зацёк, -у, мн. -і, -аў, м.

След ад вадкасці, фарбы.

Уся сцяна ў зацёках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збяле́лы, -ая, -ае.

Які збялеў, стаў белым, бледным.

З. твар.

З. ад інею лазняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здрахле́лы, -ая, -ае.

Слабы, хілы ад старасці або спарахнелы, струхнелы.

З. чалавек.

Здрахлелая хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́ранасць, -і, ж.

Стан зморанага чалавека; бяссілле, стома.

Адчуваць з.

Ад зморанасці заплюшчваліся вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зры́вісты, -ая, -ае.

Пра голас, які зрываецца ад хвалявання, страху.

|| наз. зры́вістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмаро́зіцца, -ро́жуся, -ро́зішся, -ро́зіцца; зак.

Атрымаць пашкоджанні ад марозу.

|| незак. абмаро́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дацэ́нтравы, -ая, -ае (спец.).

Які накіроўваецца ў руху ад перыферыі да цэнтра.

Дацэнтравая сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даччы́ны, -ая, -ае (спец.).

Які ўтварыўся ў выніку аддзялення ад чаго-н.

Даччыная фірма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адгрэбці ўсё, многае.

П. сена ад вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падве́траны, -ая, -ае.

Процілеглы таму, куды дзьме вецер, закрыты ад ветру.

П. борт судна.