РЭТРАГРА́Д (ад лац. retrogradus які ідзе назад),

праціўнік сацыяльнага і культурнага прагрэсу, чалавек з адсталымі поглядамі, якога наз. таксама рэакцыянерам (напр., доказ рэтраграда, рэтраградскі погляд).

т. 14, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мармо́ль м. (нелюдзімы чалавек) ménschenscheuer [úngeselliger] Mensch, Gríesgram m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каке́тлівы

1. (чалавек) kokétt, gefállsüchtig;

2. (пра ўбор) schmuck, fréundlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рахма́ны

1. разм. (чалавек) sanft(mütig), mild;

2. (жывёла) zahm

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

басурма́н

(цюрк. busurman, ад musulman = мусульманін)

1) уст. чалавек іншай веры, іншаземец;

2) лаянк. несумленны чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхапа́т

(ад псіха- + -пат)

1) чалавек, які хварэе на псіхапатыю;

2) перан. узбаламучаны, неўраўнаважаны чалавек; псіх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛІЛІПУ́Т, карлік,

чалавек вельмі маленькага росту. Тэрмін запазычаны з рамана Дж.​Свіфта «Падарожжа Гулівера» (1726), у якім апісана фантастычная краіна, населеная маленькімі людзьмі. Гл. Карлікавы рост.

т. 9, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРВІ́З (франц. servise ад servir накрываць стол),

поўны набор сталовага ці чайнага посуду з агульным маст. афармленнем. Звычайна разлічаны на пэўную колькасць чалавек (напр., чайны С.).

т. 14, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сябар, таварыш, друг, прыяцель, брат / па рабоце, прафесіі: калега; сябрук, дружбак, дружака, камрад (разм.); саюзнік, пабрацім (перан.) □ свой чалавек, наш чалавек

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

змы́слы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Кемлівы, знаходлівы. — [Дзед Талаш] чалавек змыслы, хітры, асцярожны, але рашучы і смелы і чалавек паважаны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)