Я́СПЕРС (Jaspers) Карл (23.2.1883, г. Ольдэнбург, Германія —26.2.1969),
нямецкі філосаф і псіхіятр; адзін з заснавальнікаў экзістэнцыялізму. З 1908 асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 праф. філасофіі ў Гайдэльбергскім ун-це. У 1937 адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945. З 1948 выкладаў у Базельскім ун-це. У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Усеагульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю.А.Стрындберг, В.В. ван Гог, Ф.В.Ніцшэ). У 1920—30-я г. Я. стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асн. катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі Я. паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасофстваванне аб экзістэнцыі паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека Я. разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філас. веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым вопыце любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці. Я. стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гіст. цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); стараж. культуры; «вось сусветнага часу» (8—2 ст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусв. гісторыя; станаўленне навук.-тэхн. цывілізацыі («Еўропа 17—20 ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гайда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Няроўны, неспакойны ход судна, самалёта, машыны і пад. у час руху. Баранцава мора вельмі неспакойнае, асабліва цяпер, увосень. Яктолькі наш параход увайшоў у яго воды, пачалася гайданка.Бяганская.Гайданка аўтобуса не перашкаджае жанчынам гаварыць і гаварыць.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Накляпаць касу. [Высеўка:] — Вельмі ж любіў.. [Яўтух] касьбу. Можа, таму, што ў пракосе далёка ззаду пакідаў усіх, а можа, таму, што многія прасіліся, каб ён касу адкляпаў, — толькі касьбы чакаў, як вялікага свята.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1.толькімн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.
2.перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпа́рына, ‑ы, ж.
1. Тое, што і выпарэнне (у 2 знач.). Гэты дым асаджвалі ранкавыя туманы, але яктолькі ўздымалася сонца над лесам, едкія выпарыны цягнуліся зноў.Пестрак.
2. Пот, які выступае па целе. Худзенькі.. тварык [Віці] пакрыўся выпарынай, над губой блішчэлі дробныя кропелькі поту.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Фанабэрыста, ганарліва паводзіць сябе; важнічаць. — Як табе падабаецца аграном? — Нічога. Толькі, здаецца мне, крыху задаецца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж., зб.
Разм. Вузкія тонкія дошкі спецыяльнай распілоўкі, якія выкарыстоўваюцца для абшалёўкі сцен і пры будаўніцтве вагонаў. Першае, што Шынкевічу кінулася на вочы, яктолькі ён азірнуўся, — двухпавярховая школа на ўзгорку, абшытая вагонкай і пафарбаваная ў салатны колер.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.
Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы.//зб.Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут.//толькімн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малава́та, прысл.
Разм. Не зусім дастаткова; крыху, мала. Малавата дзеці сёння елі./узнач.вык.Склаўшы.. лістоўку, хлопцы задумаліся, як яе падпісаць. Паставіць адно слова «партызаны» — малавата.Якімовіч.Прапах травой, прапах ракой, Прапах лазой, рачною мятай. Ды толькі радасці такой Было тады мне малавата.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метамарфо́за, ‑ы, ж.
1.Спец. Пераход адной формы чаго‑н. у другую са змяненнем знешняга выгляду або функцыі. Метамарфоза вусеня ў матыля.
2.Разм. Поўнае змяненне каго‑, чаго‑н. Але, яктолькі яны з Надзяй запісаліся ў загсе.., з Марыяй Кірылаўнай адбылася сапраўдная метамарфоза.Рамановіч.
[Ад грэч. metamorphōsis — пераўтварэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)