Ві́лкі мн. л. ’прылада, пры дапамозе якой дастаюць гаршкі з печы’ (Грыг., Інстр. I, БРС, КТС; лаг., КЭС, Др.-Падб., Гарэц., Шат., Бяльк., Даеш, Нас.), пруж.вы́лкы́ ’тс’ (Выг., Зн.); ’вілы (на два ражкі) трэсці салому, скопваць гной’ (Сцяшк. МГ, Сцяц. Словаўтв.; КЭС, лаг.; Лекс. і грам., Шатал., Выг.), ві́лкі ’месца, дзе зліваюцца рэкі’ (Сцяшк. МГ, Яшк.), ’відэлец’ (гродз., Сцяц. Словаўтв.); ’разгалінаванне дрэва на два ствалы’ (Сцяшк. МГ), карэліц., докш. ’ростань, месца раздваення дарогі’ (Яшк., Шатал.). Укр.ви́лка мн. л., ви́лки мн. л., рус.ви́лки → вілкі ў розных значэннях, у аснове якіх ’вілы, разгалінаванне чаго-небудзь’, польск.widełki ’тс’. Дэмінутыў, утвораны ад віл‑ы і суф. ‑ъk‑. Ужываецца ў форме множнага ліку. Да ві́лы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ара́ць, дыял. формы: гараць, ораты, орати, гораты пашыраны ва ўсіх гаворках Беларусі, за выключэннем паўночнавіцебскіх, усходнемагілёўскіх і гомельскіх (Арашонкава–Мурашка, Бел. мова, 107). Рус.дыял.орать, укр.орати, польск.orać, чэш.orati, славац.orať, в.-луж.worać, н.-луж.woraś (палаб.våronă ’воранае’), балг.ора́, серб.-харв.о̀рати, славен.oráti. Ст.-слав.орати. Літ.árti, лат.ar̂t, лац.arare, грэч.ἀρόω і г. д. І.‑е. *ar(ə)‑ ’араць’ (Покарны, 62–63), паводле Шпехта (KZ, 68, 42²), звязана з *erə‑ ’раздзяляць’ (першасна ’раздзяляць зямлю’). Фасмер, 3, 148, дзе іншая літаратура. Ад арацьутвораны шэраг назоўнікаў, што абазначаюць працэс, тэрыторыю, час: аралля, аральба, араллё, араво, орыва, ворыва, арання, арацьба, араннік, аратар, аратнік, аратняк, аральбіт, арач, арэц, аратай і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́зу́р1 ’від танца’ (Інстр. III) запазычана з польск.mazur(ek) ’мазурскі танец’, таксама як і ўкр.мазу́р. У рус. і чэш. мовах мазурка, mazurka — ж. р., як полька, венгерка (Фасмер, 2, 558; Махэк₂, 356). У сучасных бел. гаворках таксама мазу́рка (з рус.), параўн. ваўк.мазурка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Значэнне ’чарнарус’ (Нас.) — да ма́зу́р ’паляк паўн.-усх. Польшчы’ < польск.mazia ’балота’.
Ма́зур2 ’з запэцканым тварам, брудны’, ’смуглы’ (Нас., Шат.) і мазура́ка ’мурза, неахайны’ (Нікан.) утвораны пры дапамозе суф. ‑ур (з экспрэсіяй зніжанасці), ‑ур‑ака ад мазаць (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 70). У іншых слав. мовах аналагічна: укр.замазу́ра, замазуха, в.-луж.mazuch, рус.мазу́рина ’пляма іншага колеру на поўсці ў сабакі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляве́ц ’малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос’ (ТСБМ, Янк. I, Яруш., Мядзв., Гарэц., Нік. Очерки, ЭШ, рук., Бяльк., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр.клевець, рус.клевец, ст.-рус.клевець ’тс’, польск.klewiec ’тс’. Польская форма, відаць, са старажытнарускай. Такім чынам, можна гаварыць толькі аб усходнеславянскай інавацыі. Фармальна здаецца ўтварэннем з дапамогай вельмі прадуктыўнага суфікса ‑ьcь ад klьvati. Аднак, паколькі суфікс ‑ьcь можа ўтвараць назоўнікі ад прыметнікаў (slěpьcь < slěpъ, mъrtvьcь < mъrtvъ), верагоднай з’яўляецца і іншая этымалогія: *kъlevъ + ‑ьcь > kъlevьcь > klevьcь. У сваю чаргу *kъlevъ прыметнік, утвораны рэгулярна (суфікс ‑evъ) ад kъl ’зуб’. Цікава, што рус.клевец мае значэнне ’зуб у баране, граблях’. Адносна ўтварэнняў на ‑ьcь параўн. SP, 1, 99–100; Мартынаў, Прасл. дерив., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасабі́ць, пасо́біць, пасо́біці, пособы́ты ’дапамагчы’ (Грыг., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Бір., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.), пасобнік ’памочнік’, пасоба, пасобка ’дапамога’ (Нас., Касп.). Укр.пособити ’дапамагчы’, рус.пособить ’тс’, пособие ’дапамога’, серб.-харв.пособа ’тс’, ст.-слав.пособие ’дапамога ў вайне’, ’саюзнікі’, ст.-чэш.zpósobiti, чэш.(z)působit, славац.pôsobiť ’дзейнічаць, выклікаць (радасць, смутак і інш.), рабіць (уражанне), працаваць у якасці каго-н.’ Утвораны ад выразу po sobě ’рабіць нешта ў належным парадку, упарадкаваць адзін за адным’ (Міклашыч, 331; Голуб-Копечны, 306; Голуб-Ліер, 406; Фасмер, 3, 340). Махэк₂ (500) мяркуе, што спачатку ст.-чэш.zpósobiti было вайсковым тэрмінам, абазначаўшым ’ставіць, складаць адзін за адным’. Няясна, аднак, як развілося значэнне ўсх.- і паўд.-слав. лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плыву́н, плаву́н ’насычаны вадою дробны пясок, супесь ці суглінак’ (ТСБМ; Бяльк.), ’пласт цякучага, плывучага пяску ці зямлі пры капанні ямы, калодзежа’ (рэч., Яшк.; паст., в.-дзв., віл., ваўк., іўеў., ЛА, 2), ’нанос, дробны пясок’ (воран., чэрв., асіп., саліг., тамсама), ’іл’ (кобр., ЛА, 2). Рус.плыву́н ’балота, дрыгва’, ’тарфяны пласт, які плавае па вадзе’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад плы‑сці і суф. *‑unъ (з гіятавым ‑в‑). Параўн. таксама плаву́н1, плаву́н5 (гл.). Аналагічна утвораны: плыву́н ’расліна, якая сцелецца па збожжы’ (Выг.), ’зыбучы мох на вадзяністай дрыгве’ (Варл.), ’трава, што расце на вадзе’ (віл., Сл. ПЗБ), а таксама плыву́н ’частка ракі, якая не замярзае зімой’ (кам., ЛА, 2), плывунок ’род травы’ (Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр.пу́кти ’лопнуць’, рус.пск., наўг.пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілі́ць1 ’пілаваць’ (чырв., З нар. сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да піла́1 (гл.). Магчыма, пад уплывам рус.пили́ть ’тс’. Сюды ж пі́льшчык ’рабочы, заняты пілаваннем’ (Сл. ПЗБ), пі́льнік ’тс’ (Касп.).
Пілі́ць2, прыпі́ліваць ’падахвочваць, прымушаць, настойліва і часта нагадваць, прасіць’ (Нас.), польск.pilić, przypilić ’тс’, чэш.píliti, píleti ’спяшацца’, ’падганяць каго-н.’, славен.píliti ’вучыцца’, ’старацца’, ’шчыраваць, рупіцца, дбаць’, магчыма, харв.péliti ’рэкамендаваць’. Прасл.*piliti (sę). Далейшыя сувязі з і.-е. мовамі адсутнічаюць. Няясна (Фасмер, 3, 262). Сюды ж бел.пі́льма пілі́ць ’налягаючы, прымушаць’, рус.уладз.пиль (ж. р.) ’пільніца, жніво, гарачая пара’ і чэш.píle ’стараннасць, дбайнасць’ (< *pil‑ja), польск.pila ’тс’, якое Банькоўскі (2, 579) збліжае з piła (гл. піла, піліць). Ад піліцьутвораны прыметнік пільны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісаг і піса́га, піся́г і пісяга, пісёгі, пісоґі, пісяге́, піцо́гі, пісога, піса́к ’шрам’, ’значная драпіна’ (ТСБМ, Янк. 1; рагач., Арх. ГУ; Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.), піса́к ’шрам ад рога ці пугі на скуры жывёлы’ (гродз., З нар. сл.), піса́га ’шрам’ (капыл., Нар. словатв.); піса́г, піса́га, піся́г, піся́га, пісу́га, піса́к ’шрам на скуры жывёлы’ (ЛА, 1); пісагі́ ’пацёкі на вокнах’ (люб., ЛА, 4), піса́гі ’рагі’, ’сляды на дрэнна вымытай кашулі’ (пух., шальч., Сл. ПЗБ). Утвораны пры дапамозе суфіксаў ‑agъ, ‑ʼagъ, ‑aga, ‑ʼaga, ‑ogъ і інш. ад дзеяслова *pisati > піса́ць (гл.). Сюды ж пісега́вы ’паскаваты па масці’ (мазыр., З нар. сл.), пісяга́ты — назва масці (з вузкімі палоскамі іншага колеру) (Янк. 3.), піся́жыць ’пугай наносіць шрамы’ (Шат., Янк. 3.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНА-ТЭРЫТАРЫЯ́ЛЬНЫ ПАДЗЕ́Л,
падзел тэрыторыі дзяржавы на часткі — адм.-тэр. адзінкі (губерні, акругі, землі, правінцыі, штаты, вобласці, раёны, дэпартаменты і інш.), на аснове якіх ствараюцца і дзейнічаюць органы дзярж.улады, кіравання і самакіравання. Асн. мэта — стварыць аптымальныя ўмовы для эфектыўнай арганізацыі і дзеяння ўсяго дзярж. механізма. Ажыццяўляецца з улікам прыроднагіст., эканам. і геагр. умоў, нац. асаблівасцяў, сац.-культ., паліт. і інш. фактараў.
У 9 ст. на тэр. Беларусі існавалі племянныя саюзы крывічоў (палачан), дрыгавічоў і радзімічаў. У 10—11 ст. склаліся Полацкая і Тураўская землі, якія захоўвалі пэўную самастойнасць пад уладай кіеўскіх князёў. Да сярэдзіны 12 ст. яны адасобіліся ў паўсамаст. дзярж. ўтварэнні — княствы. З Полацкай зямлі вылучыліся Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае, Менскае і, магчыма, інш. ўдзельныя княствы; з Тураўскай — Пінскае і, верагодна, Клецкае і Слуцкае. Усх.ч. Беларусі з Мсціславам уваходзіла ў Смаленскае княства, паўд.-зах. з Берасцем і Кобрынам — у Галіцка-Валынскае, паўд.-ўсх. з Гомелем і Рэчыцай — у Чарнігаўскае. У Панямонні існавалі Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Новагародскае і Слонімскае княствы, якія разам з племяннымі княствамі Літвы ў сярэдзіне 13 ст. ўтварылі ядро Вялікага княства Літоўскага. Да сярэдзіны 14 ст. ў ВКЛ увайшла ўся Беларусь, якая ў яго складзе падзялялася на судова-адм. акругі (землі, княствы, намесніцтвы), чые межы гістарычна склаліся ў мінулым. Полацкая і Віцебская землі з пач. 16 ст. называліся ваяводствамі. Каля 20 бел. княстваў і намесніцтваў (паветаў) уваходзілі ў Віленскае і Трокскае ваяв., утвораныя ў 1413; Мазырскі пав. да 1569 — у Кіеўскае ваяв. У выніку адм. рэформы 1565—66 тэр.ВКЛ была падзелена на 30 паветаў, з якіх 16 цалкам ці часткова знаходзіліся на Беларусі і ўваходзілі ў Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Менскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Полацкае і Трокскае ваяв. У 1618—54 да Беларусі адносілася Смаленскае ваяв. са Старадубскім пав. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) на далучаных да Рас. імперыі бел. землях утвораны Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы (у 1796 аб’яднаны ў Беларускую губ.), пасля 2-га падзелу (1793) — Мінская губ., пасля 3-га падзелу (1795) — Слонімская і Віленская губ. (у 1797 аб’яднаны ў Літоўскую губ.). У 1802—1917 на Беларусі існавалі 5 губерняў: Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская. Яны падзяляліся на паветы, колькасць якіх мянялася; з 1861 паветы падзяляліся на воласці. У 1917 не занятыя герм. войскамі бел. губерні і паветы аб’яднаны ў Заходнюю вобласць з цэнтрам у Мінску. У сак. 1918 у сувязі з прасоўваннем герм. войск да яе далучана Смаленская губ., цэнтр перанесены ў Смаленск.
25.3.1918 абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у склад якой павінны былі ўвайсці б. Гродзенская, Магілёўская, Мінская губ. і паветы Віленскай, Віцебскай, Смаленскай, Чарнігаўскай губ., населеныя пераважна беларусамі. Фактычна Рада БНР дзейнічала толькі на тэр. Беларусі, занятай герм. войскамі, за выключэннем паўд. часткі, часова ўключанай у склад Украіны. 1.1.1919 у Смаленску абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў межах, якія амаль супадалі з пракламаванымі межамі БНР. Аднак ва ўмовах польскага наступлення ў лют. 1919 Віцебская, Магілёўская і Смаленская губ. ўключаны ў склад РСФСР (пры гэтым Магілёўская губ. пераўтворана ў Гомельскую), незанятая палякамі астатняя частка БССР — у склад Літ.-Бел. Сав.Сацыяліст. Рэспублікі, якая пасля ўступлення польскіх войскаў у Мінск у жн. 1919 фактычна спыніла існаванне. У выніку контрнаступлення Чырв. Арміі 31.7.1920 БССР была адноўлена пад назвай Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь, але без усх.ч., якая засталася ў складзе РСФСР. Паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 да Польшчы адышла і зах.ч. Беларусі (гл.Заходняя Беларусь). У складзе БССР засталіся толькі Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі і Слуцкі пав.б. Мінскай губ. У такіх межах 30.12.1922 БССР увайшла ў склад СССР. У сак. 1924 да БССР далучаны ч. Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губ. (1-е ўзбуйненне). 17.7.1924 у БССР уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на 10 акруг, 100 раёнаў, 1202 сельсаветы. У час 2-га ўзбуйнення (снеж. 1924) да БССР далучаны Рэчыцкая і Гомельская акругі (б. паветы) з 18 раёнамі, пасля ўзгадненняў у 1927 усх. граніца набыла сучасны выгляд. Планаванае на пач. 1930-х г. 3-е ўзбуйненне не адбылося. Да 1930 акругі ў БССР скасаваны, захаваўся падзел на 90 раёнаў. У 1935 адноўлены 4 акругі на граніцы з Польшчай (Лепельская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая). У студз.—лют. 1938 утвораны 5 абласцей: Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Палеская. У вер. 1939 да БССР далучана Зах. Беларусь, якая з 1921 у складзе Польшчы падзялялася на Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяв. з 26 паветамі, што падзяляліся на гміны. На тэр.б.Зах. Беларусі ўтвораны 5 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская (101 раён); Віленскі край у кастр. 1939 перададзены Літве. Ёй жа ў ліст. 1940 перададзена тэр. Гайдуцішскага, Парэцкага і Свянцянскага р-наў. У час ням.-фаш. акупацыі 1941—44 зах.ч. Беларусі (акруга Беласток) далучана да Усх. Прусіі, паўд. раёны — да рэйхскамісарыята «Украіна»; усх.ч. ўваходзіла ў зону армейскага тылу. Астатнія тэр. Беларусі (каля 1/3) утварылі генеральную акругу Беларусь у складзе рэйхскамісарыята «Остланд». Пасля вызвалення Беларусі ў вер. 1944 20 яе раёнаў і г. Беласток перададзены Польшчы, Беластоцкая вобл. скасавана, Вілейская вобл. перайменавана ў Маладзечанскую, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобл. У студз. 1954 скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая вобл., у студз. 1960 — Маладзечанская вобл. Колькасць раёнаў неаднаразова мянялася, з 1966 іх было 117; 28.12.1989 адноўлены Дрыбінскі р-н. На 1.10.1994 у Рэспубліцы Беларусь 1088 адм.-тэр. адзінак, у т. л. 6 абласцей (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская) і сталічны горад Мінск, 118 сельскіх і 25 гар. раёнаў, 101 горад абласнога і раённага падпарадкавання, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 1448 сельскіх Саветаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Парадак вырашэння пытанняў адм.-тэр. ўладкавання дзяржавы адносіцца да выключнай кампетэнцыі ВС Рэспублікі Беларусь.
Літ.:
Круталевич В.А. Административно-территориальное устройстве БССР. Мн., 1966;
Административно-территориальное устройство БССР: Справ. Т. 1—2. Мн., 1985—87;
Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1993.