друкаваны або рукапісны твор без пазначэння імя аўтара або падпісаны псеўданімам. Найчасцей прычынай ананімнасці было жаданне пазбегнуць ганенняў з боку ўлад. Ананімна з’явіліся многія літ. і філас. творы: «Думкі» Б.Паскаля, «Максімы» Ф.Ларошфуко, творы Вальтэра, «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзішчава, «Гаўрыліяда» А.Пушкіна і інш. У стараж.бел. л-ры многія творы (асабліва свецкія) былі ананімныя. У перыяд станаўлення новай бел. л-ры, якая стваралася непрафесійнымі пісьменнікамі, яе аўтары не імкнуліся занатаваць сваё аўтарства, тым болей што гэтыя творы звычайна распаўсюджваліся вусна або ў рукапісах. Па меры росту нац.-культ. свядомасці абуджалася і цікавасць да пытання аўтарства бел. твораў (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.). З сярэдзіны 19 ст.бел.л-ра мела пераважна апазіцыйны да самаўладства характар, большасць яе твораў прасякнута вострай крытыкай дзярж. ладу, таму іх забаранялася друкаваць аж да 1906. Але і пазней найб. вострыя творы з’яўляліся ананімна. Паводле жанру ананімныя творы разнастайныя: паэмы («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»), лірычныя вершы («Вясна гола перапала», «Ой, у полі вецер вые»), вершаваныя або празаічныя гутаркі («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка старога дзеда»). Некаторыя ананімныя творы мелі форму адозваў або паліт. пракламацый (у свой час так выдаваліся асобныя творы К.Каганца, Цёткі і інш.). Востракрытычныя ананімныя творы бытавалі і ў сав. час («Сказ пра Лысую гару»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЕ ПРА́ВАпублічнае,
сукупнасць юрыд. норм і прынцыпаў, якія рэгулююць адносіны паміж дзяржавамі і паліт. ўтварэннямі дзярж.-прававога характару. Гал. суб’ектамі М.п. з’яўляюцца дзяржавы. М.п. як асобая сістэма прававых норм не ўваходзіць у якую-н. нац. сістэму права і не ўключае ў сябе нормы нац. права. Аднак пачынаючы з 1920-х г. шэраг дзяржаў абвясцілі прамое дзеянне агульнапрызнаных норм М.п. на іх тэрыторыі і прыярытэт такіх норм над нац. заканадаўствам. У іншых краінах нормы М.п. ўключаюцца апасродкавана. Крыніцамі М.п. з’яўляюцца міжнар. дагаворы і міжнар.-прававыя звычаі, дапаможнымі крыніцамі — акты міжнар. арг-цый, рашэнні міжнар. судовых і арбітражных органаў, міжнар.-прававая дактрына.
Асн. прынцыпы М.п. замацаваны ў Статуце ААН. 25-я сесія Ген. Асамблеі АА́Н (1970) прыняла Дэкларацыю аб прынцыпах М.п. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт. 8) прызнала прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў М.п. і абвясціла, што адпаведнасць нац. заканадаўства нормам М.п. будзе забяспечана. Выкананне М.п. яго суб’ектамі забяспечваецца індывідуальным або калектыўным прымусам з боку ўсяго міжнар. супольніцтва, межы і формы якога вызначаюцца ў працэсе сумеснай нарматворчасці. Нормы М.п. рэгулююць адносіны дзяржаў ва ўмовах і ў сферы як супрацоўніцтва, так і барацьбы. Да гэтай галіны адносін належаць нормы і прынцыпы, якія рэгулююць парадак вырашэння спрэчак, паводзіны дзяржаў у час узбр. канфліктаў, і ўстанаўліваюць формы і віды адказнасці за правапарушэнні, і да т.п. Гл. таксама Міжнароднае прыватнае права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад пара... + магнетызм),
уласцівасць рэчываў слаба намагнічвацца ў напрамку знешняга магн. поля; адзін з відаў магнетызму. Характэрны для рэчываў (парамагнетыкаў), часціцы якіх (атамы, малекулы, іоны, атамныя ядры) маюць уласныя магн. моманты. У адсутнасці знешняга магн. поля яны арыентаваны хаатычна, такшто намагнічанасць рэчыва роўная нулю.
Пры наяўнасці знешняга поля магн. моманты арыентуюцца пераважна ўздоўж поля і намагнічанасць вызначаецца формулай
, дзе χ — магнітная ўспрыімлівасць (для парамагнетыкаў пры т-ры ≈ 293 К χ ⁓ 10−7—10−4), — напружанасць знешняга магн. поля. З павелічэннем т-ры ўзрастае дэзарыентавальнае дзеянне цеплавога руху і χ памяншаецца (гл.Кюры закон, Кюры—Вейса закон). Існаванне ў атамаў (іонаў) магн. момантаў, якія абумоўліваюць П., можа быць звязана з арбітальным рухам электронаў у абалонцы атама — арбітальны П., іх спінам — спінавы П., а таксама (у меншай ступені) са спінам атамных ядраў — ядзерны П. (гл.Магнетон). Даследаванне П. дае інфармацыю пра мікраскапічныя магн. ўласцівасці і ўнутр. структуру рэчываў. П. выкарыстоўваецца для атрымання звышнізкіх т-р метадам магнітнага ахаладжэння, у квантавай электроніцы (гл.Мазер) і інш.Гл. таксама Электронны парамагнітны рэзананс, Ядзерны парамагнітны рэзананс.
Літ.:
Вонсовский С.В. Магнетизм. М., 1971;
Абрагам А., Гольдман М. Ядерный магнетизм: порядок и беспорядок: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1984;
Кринчик Г.С. Физика магнитных явлений. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́КТРЫ КРЫШТАЛЁЎ АПТЫ́ЧНЫЯ,
спектры паглынання, адбіцця і рассеяння святла, а таксама люмінесцэнцыі і фотаправоднасці, што ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні эл.-магн. хваль аптычнага дыяпазону з крышталямі. Абумоўлены квантавымі пераходамі, якія прыводзяць да змены энергет. стану электронаў і/ці энергіі вагальных станаў атамаў крышт. структуры.
Узроўні энергіі крышталя групуюцца ў дазволеныя энергет. зоны (гл.Зонная тэорыя). Паглынанне і вылучэнне святла (фатонаў) пры міжзонных пераходах электронаў можа адбывацца без узбуджэння ваганняў крышт. рашоткі (фанонаў) ці з удзелам фанонаў. Пры міжзонным паглынанні святла электрон з валентнай зоны пераходзіць праз забароненую энергет. зону (шчыліну) у зону праводнасці, і ў валентнай зоне ўтвараецца электронная вакансія (дзірка). Пры рэкамбінацыі свабодных ці звязаных у эксітон электрона і дзіркі ўзнікае люмінесцэнцыя. Існуюць С.к.а., абумоўленыя як уласнымі дэфектамі крышт. рашоткі (вакансіямі, міжвузельнымі атамамі, дыслакацыямі), так і дамешкавымі атамамі. Сіметрыя крышт. рашоткі і яе дэфектаў вызначае анізатрапію С.к.а. Афарбоўванне (колернасць) крышталёў абумоўлена непаглынутай імі часткай белага святла. Існуюць штучныя і прыродныя крышт. структуры, памер якіх у адным, двух ці трох вымярэннях супараўнальны з дэбройлеўскай даўжынёй хвалі (гл.Хвалі дэ Бройля) электрона ў зоне праводнасці і/ці дзіркі ў валентнай зоне, а таксама з адлегласцю паміж імі пры ўтварэнні эксітона; аптычныя спектры такіх структур моцна залежаць ад іх памераў.
Літ.:
Васильев А.Н., Михайлин В.В. Введение в спектроскопию твердого тела. М., 1987;
Gaponenko S.V. Optical properties of semiconductor nanocrystals. Cambridge, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭНЕ́ЛЯ ДЫФРА́КЦЫЯ,
дыфракцыя сферычнай светлавой хвалі на неаднароднасцях асяроддзя, напр., на адтуліне ў непразрыстым экране, на непразрыстым дыску. Названа імем А.Ж.Фрэнеля, які вывучаў гэты від дыфракцыі святла.
Для спрашчэння разлікаў дыфракцыйнай карціны светлавы сферычны фронт разбіваюць на кальцавыя зоны (зоны Фрэнеля) так, каб адлегласці ад краёў кожнай зоны да пункта назірання адрозніваліся на палавіну даўжыні хвалі святла. Амплітуда светлавой хвалі ад кожнай зоны павольна змяншаецца з павелічэннем нумара зоны, а фазы ваганняў, выкліканых суседнімі зонамі ў пункце назірання. процілеглыя. Паводле Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу хвалі, што прыйшлі ад суседніх зон у пункт назірання, узаемна аслабляюць адна адну. Калі закрыць цотныя (ці няцотныя) зоны Фрэнеля, то атрыманая сістэма (зонная пласцінка) працуе як збіральная лінза (значна павялічвае асветленасць у пункце назірання і можа даваць відарыс). Калі падобную сістэму сабраць з празрыстых кольцаў спец. формы. то атрымаецца лінза Фрэнеля, якая дае паралельны пучок святла. Выкарыстоўваецца на маяках, у сігнальных ліхтарах і інш.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в современную оптику: Основные представления оптической науки на пороге XX в. Мн., 1989. С. 109—142.
Да арт.Фрэнеля дыфракцыя. Падзел фронту сферычнай хвалі на зоны Фрэнеля; Q — кропкавая крыніца святла: S — фронт хвалі; O — вяршыня фронту; P — пункт назірання; чырвоным вылучаны цотныя зоны Фрэнеля. Адлегласці ад аднайменных краёў суседніх зон да пункта назірання адрозніваюцца на палавіну даўжыні хвалі.Да арт.Фрэнеля дыфракцыя: папярочнае сячэнне сферычнай лінзы Фрэнеля. SO — галоўная аптычная вось лінзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Буту́з. Відавочна, запазычанне з рус.буту́з, буту́с ’тоўсты малы чалавек, карапуз’, якое лічаць вытворным ад дзеяслова буте́ть таўсцець’ (Гараеў, 25; Сабалеўскі, РФВ, 66, 333; Фасмер, 1, 253; Шанскі, 1, Б, 238). Іншыя думаюць, шторус. слова — цюркізм (такДзмітрыеў, Тюрк. эл., 44; супраць Шанскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гатаві́зна ’гатоўка’ (Нас.). Ст.-бел.готовизна ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Укр.готови́зна ’тс’. Запазычанне з польск.gotowizna ’тс’ (да gotowy); такБулыка, Запазыч., 85. Трубачоў (Эт. сл., 7, 70) мяркуе, што гэтыя лексемы адносяцца да прасл.*gotovizna, але геаграфія слоў на ўсх.-слав. глебе сведчыць аб запазычанні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грэ́баваць ’грэбаваць’. Укр.гре́бувати, гре́бати, рус.греба́ть, грёбать. Фасмер (1, 454) параўноўвае з чэш.hřebati ’сварыцца, лаяць’ і далей з рус.гребу́ (так і Бернекер, 1, 348). Падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 7, 108–109 (пад *grebati, *grěbati). Лічыцца, што значэнне ’грэбаваць’, ’лаяць’ развілося з ’капаць, капацца’.
Разм. Трохі, злёгку пакрытыкаваць. — Крытыкнём каго; калі што не так, пахвалім за добрае.Васілевіч.— Вось... начальніка цэха Мышкоўскага можна крытыкнуць. Працуюць у яго там дрэнна, без аганьку.Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)