абве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Развешаць што‑н. па ўсёй паверхні або вакол чаго‑н.; увешаць. У роднай хаце ўсё па-новаму трывожыць. Рамак гэтых нарабіў бацька. Усе сцены абвешалі. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камуфле́т, ‑у, М ‑леце, м.
1. Падземны разрыў артылерыйскага снарада або міны, які выяўляецца толькі па гуку або па ўзрыхленасці зямлі. // Падземны ўзрыў, які разбурае падземныя пабудовы праціўніка.
2. перан. Нечаканая непрыемнасць, няўдача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змок, ‑ла; зак.
Зрабіцца мокрым; намокнуць, вымакнуць. Юрка змок па калені, і яго пачынае трэсці, ляскаюць зубы. Пташнікаў. Па твары [Фішара] сцякалі сцюдзёныя кроплі, змокла перавязка на шыі. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іглі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Хваёвая іголка, звычайна маленькая. Ігліца кедравая намнога даўжэйшая ад сасновай, а галоўнае — у сасновай па дзве іглінкі ў пучку, а тут па чатыры. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Уст. Жыць толькі асалодамі, уцехамі; весці жыццё жуіра. Бесклапотная ўпэўненасць дазваляла Віктару хадзіць па зямлі гаспадаром: жуіраваць, калі быў у гуморы, абурацца, калі выходзіла не па-ягонаму. Карпаў.
[Ад фр. jouir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахлабу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Вымова, наганяй. Па тону голаса Камлюка і па яго прыжмураных, з калючым позіркам вачах Паддубны адразу зразумеў, што зараз яму давядзецца перажыць.. суровую нахлабучку. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́зам, прысл.
Па ніжняй частцы чаго‑н., па больш нізкаму месцу. Ад іскры паравоза загарэўся лес:.. агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́пытнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нявопытнага; адсутнасць, недахоп вопыту. [Надзя] па гарачцы, па сваёй дзіцячай нявопытнасці можа нарабіць глупства, палезе ў самае пекла, і пасля .. [Слесарэнка] не даруе сабе, што не здолеў спыніць, уберагчы яе. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пехаці́нец, ‑нца, м.
Воін пяхоты. Танкі ішлі наперадзе, услед за імі — пехацінцы. Мележ. Уздоўж ручая, маскіруючыся ў алешніку, адступалі пехацінцы; яны ішлі па адным, па два, уподбег, прыгнуўшыся, хоць ніхто не страляў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́цягам, прысл.
Разм. Цягнучы, валочачы па зямлі; волакам. Дзе на руках, дзе поцягам яны перанеслі Васіля Іванавіча ў роў. Лынькоў. Раўчук так абмялеў, што мы, параіўшыся, вырашылі цягнуць лодку поцягам па зямлі. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)