адналю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ўсё жыццё верны адной сваёй любові, аднаму захапленню і пад.

|| ж. адналю́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (афіц.).

Той, хто адпраўляе, перасылае што-н.

А. грузаў.

А. бандэролі.

|| ж. адпра́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. адпра́ўшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыхо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. адысці.

2. мн. -аў. Рэшткі якой-н. вытворчасці, прыдатныя для перапрацоўкі або якіх-н. іншых мэт.

Нафтавыя а.

Харчовыя а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акраба́т, -а, М -ба́це, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца акрабатыкай; цыркавы гімнаст.

|| ж. акраба́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. акраба́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алта́йцы, -аў, адз. -та́ец, -та́йца, м.

Карэннае насельніцтва Рэспублікі Алтай (у складзе Расійскай Федэрацыі).

|| ж. алта́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. алта́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альпіні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца альпінізмам.

|| ж. альпіні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. альпіні́сцкі, -ая, -ае.

А. рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анімалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, жывапісец або скульптар, які паказвае ў сваіх творах жывёл.

|| ж. анімалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апавяда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто апавядае, расказвае што-н.

2. Аўтар апавяданняў, пісьменнік.

|| ж. апавяда́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. апавяда́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай.

|| ж. апа́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. апа́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апеты́т, -у, М -ты́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Жаданне есці.

Добры а.

2. перан., звычайна мн. Вялікія жаданні, патрэбнасці (разм.).

◊

Воўчы апетыт — вельмі вялікі, няўтольны апетыт.