падагна́ць, падганю́, падго́ніш, падго́ніць; падагна́ў, -гна́ла; падгані́; падагна́ны; зак.
1. каго-што. Гонячы (гл. гнаць¹ у 1 знач.), наблізіць ці загнаць пад што-н.
П. курэй пад навес.
Крыгу падагнала (безас.) да берага.
2. каго-што. Паскорыць чый-н. бег, чыю-н. работу.
П. каня.
П. адстаючых.
3. што. Давесці да патрэбнага памеру, прыладзіць, каб падыходзіла адно да аднаго.
П. шыбу да форткі.
П. пінжак да фігуры.
|| незак. падганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. падго́н, -у, м. (да 1 і 3 знач.) і падго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падагну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.
Загнуцца знізу ці пад што-н.
Край абруса падагнуўся.
|| незак. падгіна́цца, -а́ецца і падгіба́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.
Загнуць знізу ці пад што-н.
П. падол.
П. ногі пад сябе.
|| незак. падгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пада́гра, -ы, ж.
Хвароба суставаў і тканак, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў у арганізме.
|| прым. падагры́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падаграва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прыбор для падагравання чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пада́грык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Чалавек, хворы на падагру.
|| ж. падагры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., што.
1. Крыху разагрэць.
П. суп.
2. перан. Узбудзіць, узмацніць.
П. настрой, нецярпенне.
|| незак. падаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падагрэ́ў, -рэ́ву, м. (да 1 знач.; спец.) і падаграва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
П. вады ў басейне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падагу́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.
Тое, што і падагульніць.
|| незак. падагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падагу́льванне,-я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падагульні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -гу́льнены; зак., што.
1. Падвесці вынікі чаго-н.
П. суму выдаткаў.
2. Зрабіць абагульняючыя вывады.
П. думкі папярэдніх даследчыкаў.
|| незак. падагульня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. падагульне́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пададзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; зак. (разм.).
Адзецца лепш, чым звычайна.
Дзяўчаты пададзеліся.
|| незак. пададзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)