ЭЛЕКТРО́ЛІЗ (ад электра... + грэч. lysis распад, растварэнне),

хімічныя рэакцыі, якія працякаюць пад дзеяннем электрычнага току на электродах, утопленых у раствор, расплаў або цвёрды электраліт. У эл. полі дадатна зараджаныя іоны (катыёны) рухаюцца да катода, адмоўна зараджаныя (аніёны) — да анода. На катодзе адбываецца аднаўленне, на анодзе — акісленне іонаў або малекул, якія ўваходзяць у састаў электраліту. Колькасць рэчываў, што ўтвараюцца на электродах, і эл. зарад, які праходзіць праз электраліт, звязаны Фарадэя законамі.

Звычайна Э. ажыццяўляюць у электралізёрах. З дапамогай Э. ажыццяўляюць рэакцыі акіслення і аднаўлення з вял. выхадам і высокай селектыўнасцю, якія ў звычайных хім. працэсах цяжка дасягальныя. Гэта дазваляе выкарыстоўваць Э. для прамысл. атрымання і ачысткі многіх рэчываў. Напр., Э. водных раствораў атрымліваюць і ачышчаюць медзь, цынк, кадмій, нікель і інш. металы. Э. расплаваў — атрымліваюць алюміній, натрый, літый, кальцый і інш. Э. выкарыстоўваюць таксама ў гальванатэхніцы, электрасінтэзе і інш.

Літ.:

Фиошин М.Я., Павлов В.Н. Электролиз в неорганической химии. М., 1976;

Фиошин М.Я., Смирнова М.Г. Электрохимические системы в синтезе химических продуктов. М., 1985.

т. 18, кн. 1, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ніць, ‑і, ж.

1. пераважна мн. (ні́ці, ‑цей). Тонка ссуканая пража, якая ўжываецца для шыцця, вязання і інш. Клубок ніцей. □ [Пальцы Тапурыя] хутка перабіралі тонкія ніці і.. спрытна працавалі чаўнаком. Самуйлёнак.

2. перан. Аб чым‑н., што падобна на нітку, нагадвае нітку. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры. С. Александровіч. Па шляху, праз хмызнякі, праз поле, Да лугоў, дзе ўецца рэчкі ніць, Гоніць вецер стромкія таполі, Каб вадой сцюдзёнай напаіць. Кірэенка.

3. перан. Тое, што злучае адно з адным, служыць для сувязі. Ніці сваяцтва. □ Было відаць, што ў гэты невялікі домік цягнуліся ніці кіравання велізарнымі партызанскімі сіламі. Пятніцкі. Гаворачы з Аляксеем, .. [Наталля Міхайлаўна] часта раптам траціла ніць размовы. Мележ. // Рад, чарада чаго‑н. І раптам спыніўся дзед Сёмка, Разваг абарвалася ніць. Колас.

•••

Праходзіць чырвонай ніццю гл. праходзіць.

Пуцяводная ніць — тое, што дапамагае знайсці верны шлях у дасягненні чаго‑н., выйсці з цяжкага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варо́нка ’адтуліна; лаз на гару, ход у склеп і г. д.’ (Тарн., Маш., Сцяшк. МГ, Жд., 2); ’дупло’ (Шатал.). Укр. воро́нка, рус. воро́нка ’варонка’, ворона́ ’адтуліна ў карме судна, дзе праходзіць руль’, польск. wrona, wronka ’адтуліна ў бочцы’, чэш. vrana, vranka ’тс’, балг. вра́на ’корак, затычка’, серб.-харв. вра̑њ ’затычка ў бочцы’. Прасл. *vorna ’прылада для закрывання і адкрывання пасудзіны (затычка і адтуліна)’; утварэнне ад кораня *u̯er‑: *u̯or‑, які выступае ў прасл. *verti ’адкрываць, закрываць, утыкаць, хаваць’ (параўн. варо́ты) (Фасмер, 1, 354; Міклашыч, 382; Шанскі, 1, В, 167; Брукнер, 632 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрык 1 ‘прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’ (ТС), ‘дрот або вяроўка, што праходзіць пад возам з задка ў перадок да ручак’ (Маслен.). Праз старое польск. stryk ‘матуз’, сучаснае stryczek ‘тс’, з ням. Strick ‘вяроўка’, звязанага з stricken ‘завязваць, плясці’ (Брукнер, 522; ЕСУМ, 5, 444).

Стрык 2 ‘ціпун’ (Арх. Федар.): stryk tobie na jazyk! (жартам, Федар. 4). Магчыма, ад стрык ‘пстрычка’ (Нас.), што да стрыкаць (гл.).

Стрык 3 ‘сажань, прылада мераць зямлю’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, да стры́каць (гл.), тут у значэнні ‘скакаць, перакідацца’, што адлюстроўвае працэс вымярэння пры дапамозе такой прылады.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́зімут

(фр. azimut, ад ар. as-samt = дарога)

1) астр. вугал паміж плоскасцю мерыдыяна дадзенага пункта і вертыкальнай плоскасцю, якая праходзіць праз гэты пункт і аб’ект назірання;

2) вугал паміж напрамкам руху і напрамкам на поўнач (параўн. пеленг 1).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

задыя́к

[лац. zodiacus, ад гр. zodiakos (kyklos) = звярыны (круг)]

астр. пояс неба, па якім Сонца праходзіць свой бачны шлях на працягу года; падзяляецца на 12 знакаў (па ліку сузор’яў, якія названы пераважна імёнамі жывёл (Леў, Рак, Скарпіён і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

часо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які цягнецца, існуе ці з’яўляецца сапраўдным на працягу пэўнага перыяду; проціл. пастаянны. Часовы ўрад. Часовая работа. □ Падышоўшы да самага доміка, Васіль заўважыў, што гэтая часовая збудова ўсё ж намнога большая за Сымонаву кузню. Кулакоўскі. // Непастаянны, які хутка праходзіць, мінае. У апавяданнях Коласа бунты не выходзяць за межы адной вёскі, згуртаванасць сялян бывае часовай, як настрой, а не сталай і прадуманай, як арганізацыя. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практыкава́ць

(польск. praktykować, ад лац. practicare)

1) прымяняць што-н. на справе, на практыцы;

2) праходзіць практыку;

3) пастаяннай трэніроўкай развіваць што-н., прывіваць якія-н. навыкі;

4) займацца ўрачэбнай ці юрыдычнай практыкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мерыдыя́н

(лац. meridianus = паўднёвы)

уяўная лінія на паверхні зямнога шара, якая злучае абодва полюсы і ўсе пункты якой маюць аднолькавую даўгату;

нябесны м. — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і полюсы свету.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

проходя́щий

1. прич. які́ (што) прахо́дзіць; які́ (што) міна́е; см. проходи́ть​I;

2. прил. прахо́жы;

3. сущ. прахо́жы, -жага м.; міна́к, -ка́ м.; (путник) падаро́жны, -нага м., падаро́жнік, -ка м.; (пешеход) пешахо́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)