цягаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння сілы цягі ў топках, катлах ці вентыляцыйных канструкцыях.

|| прым. цягаме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шварто́ў, -то́ва, мн. -то́вы, -то́ваў, м. (спец.).

Канат, трос, якім прывязваецца марское судна да прычальных прыстасаванняў.

Аддаваць швартовы (адвязваць судна ад прычала).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штыфт, -а, М -фце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Металічны стрыжанёк нерухомага злучэння чаго-н. (напр. дэталей машыны).

|| прым. шты́фтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксплуатацы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Той, хто займаецца эксплуатацыяй (у 2 знач.), практычным выкарыстаннем чаго-н.

Ачышчальныя збудаванні здадзены эксплуатацыйнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмі́сія², -і, ж. (спец.).

Выпраменьванне, выдзяленне якім-н. целам электронаў, іонаў, пазітронаў і пад. пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

Электронная э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эндаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для візуальнага абследавання ўнутраных органаў чалавека (страўніка, стрававода і інш.).

|| прым. эндаско́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лігату́рны ​1, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да лігатуры ​1. // Які змяшчае лігатуру ​1, з лігатурай ​1. Лігатурнае золата.

лігату́рны ​2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да лігатуры ​2. Лігатурны знак.

лігату́рны ​3, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да лігатуры ​3; прызначаны для яе. Лігатурны шоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафтапраду́кт м. спец. Érdölprodukt n -(e)s, -e;

нафтапраду́кты Érdöl¦erzeugnisse pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інкаса́тар м. спец. Kassíerer m -s, -, Kássenwart m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інструмента́рый м. спец. Instrumentár m -s, -e, Instrumentárium n -s, -ri¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)