драма́цца, дрэмлецца; безас. незак.

Пра стан дрымоты, хаценне спаць. Праўда, за апошні час .. [Мікола] прывык драмаць. Вельмі соладка дрэмлецца пад поступ колаў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэка́днік, ‑а, м.

Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай кампаніі, калектыўнай рабоце і пад. Дэкаднік па вывазцы ўгнаенняў. Дэкаднік па азеляненню вуліц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Прыгожа аформіць (афармляць) што‑н. (будынак, памяшканне і пад.). Дэкарыраваць сцэну. Дэкарыраваць залу кветкамі.

[Ад фр. décorer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфармава́цца, ‑муецца; зак. і незак.

1. Змяніць (змяняць) сваю форму, аб’ём, памер пад уздзеяннем знешняй сілы.

2. толькі незак. Зал. да дэфармаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мухамо́р, ‑а, м.

Ядавіты грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапіны. Пад высокай старой вярбой разраслася пышная сям’я мухамораў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надве́чар, прысл.

Пад самы вечар; падвечар. Вярнуліся [Рудчанка і Ярмоленка] толькі надвечар, амаль перад самым заходам сонца. Сіўцоў. Надвечар надвор’е схмурнела, і вецер аціх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нео́н, ‑у, м.

Хімічны элемент, газ без колеру і паху (выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпачак, у сігнальных, рэкламных і пад. асвятляльных прыладах).

[Ад грэч. néos — новы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пада, прыназ. з Т.

Ужываецца толькі ў спалучэнні «пада мной (мною)». Тое, што і пад (у 5, 15, 21 і 23 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падса́нкі, ‑нак; адз. няма.

Спец. Кароткія санкі, што прывязваюцца ззаду да вялікіх саней пры перавозцы доўгіх прадметаў (бярвення, дошак і пад.); каркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліса́днік, ‑у, м.

Невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам. Пад акном Алесевай хаты, у маленькім палісадніку, летам цвілі ружы і вяргіні. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)