мы́шца, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Орган цела чалавека і жывёлы, здольны скарачацца і забяспечваць функцыю руху частак цела.

Сардэчная м.

|| прым. мы́шачны, -ая, -ае.

Мышачныя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мю́зікл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Музычны твор для сцэны пераважна камедыйнага характару, у якім выкарыстоўваюцца элементы эстрады, аперэты, балета і інш.

2. Кінафільм такога роду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ксілафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ударны музычны інструмент, што складаецца з 3—4 радоў драўляных брусочкаў, па якіх удараюць двума драўлянымі малаточкамі.

|| прым. ксілафо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кучма́, -ы́, мн. ку́чмы, -аў, ж.

1. Пра пышныя, густыя валасы.

На галаве к. густых чорных валасоў.

2. перан. Пра густую зелень.

Кроплі расы на кучмах хвоек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаба́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Памяшканне для гандлю зернем, мукой, а таксама для захоўвання зерня, мукі; склад розных тавараў.

Мучны л.

|| прым. лаба́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лазу́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Разведчык (звычайна ў тыле ці ў размяшчэнні праціўніка); шпіён.

Паслаць лазутчыка.

|| ж. лазу́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. лазу́тчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ламба́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Крэдытная ўстанова для выдачы грашовай пазыкі за пэўны працэнт пад заклад рэчаў ці рухомай маёмасці.

|| прым. ламба́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ларне́т, -а, М -не́це, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

1. Род манокля ў аправе.

2. Складныя акуляры ў аправе з ручкай.

|| прым. ларне́тны, -ая, -ае.

Л. шнурок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лейкацы́ты, -аў, адз. -цы́т, М -цы́це, м. (спец.).

Састаўная частка крыві — бясколерныя клеткі, якія паглынаюць бактэрыі і выпрацоўваюць антыцелы.

|| прым. лейкацы́тны, -ая, -ае і лейкацыта́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Заліў, утвораны морам у нізоўях ракі, а таксама салёнае возера паблізу мора, звычайна багатае на лячэбныя гразі.

|| прым. ліма́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)