bakcyl

м. уст. бацыла;

połknąć ~a czego — захапіцца чым; прыахвоціцца да чаго; уцягнуцца ў што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hog [hɒg] n.

1. парсю́к, вяпру́к; кныр

2. свіння́ (лаянка)

♦

go the whole hog infml даво́дзіць спра́ву да канца́, рабі́ць што-н. сур’ёзна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даві́цца, даўлю́ся, да́вішся, да́віцца; незак., чым.

1. Задыхацца ад чаго-н., што засела ў горле, або прыступу кашлю, смеху і пад.

Д. косткай.

2. перан. Харчавацца чым-н., што прыелася, абрыдла.

Д. бульбай.

|| зак. удаві́цца, удаўлю́ся, уда́вішся, уда́віцца (да 1 знач.) і падаві́цца, -даўлю́ся, -да́вішся, -да́віцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. што. Зрабіць што-н. фальшывае або падобнае да чаго-н.

П. дакументы.

П. почырк.

2. чаго і без дап. Зарабіць дадаткова, падзарабіць.

|| незак. падрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і падро́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ума́заць, ума́жу, ума́жаш, ума́жа; ума́ж; ума́заны; зак., што ў што.

1. Запэцкаць, забрудзіць.

У. лоб у сажу.

2. Уставіць, замацаваўшы чым-н. вязкім.

У. кацёл у печ.

|| незак. ума́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ума́званне, -я, н. (да 2 знач.) і ума́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Тое, што і абдумаць.

П. план дзеянняў.

2. Правесці які-н. час думаючы.

|| незак. праду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; зак.

1. каго-што. Злёгку перасунуць, перамясціць.

П. стол да сцяны.

2. перан., што. Прасунуць наперад.

П. сваю працу.

|| незак. пасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што.

1. Тое, што і камячыць.

2. перан. Рабіць наспех, скарачаючы, заканчваючы.

К. даклад.

|| зак. ско́мкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысцыплінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго-што.

Прывучыць (прывучаць) да дысцыпліны¹.

Дружба згуртоўвае і дысцыплінуе байцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знелюбі́ць, знелюблю́, знялю́біш, знялю́біць; зак., каго (што) (разм.).

Адчуць непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-, чаго-н.; неўзлюбіць.

Адразу з. каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)