(Zampieri) Даменіка; 21.10.1581, г. Балоння, Італія — 6.4.1641),
італьянскі жывапісец-акадэміст, прадстаўнік балонскай школы жывапісу. Вучыўся ў Балонні ў Л.Карачы. З 1602 працаваў пераважна ў Рыме. Творам Д. (фрэскі ў рымскіх цэрквах Сан-Луіджы дэі Франчэзі, 1616—17, і Сант-Андрэа дэла Вале, 1624—28; карціны «Апошняе прычасце св. Іераніма», 1614, «Паляванне Дыяны», 1617—18) уласцівы цэльная кампазіцыя, выразны ідэалізаваны малюнак, стракаты лакальны каларыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧКЕ́ВІЧ (Вадзім Андрэевіч) (19.11.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 28.2.1985),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у сістэме нар. асветы і вышэйшай адукацыі 3 1964 у БДУ (з 1976 заг. кафедры). Асн. працы па тапаніміцы, эканам. геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЯЛЫ́ШЫН (Забялышына),
вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Хоцімск—Клімавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на ПнЗ ад г.п. Хоцімск, 163 км ад Магілёва, 39 км ад чыг. ст. Клімавічы. 928 ж., 374 двары (1997). Спіртзавод, вінаробны цэх. Сярэдняя і муз.школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Іаана Прадцечы (1843).
расійскі віяланчэліст, педагог; адзін з заснавальнікаў рас. віяланчэльнай школы. Нар.арт. Расіі (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі (1904—07). Выступаў як саліст і ў розных камерных ансамблях. З 1912 праф. Саратаўскай і Кіеўскай, у 1922—61 — Маскоўскай кансерваторый. Рэдактар многіх віяланчэльных твораў. Сярод яго вучняў М.Растраповіч, Н.Шахаўская.
Літ.:
Козолупова Г.С. С.М.Козолупов: Жизнь и творчество. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАДЗЯМ’Я́НСКАЯ (Зоя Анатолеўна) (Таня; 13.9.1923, с. Асінавыя Гаі Гаўрылаўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 29.11.1941),
Герой Сав. Саюза (1942). У кастр. 1941 вучаніца 10-га кл. 201-й маск. школы К. добраахвотна ўступіла ў знішчальны партыз. атрад. У ліст. 1941 у час выканання баявога задання ў варожым тыле схоплена гітлераўцамі ў в. Пятрышчава Верайскога р-на Маскоўскай вобл. і пасля жорсткіх катаванняў павешана.
Літ.:
Космодемьянская Л. Повесть о Зое и Шуре. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІПО́ВІЧ (Мікалай Міхайлавіч) (6.4.1862, г. Суаменліна, Фінляндыя — 23.2.1939),
расійскі заолаг, гідрабіёлаг; кіраўнік рус.школы іхтыёлагаў. Ганаровы чл.АНСССР (1935, чл.-кар. 1927). У 1911—30 у Ленінградскім мед. ін-це. Арганізатар і кіраўнік шэрагу навукова-прамысл. экспедыцый (1898—1932) па даследаванні Паўн. Ледавітага ак., Каспійскага, Чорнага, Азоўскага, Балтыйскага мораў. Навук. працы па гідралогіі і промысле ў Паўн. Ледавітым ак., Баранцавым, Каспійскім, Азоўскім і Чорным морах, гідралогіі і заалогіі марскіх беспазваночных, геал. мінулым паўн. мораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАК ((Kosárek) Адольф) (6.1.1830, Гералец каля Гумпалец, Чэхія — 30.10.1859),
чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нац.школырэаліст. пейзажа 19 ст. Скончыў Пражскую АМ (1855). Творчасці ўласцівы паступовы пераход ад пейзажа ідэалізавана-рамант. да заснаванага на непасрэдным назіранні натуры, прастата матываў і паэт. адлюстраванне станаў прыроды, перадача асаблівасцей ландшафту Чэхіі і Маравіі: «Змрок» (1853), «Матыў з Пардубіцаў» (1854), «Пейзаж з каменным мостам» (1855), «Чэшскі пейзаж» (каля 1858), «Пейзаж з капліцай» (каля 1859) і інш.
харвацкі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў харвацкай школы жывапісу 20 ст. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1907—11), акадэміі Гранд-Шам’ер у Парыжы (1911). Зазнаў уплывы Г.Курбэ і Э.Манэ. У абагульненай свабоднай манеры рабіў партрэты, пейзажы, нацюрморты, анімалістычныя сцэны, якія вызначаюцца стрыманасцю колеравай гамы, рысамі схаванага эмацыянальнага напружання і драматызму. Сярод твораў: «Аўтапартрэт з сабакам» (1910), «Аўтапартрэт з люлькай», «Бонвіван», «Люксембургскі сад» (усе 1912) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІ,
пасёлак у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Заснаваны ў 1966. Цэнтр сельсавета і аграфірмы-калгаса «Рагазянскі». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Жабінка, 27 км ад Брэста. 1213 ж., 621 двор (1999). Торфабрыкетны з-д. Санаторый «Буг». Сярэдняя і муз.школы, Дом культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік прыроды рэсп. значэння — дуб-волат у парку «Ацячызна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХАНАВІЧЫ,
пасёлак у Мінскім р-не; чыг. станцыя на лініі Мінск—Асіповічы. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПдУ ад Мінска. 4209 ж., 35 шматпавярховых дамоў, 512 двароў (1999). Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, з-дбуд. канструкцый і матэрыялаў, цэнтр. рамонтныя майстэрні «Белэнергарамонт», гандл. і прамысл. базы. Сярэдняя і муз.школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква евангельскіх хрысціян. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.