РЭПАРТЫМ’Е́НТА (ад ісп. repartimiento размеркаванне),
тэрмін, які ў ісп. калоніях Лац. Амерыкі з канца 15 ст. абазначаў размеркаванне паміж іспанцамі зямель, ваен. здабычы, тавараў іг.д.Найб. часта ўжываўся як назва прымусовай працоўнай павіннасці індзейцаў, паводле якой прыватныя асобы з іспанцаў мелі права з дазволу калан. адміністрацыі браць штогод у энкам’енду вызначаную колькасць індзейцаў пэўнага раёна для працы на плантацыях, у рудніках іінш. Гэта было прычынай масавай смяротнасці і хуткага скарачэння індзейскага насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gefállenI
1.part II ад fállen*і gefállen*
2.a
1) забі́ты, які́ загі́нуў (у баі)
2) спу́шчаны (пра пятлю на панчосе іг.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛІ́ВЕНЬ,
моцны, звычайна кароткачасовы дождж канвектыўнага паходжання, або шквалісты дождж пры праходжанні халоднага фронту ў цыклонах умераных шырот. Інтэнсіўнасць Л. — колькасць ападкаў за 1 мін. Пры працягласці 5 мін Л. лічаць дождж з сярэдняй інтэнсіўнасцю 0,5 мм/мін, 30 мін — 0,23 мм/мініг.д. У кожным пункце Беларусі ў сярэднім за год бывае 8 Л. Найбольшы адзначаны 6.8.1970 (г. Бабруйск), дзе за 3 гадз 35 мін выпала 128 мм ападкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ЗМА (грэч. prisma),
мнагаграннік, 2 грані якога (асновы П.) — роўныя многавугольнікі з адпаведна паралельнымі старанамі, а іншыя грані (бакавыя) — паралелаграмы.
У залежнасці ад колькасці бакавых граней П. бываюць 3-, 4-, 5-гранныя іг.д. Прыклады П.: прамая П. (бакавыя грані перпендыкулярныя аснове), правільная П. (прамая П., аснова якой — правільны многавугольнік), паралелепіпед. Аб’ём П. роўны здабытку плошчы асновы на вышыню (адлегласць паміж асновамі П.).
cost a man his health/life каштава́ць чалаве́ку здаро́ўя/жыцця́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГЕМ,
комплекснае злучэнне парфірыну з двухвалентным жалезам. У жывых арганізмах уваходзіць у складаныя бялкі — гемапратэіды. У залежнасці ад замяшчальнікаў у парфірынавым цыкле адрозніваюць гем а, в (пратагем, або проста гем), сіг.д.Найб. пашыраны гем в (уваходзіць у састаў гемаглабіну, міяглабіну, каталазы, пераксідазы і большасці цытахромаў), у аснове якога ляжыць протапарфірын IX. Больш складаную будову мае гем а — прастатычная група ферменту клетачнага дыхання цытахромаксідазы. Свабодны гем лёгка акісляецца ў паветры да гематыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБОТАЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
стан тэхн. вырабу (збудавання, канструкцыі, машыны), пры якім у дадзены момант часу яго асн. параметры, што характарызуюць здольнасць вырабу выконваць зададзеныя функцыі, знаходзяцца ў межах, устаноўленых патрабаваннямі нарматыўна-тэхн. дакументацыі. З работаздольнага стану выраб можа перайсці ў неработаздольны ў выніку адказу, аварыііінш.Адказ вырабу адбываецца ў выніку выхаду са строю яго кампанентаў, разладжвання, разрэгулявання, разбурэння канструкцыі або змены яе структуры, уздзеяння перашкод іг.д. Здольнасць чалавека выконваць работу (працаваць) наз.працаздольнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́БНАСЦЬ ВЫМЯРЭ́ННЯ,
характарыстыка выніку вымярэння, якая паказвае адхіленне знойдзенага значэння велічыні ад яе сапраўднага значэння.
Адрозніваюць абсалютную Х.в. (выражаецца ў адзінках велічыні, якая вымяраецца) і адносную, роўную адносінам абсалютнай Х.в. да сапраўднага значэння велічыні (выражаецца ў долях адзінкі, працэнтах іг.д.). Сістэматычныя Х.в. абумоўлены пераважна хібнасцямі сродкаў вымярэнняў, выпадковыя — некантралюемымі зменамі ўмоў вымярэнняў, промахі (грубыя хібнасці, якія істотна адрозніваюцца ад чаканых) — няспраўнасцю сродкаў вымярэнняў. Выпадковыя Х.в. звычайна ацэньваюць метадамі матэм. статыстыкі (гл.Памылак тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧО́НЫ САВЕ́Т 1) традыцыйная назва савета па прысуджэнні вучоных ступенейі прысвойванні вучоных званняў у ВНУін.-д. установах шэрагу краін, у т. л. на Беларусі (гл. таксама Вышэйшы атэстацыйны камітэт).
2) Дарадчы орган у ВНУ (пры рэктару, дэкане) ін.-д. установах (пры дырэктару) для каардынацыі розных кірункаў метадалагічнай, навуч.інавук. работы, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, падрыхтоўкі і выдання вучэбна-метадычнай л-ры; прадстаўляе выкладчыкаў інавук. супрацоўнікаў да прысуджэння вучоных званняў іг.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫЯ ФУ́НКЦЫІ,
функцыі, якія вызначаюцца формуламі: shx = (ex − e−x)/2 (гіпербалічны сінус), chx = (ex + e−x)/2 (гіпербалічны косінус) іінш. Уласцівасці гіпербалічных функцый вынікаюць непасрэдна з іх выяўлення праз экспаненцыяльную функцыю ex.
Гіпербалічныя функцыі звязаны паміж сабой суадносінамі, падобнымі на суадносіны паміж трыганаметрычнымі функцыямі: ch2x − sh2x = 1, thx = shx/chx іг.д. Гіпербалічныя функцыі можна выразіць праз трыганаметрычныя: shx = -i sin ix, chx = cos ix іг.д. Геаметрычна гіпербалічныя функцыі атрымліваюцца пры разглядзе раўнабочнай гіпербалы x2 − y2 = 1 (адсюль назва), якую можна задаць параметрычнымі ўраўненнямі x = cht, y = sht, дзе t — падвоеная плошча сектара OAC, AC — дуга гіпербалы. Выкарыстоўваюцца пры рашэнні дыферэнц. ураўненняў у электратэхніцы, супраціўленні матэрыялаў, буд. механіцы іінш.
Да арт.Гіпербалічныя функцыі: а — сувязь гіпербалічнага сінуса з экспанентай (1 − y = ex/2; 2 − y = shx; 3 − y = -e-x/2); б — сувязь гіпербалічнага косінуса з экспанентай (1 − y = ex/2; 2 − y = chx; 3 − y = -e-x/2); в — графікі гіпербалічных тангенса і катангенса (1 − y = cthx; 2 − y = thx); г — геаметрычны сэнс гіпербалічных функцый (1 — гіпербала x2 − y2 = 1; CM = cht; BM = sht; AD = tht, дзе t — падвоеная плошча сектара OAM).