АЛАБЯ́Н (Каро Сямёнавіч) (26.7.1897, г. Пяндж, Таджыкістан — 5.1.1959),
сав. архітэктар. Скончыў Маскоўскі вышэйшы дзярж.маст.-тэхн. ін-т (1929). Заснавальнік Усерас.т-вапралет. архітэктараў, адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1932—50), віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1949—53). Асн. работы: Тэатр Сав. Арміі (1934—40) і павільён Арм. ССР на ВДНГ (1939 і 1954) у Маскве; ген. план аднаўлення Валгаграда (1945, у сааўт.), павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Нью-Йорку (1939, з Б.Іафанам).
сав. касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1983, 1987), лётчык-касманаўт СССР (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты з У.А.Ляхавым на караблі «Саюз Т-9» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (27.6—23.11.1983), з А.С.Віктарэнкам і М.А.Фарысам на караблі «Саюз ТМ-3» і арбітальным комплексе «Мір» (22.7—29.12.1987). У космасе правёў 309,7 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕЛЬЯНЮ́К (Уладзімір Сцяпанавіч) (1917, г. Дно Пскоўскай вобл. — 26.5.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Напярэдадні вайны студэнт Камуніст. ін-та журналістыкі ў Мінску. З жн. 1941 у складзе Камароўскай падп.парт. групы г. Мінска. З пач. мая 1942 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, заг. аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактар падп. Выданняў, 1-га нумара падп.газ.«Звязда». Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З,
прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г.Засн. 24.8.1919 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Прадстаўнік саюза В.Ластоўскі ўваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Змагаўся супраць закрыцця польск. ўладамі бел. школ на тэр.Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАСЕРА́Ф ((Benacerraf) Барух) (н. 20.10.1920, г. Каракас, Венесуэла),
амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтва. Скончыў мед. каледж штата Віргінія. З 1948 у Калумбійскім, з 1956 у Нью-Йоркскім ун-тах, з 1968 у Нац. ін-це аховы здароўя, адначасова з 1970 праф. Гарвардскай мед. школы. З 1980 прэзідэнт Міжнар.саюза імуналагічных т-ваў. Навук. працы па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма. Нобелеўская прэмія 1980 (разам з Ж.Дасэ і Дж.Д.Снелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЧАНКА (Пётр Лук’янавіч) (1.8.1921, в. Кукавячына Віцебскага р-на — 21.2.1973),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну на фронце з сак. 1943, лётчык-знішчальнік. Удзельнік Курскай бітвы (1943), вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі 1945. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка лейтэнант Грышчанка правёў 78 паветр. баёў, збіў 27 варожых самалётаў і аэрастат. Да 1961 у ВПССав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАГЛЯ́Д (Леанід Іванавіч) (13.4.1916, г. Ашгабат, Туркменістан — 14.7.1986),
Герой Сав. Саюза (1948), ген.-маёр авіяцыі (1953). Беларус. Скончыў акадэміі Ваенна-паветр. (1941), Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Укр. франтах: нач. штаба авіядывізіі, камандзір знішчальнага авіяпалка, дывізіі. Зрабіў 146 баявых вылетаў, удзельнічаў у 53 паветр. баях, асабіста збіў 15 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЕЎ (Муса Гайсінавіч) (9.7.1922, в. Ілякшыды, Башкортастан — 17.9.1987),
двойчы Герой Сав. Саюза (люты, крас. 1945), палкоўнік (1956). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1959). У Чырв. Арміі з 1940, на фронце з вер. 1942: пілот, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяц. палка. Удзельнічаў у вызваленні Барысава, Мінска, Гродна, у баях на Волзе, у Данбасе, Крыме, Польшчы, Германіі. Зрабіў каля 250 баявых вылетаў. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Саламон Аронавіч) (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Аляксей Ільіч) (19.1.1923, в. Капцева Смаленскай вобл., Расія — 30.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў палкавую школу танкістаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944. Вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні Барысава: экіпаж танка — камандзір П.М.Рак, механік-вадзіцель АА.Пятраеў, радыст Д. — прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадзін вёў бой, вызваліў 200 чал. ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.