хвароба ўнутранага вуха, якая праяўляецца прыступамі галавакружэння і шуму ў вуху, зніжэннем слыху. Апісана франц. урачом П.Меньерам (1861). Найчасцей пашкоджваецца адно вуха, слых не аднаўляецца. Прыступы суправаджаюцца моташнасцю, ірвотай, парушэннем раўнавагі, зніжэннем артэрыяльнага ціску і т-ры цела. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт. і хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОН-СЕНІ́ (франц. Mont Cenis, італьян. Monte Cenisio),
перавал паміж Коцкімі і Грайскімі Альпамі ў Францыі, недалёка ад мяжы з Італіяй. Выш. 2083 м. Злучае басейны рэк Ізер і Дора-Рыпарыя. Па М.-С. праходзіць шаша Грэнобль — Турын. На ПдЗ, пад перавалам Фрэжус, — чыг. тунэль М.-С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НДУС (ад франц. pente douce пакаты схіл),
прамавугольная ці крывалінейная ў плане нахіленая пляцоўка для пад’езду да параднага ўвахода, размешчанага над цокалем будынка, а таксама для пад’езду аўтамабіляў на верхнія паверхі ў вял. гаражах. У асобных выпадках замяняе лесвіцы ўнутры і звонку будынкаў і збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЦЫЗІ́ЙНАСЦЬ (ад франц. précision дакладнасць) у тэхніцы, найбольш высокая пры дадзеным узроўні тэхнікі ступень дакладнасці апрацоўкі. Існуюць звышдакладныя прылады, механізмы, станкі і машыны, напр., прэцызійны станок; сплавы дакладнага саставу, якія апрацоўваюцца пры вызначаных умовах, напр., прэцызійныя сплавы, адліўкі, якія вырабляюцца з высокай дакладнасцю спец. метадамі ліцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Драгу́н ’драгун’ (БРС). Рус.драгу́н, укр.драгу́н. Першакрыніца — франц.dragon (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 533–534; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 181. У ст.-бел. мове слова (дракгунъ) вядома з XVII ст. і запазычана непасрэдна з польск.dragun < франц. Гл. Булыка, Запазыч., 101. Параўн. яшчэ Клюге, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вара́н ’буйная яшчарка’ (КТС). Праз рус.варан < франц.varan ’тс’, якое ўзыходзіць да араб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балё́н ’шар’ (Жд.). Запазычанне з польск.balon ’тс’ (а гэта з франц.ballon ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перо́н ’пасажырская платформа’ (ТСБМ). Праз рус. ці польск. мовы з франц.perron ’пад’езд, ганак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагу́ ’страва з кавалачкаў мяса, рыбы, гародніны’ (ТСБМ). З франц.ragoût < ragoûter ’выклікаць апетыт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
В’ЕТМІ́НЬ [поўная назва В’етнам док-лап донг-мінь — Ліга (фронт) барацьбы за незалежнасць В’етнама],
адзіны нац. фронт В’етнама ў 1941—51. Створаны ў маі 1941 пад кіраўніцтвам Камуніст. партыі Індакітая ва ўмовах яп. акупацыі краіны. Аб’ядноўваў сялян, рабочых, дробную і сярэднюю нац. буржуазію, патрыятычна настроеных памешчыкаў, прагрэс. інтэлігенцыю, навучэнцаў, жаночыя і рэліг. арг-цыі. Кіраваў партыз. вайной супраць японцаў (1941—45) і франц. каланізатараў (з 1946), пасля абвяшчэння Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (1945) паводле вынікаў усеагульных выбараў атрымаў 230 з 300 месцаў у Нац. сходзе (1946). Паліт. праграма В’етміня, распрацаваная і прынятая пад кіраўніцтвам Хо Шы Міна, прадугледжвала заваяванне нац. незалежнасці і стварэнне рэв. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В’етнам, канфіскацыю зямель франц. каланізатараў і в’етн. памешчыкаў, перадачу ўсёй зямлі ў прыватную ўласнасць сялян, свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці для нац. буржуазіі і інш. У сак. 1951 зліўся з Льен-В’етам.