саніта́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Жан. да санітар. Вера, седзячы ўвечары на ганку, расказала.. [Кузьмовай маці] пра свае былыя мары стаць урачом, пра тое, як падлеткам у партызанскім атрадзе яна была санітаркай, а пасля медсястрой. Дуброўскі.

2. Разм. Санітарная аўтамашына. [Трупаў:] — Пастой, пастой, а ты хто такі? [Салдат:] — Не твая справа! А раз ездзіш на санітарцы, дык і падбірай параненых. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Пячы на агні (пра сала і пад.). [Сабастыяніха] скварыла сала на вялікай скаварадзе. Чорны.

2. што. Запраўляць сквараным салам. Скварыць кашу.

3. перан.; каго-што і без дап. Апякаць прамянямі, паліць (пра сонца). Няшчадна скварыла сонца. □ На ясным блакіце зрэдку паказваліся белыя хмурынкі, але да паўдня рассейваліся, і сонца проста скварыла ўсё жывое. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снава́цца, снуюся, снуешся, снуецца; незак.

1. Тое, што і снаваць (у 3 знач.). А я — з далёкіх ніў пясняр — Па Гаспры з кута у кут снуюся. Купала.

2. перан. Складацца, стварацца. Снуюцца думы складным ладам-складам пра беларускі шлях, пра свой народ... Таўлай. Словы песні снуюцца: Што ад мілага вестак няма, Ад нямілага шлюцца. Танк.

3. Зал. да снаваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́йня, ‑і, ж.

Памяшканне для коней, канюшня. Конюх выпускае з стайні коней На вясёлы вадапойны збор. Астрэйка. Са стайні конюх вывеў на шпацыр варанога жарабца. Чарнышэвіч.

•••

Аўгіевы стайні (канюшні)пра вельмі забруджанае памяшканне, а таксама аб справах, у якіх пануе поўнае бязладдзе, блытаніна (ад грэчаскага міфа пра стайні цара Аўгія, што не чысціліся 30 год і былі вычышчаны Гераклам за адзін дзень).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сцячыся.

2. перан. Сыходзіцца, з’язджацца, збірацца ў адно месца (пра людзей). [Начальнік:] — Успомніце, Фадзей Сысоевіч, як па адным прыбывалі ў цэх станкі, як з усіх куткоў горада сцякаліся да нас людзі. Мыслівец. // Паступаючы з розных месцаў, збірацца дзе‑н. Сюды ж [у Тураў] сцякаліся здабыткі працы і промыслаў навакольнага насельніцтва. «Маладосць». Сюды [да партызан] з усяго наваколля сцякаліся весткі пра ворага. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тырані́я, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана (у 1 знач.). Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго .. нянавісць да тырана. «Полымя».

2. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме. Многія гады, жыццё цэлага пакалення аддзяляюць нас ад вялікай перамогі, якая выратавала чалавецтва ад жахаў гітлераўскай тыраніі. «Помнікі».

3. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н.

[Грэч. tyrannis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціскі́, ‑оў; адз. няма.

1. Прыстасаванне з дзвюх пласцін, якія збліжаюцца пры дапамозе шрубы для заціску і ўтрымання прадмета пры апрацоўцы. Слясарныя ціскі. □ Дзяжурны электрык падпілоўваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку. Шамякін.

2. перан. Пра двухбаковы ахоп войск праціўніка. Узяць у ціскі.

3. перан. Пра тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча. Ціскі капіталістычнай эксплуатацыі. Эканамічныя ціскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаўпці́ся, ‑пецца; незак.

Разм.

1. Не выходзіць з галавы, пастаянна напамінаць пра сябе. Нейкая мелодыя чаўплася ў галаве і вярцелася на языку. Сабаленка. Вяртаўся дамоў, а надакучлівая думка зноў чаўпецца ў галаве: працуюць.. [Алена і Генка] ці ўжо скончылі? Б. Стральцоў.

2. Рабіцца, адбывацца (пра што‑н. тлумнае, бязладнае). А з дзвярэй вакзала валіў натоўп барадатых і безбародых мужчын, каб паглядзець, што там чаўпецца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flicker

[ˈflɪkər]

1.

v.i.

1) мігце́ць; міга́ць, мігаце́ць (пра зо́ркі, слабо́е по́лымя)

2) лапата́ць, біць кры́ламі (пра пту́шку)

2.

n.

1) мігатлі́вае, трапятко́е сьвятло́ або́ по́лымя

2) про́бліск -у m., і́скра f. (надзе́і, ра́дасьці)

3) мірга́ньне n.е́йкамі, вачы́ма)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

monkey

[ˈmʌŋki]

1.

n.

1) ма́лпа f.; ма́лпачка f.

2) ма́лпа (пра дурасьлі́вага чалаве́ка), ма́лпачка (пра дзіця́ — дуро́ніка, гарэ́зу)

2.

v.i., informal

забаўля́цца, дурэ́ць; круці́ць што-н. у рука́х

Don’t monkey with the TV set — Не гуля́й з тэлеві́зарам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)