Злі́гла цёпла’ (Сцяшк.). Параўн. укр.зли́г(ну)ти ’паменшыцца (пра мароз)’ (Грынч.). Прыслоўе ад элавага дзеепрыметніка да дзеяслова *злігнуць ’пацяпле́ць’. Верагодна, звязана з льга, лёгкі (гл.) з чаргаваннем галоснага: з‑ліг‑ну‑ць. Сувязь з балт. формамі (пра якую гл. адліга) можа быць генетычнай, а не сведчыць пра запазычанне насуперак Лаўчутэ, Сл. балт., 18 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зыкацца ’бегаць, насіцца’ (Мат. Маг.). Рус.дыял.зыкаться, арл. ’непакоіцца падчас цечкі’, пецярб. ’лягацца’, зи́катьсмал., кур., арл., калуж. ’бегаць (пра жывёлу, у тым ліку калі яе кусаюць авадні)’, смал. ’бегаць, скакаць (пра моладзь)’, зыкатьдыял. ’бегаць (пра жывёлу)’, ’біць’. Ад гукапераймальнага зык2 (гл.) ’авадзень’ > ’непакой жывёлы’: ’беганне’ з дзеяслоўным суф. ‑а‑цца < *‑a‑ti sę.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псі́на ’пра сабаку, звычайна вялікага; пра пах сабакі, яго поўсці’; ’пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’сабачае мяса’ (Нас., Растарг.), псі́ны ’сабачы’ (Нас., Бяльк.). Параўн. укр.пси́на ’сабака’, рус.пси́на ’тс’, польск.psina ’тс’, славен.psína ’сабачына’, дыял. ’злосць, здрада’: psina mu gieda iz oči. Вытворныя ад *pьsъ ’сабака’, параўн. Бязлай, Etyma, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́пкі ‘разварысты, рассыпісты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Барад., Жыв. сл.), ‘даўкі (пра сыпкую, сухую ежу)’ (Ласт.), ‘несакавіты (пра ягады)’, ‘мяккі (пра снег)’ (Сл. ПЗБ). Укр.палес.со́пкий ‘тс’; усе да *съпъкъ; іншая ступень чаргавання кораня ў сыпаць (гл.). Параўн. стараж.-рус.съпъ ‘насып, узгорак, гара’, сопка, а таксама рассыпісты ‘сыпкі, разварысты’; гл. ЕСУМ, 5, 355.