п’я́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Займацца п’янствам. [Гурын:] — Ткачэня — п’яніца. Работу сельсавета не толькі разваліў, а проста закінуў. П’янствуе па хутарах у кулакоў. Чарнышэвіч. [Макар:] — Па нішто звядзе яго Гамрэкелі: п’янстваваць навучыць, хлусіць, абманваць. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салдатня́, ‑і, ж., зб.
Разм. груб. Салдаты. Нясвіж кішэў ваеннымі чыноўнікамі розных інтэнданцтваў і змардаванай маршавай салдатнёй. Хведаровіч. Па станцыю прыбыў эшалон, салдатня, звонячы вёдрамі і кацялкамі, бяжыць да кубавой па вар. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сац... 1,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сацыялістычны», напрыклад: сацспаборніцтва, сацрэалізм, сацбудаўніцтва.
сац... 2,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сацыяльны», напрыклад: сацзабеспячэнне, сацстрах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвінці́цца, ‑вінчуся, ‑вінцішся, ‑вінціцца; зак.
Разм. Стаць узбуджаным, нервовым; усхвалявацца, раззлавацца. Нервы ўзвінціліся. □ [Марфа:] — Паказаць [шоўк] прынесла, а ты ўжо ўзвінціўся. Падумаеш. Ты лепей паглядзі, хто па вечарах па базу ходзіць, а тады крычы. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырокараспаўсю́джаны, ‑ая, ‑ае.
Які атрымаў шырокае распаўсюджанне, набыў шырокую вядомасць. Па свайму настрою і па некаторых паэтычных вобразах гэты верш [«Бура ідзе» Цёткі] яўна пераклікаецца з агульнавядомай і шырокараспаўсюджанай у тыя часы рэвалюцыйнай песняй «Варшавякка». Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zawód, ~odu
I zaw|ód
м. прафесія; спецыяльнасць;
być kim z ~odu — быць кім па прафесіі (па спецыяльнасці);
wolne ~ody — вольныя прафесіі
II м.
расчараванне;
doznać ~odu — перажыць расчараванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прэйскура́нт
(ням. Preiskurant < фр. prixcourant, ад prix = цана + courant = цяперашні)
даведнік цэн па відах і гатунках тавараў і па відах паслуг.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
уздыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Рабіць уздыхі. — Добрая душа гэта паненка, — казала бабка і ўздыхала. Колас. Відаць, не лягчэй на сэрцы было і ў Паўліка, бо ён прыціх і толькі час ад часу ўздыхаў. Бяганская. / у перан. ужыв. Вада і неба былі чорныя, глуха ўздыхала бездань акіяна. Хомчанка. Уздыхаў на пероне цягнік, Залатыя губляючы іскры. Глебка.
2. перан.; па кім-чым. Сумаваць, тужыць. Уздыхаць па далёкай радзіме. □ [Цёця Каця:] Вас мне шкада, Аляксандр Пятровіч. [Чарнавус:] Чаго ж па мне ўздыхаць? Я ж не памёр. Крапіва. Трэці быў няўклюдны малы, які ўвесь час уздыхаў па нейкай сваёй гармоні. Лынькоў. // па кім. Быць закаханым у каго‑н. Добры быў хлопец, А зараз па ім Болей дзяўчына Не будзе ўздыхаць, — П’яніц дзяўчаты Не хочуць кахаць. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валовы язык ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Кіс.). Назва дадзена па знешняму падабенству лісця расліны, па яго форме. Параўн. укр. волів язик ’Digitalis grandiflora’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасалу́ха, пасялу́ха ’хто без справы ходзіць па хатах’ (віц., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу (хадзіць) па сялу і суф. ‑(у)ха. Параўн. таксама пасялда.⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)