Даўней — дробны гандляр, які разносіў па вёсках свае тавары (мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы асабістага ўжытку і інш.). Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры,.. карабейнікі-пешаходы.Бядуля.А ў кузаве сапраўды поўна тавараў, больш, чым у таго карабейніка ў вядомай рускай песні.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́бны, ‑ая, ‑ае; патрэбен, ‑бна.
Неабходны; такі, што патрабуецца. Забрала Аленка свае пакуначкі, кніжкі і ўсе патрэбныя рэчы.Колас.[Бумажкоў] быў гаспадарнік усяго раёна: ён ведаў мясцовасць, дзе сам працуе, і яго слова было патрэбным тут.Чорны.Ноччу амаль без перашкод наблізіліся [хлопцы] да патрэбнага раёна.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэквізі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакляў ці здымкі кінафільмаў. Рыгор прычыніў вузкія дзверцы за кулісы і паглядзеў на груды складзеных дэкарацый і рэквізіту.Гартны.
2. Неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.
[Ад лац. requisitum — неабходнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Завярцець, ухутаць у што‑н., закрыўшы з усіх бакоў; угарнуць, укруціць. Увярцець рэчы ў паперу. Увярцець дзіця ў хустку. □ Малы не адрываючыся глядзіць па полымя. Яго сястрычка сіліцца ўвярцець босыя ногі, наступае імі на крыссе жакеткі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уся́чына, ‑ы, ж.
Разм. У выразе: усякая ўсячына — а) самыя разнастайныя рэчы, прадметы. Бакоўка была захламлена ўсякай усячынай.Няхай; б) усё, што хочаш, усё без разбору. Усю ноч не давалі спакою цяжкія і трывожныя сны. Плялася ўсякая ўсячына, у галаву лезла розная дрэнь.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
goods
[gʊdz]
n., pl.
1)
а) асабі́стыя рэ́чы, маёмасьць
б) Law рухо́мая маёмасьць
2) тава́ры pl.
3) мануфакту́ра f., ткані́ны pl.
•
- catch with the goods
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
улажы́ццасов., в разн. знач. уложи́ться;
усе́рэ́чы ўлажы́ліся ў чамада́н — все ве́щи уложи́лись в чемода́н;
дакла́дчык ~жы́ўся ў адну́ гадзі́ну — докла́дчик уложи́лся в оди́н час
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
УКРАІ́НСКАЯ ГРЭ́КА-КАТАЛІ́ЦКАЯ ЦАРКВА́, Украінская уніяцкая царква,
каталіцкая царква ўсх. абраду на тэр. Украіны. Усталявана ў выніку Брэсцкай уніі 1596, паводле якой правасл. царква на тэр.Рэчы Паспалітай прыняла дагматыку каталіцкага веравызнання, пры захаванні грэка-візант. рытуалаў і традыц. абраднасці. Яна не ўвайшла ў склад польскай каталіцкай царквы, а стала часткай самаст. уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай, непасрэдна падпарадкаванай папу рымскаму. Яе вышэйшым кіраўніком з’яўляўся уніяцкі мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі, якому падпарадкоўваліся таксама уніяцкія епархіі Беларусі і Літвы. Пераход ва унію адбываўся паступова, у ходзе барацьбы уніятаў з правасл. царквой, якая ў 1620 аднавіла сваю Кіеўскую мітраполію, а ў 1632 легалізавана ў Рэчы Паспалітай. На Левабярэжнай Украінецарк. унія скасавана ў выніку над.-вызв. вайны 1648—54, але ў 1692 да уніі далучылася Перамышльская епархія, у 1700 — Львоўская, у 1702 — Луцкая. У 18 ст. паскорылася «лацінізацыя» уніяцкай царквы — перайманне насуперак умовам Брэсцкай уніі рымска-каталіцкай абраднасці, што праявілася ў рашэннях Замойскага сабора 1720. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) да Аўстрыі перайшла населеная пераважна ўкраінцамі-уніятамі Галіцыя з уніяцкімі епархіямі Львоўскай і Перамышльскай, часткамі Луцкай і Холмскай (пазней далучаны да Львоўскай і Перамышльскай). Паводле падзелаў 1793 і 1795 да Расіі далучана большасць тэр.Правабярэжнай Украіны. У 1795 Кацярына II скасавала ў Рас. імперыі ўсе уніяцкія епархіі, акрамя Полацкай, кіраўніцтва уніяцкімі прыходамі перайшло да каталіцкай царквы. Павел I у 1798 аднавіў на Валыні Луцкую уніяцкую епархію. У 1828 яна зноў скасавана, прыходы падпарадкаваны Літ. епархіі. Полацкі царкоўны сабор 1839 скасаваў уніяцкую царкву ў Рас. імперыі, у т. л. на Украіне. Улады Аўстрыі ў Галіцыі як процівагу апазіцыйна настроенай мясц. польска-каталіцкай шляхце падтрымлівалі грэка-каталіцкую царкву з яе пераважна ўкр. вернікамі, але паступова ўзмацнялі яе «лацінізацыю». У 1774 адкрыта духоўная семінарыя для уніятаў у Вене, у 1784 — у Львове. У 1782 скасаваны уніяцкія брацтвы Галіцыі. У 1795 львоўскі архіепіскап атрымаў ад аўстр. улад тытул мітрапаліта галіцкага. З 1856 рым. курыя неаднаразова надавала галіцкім мітрапалітам тытулы кардыналаў. У 1-й пал. 20 ст. уніяцкая («Руская») царква Галіцыі складалася з Львоўскай мітрапаліцкай, Перамышльскай і Станіслаўскай епархій. У 1939—42 пад яе кіраўніцтвам дзейнічаў Бел. грэка-каталіцкі экзархат. Львоўскі царк. сабор 1946 скасаваў Укр. г.-к.ц. і пастанавіў увайсці ў склад Рус.правасл. царквы, аднак дзейнасць шэрагу уніяцкіх святароў працягвалася ў падполлі і эміграцыі. У час перабудовы уніяцкая царква ў СССР легалізавана (снеж. 1989) і ў 1990-я г. яна цалкам аднавіла сваю дзейнасць у зах. абласцях незалежнай Украіны. Адроджана мітраполія з кафедрай у Львове.
Літ.:
Берестейска унія (1596—1996): Статті й матеріали. Львів, 1996.