проціта́нкавы, -ая, -ае.

Які дзейнічае супраць танкаў, абараняе ад танкаў.

Процітанкавая артылерыя.

П. роў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́мія², -і, ж.

Мінеральная фарба розных адценняў чырвонага: ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наво́чны¹, -ая, -ае.

Які надзяваецца на вочы для аховы ад чаго-н.

Н. шчыток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахі́льны, -ая, -ае.

Які адхіляецца ад вертыкальнага або гарызантальнага становішча.

Н. пласт.

Нахільная шахта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пале́жваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Трохі, час ад часу ляжаць.

П. на печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым.

Махаць злёгку, зрэдку, час ад часу.

П. сцяжком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прачысціць усё, многае.

П. каміны ад сажы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасо́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Сапці злёгку, час ад часу.

Дзіця пасопвала ў калысцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пату́зваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Тузаць злёгку, час ад часу.

П. лейцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахво́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Час ад часу хварэць, недамагаць.

Бабуля пачала п.