечаканае дзеянне (мсцісл., Нар. лекс., Нас.). Ад тыкаць (гл.).

Тык2 — злучнік або часціца: тык багдайбы мяне (В. Дунін-Марцінкевіч), укр. дыял. тик ‘тс’. Паводле Копечнага (Этимология–1967, 27; ESSJ SG, 2, 77), вынік дэсанарызацыі дык (гл. ды).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)