ВАДАЦЁК,

водны паток, які цячэ ў напрамку нахілу зямной паверхні па рэчышчы паміж выразнымі берагамі. Бывае натуральны (рака, ручай) і штучны (канал), пастаянны (цячэнне круглы год) і часовы (перасыхае, прамярзае).

т. 3, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫФ (франц. griffe 1) штэмпель з узорам подпісу ці якім-н. інш. рукапісным тэкстам.

2) Надпіс на дакуменце ці выданні, які вызначае парадак карыстання ім (напр., грыф «На правах рукапісу»).

т. 5, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАГО́Н, Даган,

у стараж. заходнесеміцкай міфалогіі бог, які дае ежу, апякун земляробства, рыбнай лоўлі. У акадскай міфалогіі яго шанавалі як апекуна насельніцтва даліны сярэдняга Еўфрата, у шумерскай яму адпавядаў Энліль.

т. 5, с. 574

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРМІ́Н (франц. carmin ад араб. кірміз — кашаніль + лац. minium кінавар),

чырвоны фарбавальнік, які здабываюць з цел бяскрылых самак насякомых кашанілі. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў, як харч. і парфумерны фарбавальнік.

т. 8, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКТА́Р (грэч. nektar),

у старажытнагрэчаскай міфалогіі напітак багоў-алімпійцаў, які разам з амброзіяй (ежай багоў) надае ім бессмяротнасць і вечную маладосць. У пераносным сэнсе Н. — напітак выдатнага смаку і водару.

т. 11, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«О́СКАР»

(Oscar),

штогадовая прэмія, якая прысуджаецца з 1929 Амерыканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук за дасягненні ў 26 асобных галінах кінематографа. Уяўляе сабой пазалочаную статуэтку мужчыны, які абапіраецца на меч.

т. 11, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎФАБРЫКА́Т,

выраб, прадукт працы, які патрабуе наступнай дадатковай або канчатковай дапрацоўкі для пераўтварэння ў гатовы выраб, а таксама гатовая прадукцыя аднаго прадпрыемства, якая можа выкарыстоўвацца як элемент гатовай прадукцыі іншага.

т. 12, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САБО́ (франц. sabot),

1) чаравікі на драўлянай падэшве (на Беларусі наз. дзеравяшкі) або выдзеўбаныя з дрэва (клумпы), а таксама абутак, які нагадвае такія чаравікі.

2) Прыстасаванне для блакіроўкі колаў машын.

т. 14, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНАДЫ́ЧНЫ ПЕРЫ́ЯД АБАРАЧЭ́ННЯ,

прамежак часу, за які цела Сонечнай сістэмы ў сваім руху вакол Сонца вяртаецца пры назіранні з Зямлі ў ранейшае становішча адносна Сонца. Роўны перыяду паўтарэння канфігурацыі планет.

т. 14, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

high-tech [ˌhaɪˈtek] adj. infml

1. які́ выкарыстоўвае склада́ную, суча́сную тэ́хніку/тэхнало́гію або́ ство́раны з яе́ дапамо́гай; высокатэхналагі́чны;

These machines are all very high-tech. Гэтыя машыны ўсе вельмі высокатэхналагічныя.

2. які́ мае суча́сны вы́гляд, ство́раны з суча́сных матэрыя́лаў (пра дызайн, аб’екты і да т.п.);

The house is designed in high-tech style. Дызайн дома распрацаваны ў самым сучасным стылі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)