музей, прысвечаны жыццю і творчасці на Беларусі рас. мастака І.Я.Рэпіна; філіял Віцебскага краязнаўчага музея. Адкрыты ў 1989 у в. Здраўнёва Віцебскага р-на, якая была набыта Рэпіным у 1892. На той час сядзіба ўключала сядзібны дом, флігель, 2 жылыя дамы, гасп. будынкі, невял. парк, сад са штучным вадаёмам (захаваліся лядоўня, ліпавая алея, асобныя дрэвы, вадаём). У 1893—95 сядзібны дом перабудаваны па ўласных эскізах мастака. На працягу 1892—1904 Рэпін жыў (з перапынкамі) у Здраўнёве і стварыў тут шмат твораў. Музей размешчаны ў асабняку, адноўленым па фотаздымках, эскізах мастака паводле праекта П.П.Кракалёва. Экспазіцыйная пл. будынка музея 212 м². Пл. ахоўнай зоны 12 га, зоны рэгулявання забудовы 35 га. Музей вядзе збіральніцкую, даследчую, культ.-асв. работу. 380 адзінак асн. і 850 навук.-дапаможнага фондаў (2000), якія захоўваюцца ў Віцебскім краязнаўчым музеі, у т. л. акварэлі Рэпіна «Конік», «Афрыканскі матыў», «Запарожац», малюнкі «Вершнік страляе», «Казанне Іасафата Кунцэвіча» (1893), «Партрэт Н.Рэпінай» і «Краявід. Здраўнёва» (абодва 1895), карціна «Дэзерцір» (1917), абразы Ісуса Хрыста (1894) і Маці Божай (1895), ліст мастака А.Сапунову, кніга «Ўспаміны і пісьмы І.Я.Рэпіна» з дарчым надпісам мастака У.Аскерку, рэчы побыту з дома ў Здраўнёве, лісты Т.Дзяканавай (унучкі мастака), фотаздымкі мастака, яго родных і знаёмых, успаміны, кнігі пра Рэпіна, падарункі музею. У экспазіцыі асабістыя рэчы Рэпіна, фотаздымкі, мэбля канца 19 — пач. 20 ст., рэчы, знойдзеныя ў час раскопак у Здраўнёве.
Літ.:
Кичина Е.М. И.Е.Репин и Здравнево: В обретении и разлуке [2 изд]. Витебск, 1994;
Падліпскі А.М. Здраўнёва: тут жыў І.Я.Рэпін: Пер. з рус.Мн., 1995;
Шышанаў В. Невядомае Здраўнёва // Віц. сшытак. 2000. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАКТ ПАШТО́ВЫ (польск. trakt ад лац. traktus літар. — валачэнне),
у Рэчы Паспалітай і Расіі шырокая палепшаная грунтавая дарога (шлях), якая злучала найважнейшыя населеныя пункты. Мела станцыі (пастаялыя двары) і верставыя слупы. Па Т.п. ішлі рэгулярныя перавозкі пасажыраў, грузаў, пошты (паштовыя Т.п. з паштовымі станцыямі). З 19 ст. Т.п. з цвёрдым пакрыццём наз. шашой (гл. таксама Шашэйная дарога).
Т.п. на Беларусі з’явіліся ў 16 ст. ў час стварэння пошты. У 1583 адкрыты паштовыя зносіны па Т.п. Варшава—Беласток—Гродна. У сувязі з адкрыццём у 1596 у Варшаве паштамта Т.п. звязалі Варшаву з усімі гарадамі Рэчы Паспалітай. Паводле Андросаўскага перамір ’я 1667 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй была ўстаноўлена паштовая сувязь Маскоўскай дзяржавы з Зах. Еўропай. Т.п. працягнуўся ад Масквы праз Смаленск—Магілёў—Мінск да Вільні. У канцы 17 ст. ў ВКЛ пачалі пракладваць новыя дарогі, будаваць станцыі, але Паўночная вайна 1700—21 перашкодзіла давесці работы да канца. Паляпшэнне Т.п. пачалося пасля прыняцця вял.кн.ВКЛ і каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім у 1764 Генеральнага рэгламенту. У 1772 адкрыты часовы Т.п. Пскоў—Полацк, потым С.-Пецярбург—Нарва—Пскоў—Полацк—Талачын—Магілёў, на якім былі створаны 134 паштовыя станцыі (пазней Т.п. працягнуты да Кіева і Адэсы). У пач. 19 ст. ўсе дарогі Рас. імперыі былі падзелены на разрады: гал. паштовыя і пабочныя паштовыя (уласна гэта былі Т.п.), вял. праезджыя, ваен. і інш., якія таксама атрымалі нумары. Напр., паштовая дарога С.-Пецярбург—Екацярынаслаў, вядомая як Беларускі Т.п., мела №148. З крас. 1827 па Т.п. Беларусі пайшлі першыя дыліжансы. З 1830-х г.бел. Т.п. брукавалі каменнем. З развіццём чыг. транспарту значэнне Т.п. знізілася. Іншаземцы ў час войнаў на бел. землях таксама будавалі Т.п. Гл. таксама Пошта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нетре́звый нецвяро́зы;
в нетре́звом ви́де у нецвяро́зым ста́не;
нетре́звый взгляд на ве́щи нецвяро́зы по́гляд на рэ́чы;
нетре́звое отноше́ние к чему́-л. нецвяро́зыя адно́сіны да чаго́-не́будзь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АБУХО́ВІЧ Тэадор Геранім (1643 — 14.4.1707),
дзярж. дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. У 1657—69 пры двары караля Яна Казіміра Вазы. У 1672 і ў 1678—1700 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. У 1673 удзельнічаў у бітве пад Хоцінам супраць туркаў. Паломнічаў у Рым (1674). Падкаморы (1693) і кашталян (1700) навагрудскі. Аўтар «Дыярыуша», які ахоплівае падзеі грамадска-паліт. жыцця Рэчы Паспалітай 1656—1700.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
археалагічныя помнікі (гарадзішча і селішча 8 — пач. 11 ст.) каля пас. Гарадзішча Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Гарадзішча ўмацавана валам і драўлянаю сцяной. На селішчы выяўлены рэшткі 2 наземных жытлаў канца 1-га тыс. з каменнымі печамі. На помніках знойдзены разнастайныя ўпрыгожанні, зброя, прылады працы, побытавыя рэчы, трапляюцца таксама матэрыялы эпохі неаліту, бронзы, мілаградскай і зарубінецкай культур жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМААЗБЕ́СТАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ.
Асноўная прадукцыя — гума- і азбестатэхнічныя вырабы, а таксама разнастайныя гумавыя вырабы на аснове каўчуку ў спалучэнні з іншымі матэрыяламі. Аб’ядноўвае гумава-тэхнічных вырабаў вытворчасць, гумавага абутку вытворчасць, а таксама вытв-сць гумавых вырабаў шырокага ўжытку і азбестатэхн. вырабаў (параніт, тканіны, шнур, папера, кардон, пракладкі, фільтратканіны) і інш.рэчы і матэрыялы з азбеставымі ўключэннямі. Апошняя ў Беларусі не прадстаўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕЙРО́Н (ад грэч. apeiron бязмежнае),
тэрмін стараж.-грэч. філасофіі. Уведзены Анаксімандрам для абазначэння неакрэсленай, бязмежнай матэрыі, што знаходзіцца ў вечным руху. Усе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў (мокрае і сухое) і іх барацьбы. Важнае дасягненне ў параўнанні з уяўленнямі аб тоеснасці матэрыі з канкрэтным рэчывам (вадой, паветрам). У піфагарэізме апейрон — бясформенны, неабмежаваны пачатак, разам з процілегласцю — «канцом» — аснова існага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РА 1) гаспадарчая пабудова або памяшканне для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найб. каштоўнай маёмасці.
2) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай у канцы 15—18 ст. — мытня, дом, дзе ацэньваўся тавар, які правозілі купцы і інш. гандляры, і спаганялася мыта. К. ставілі на ўсіх гал. гандлёвых шляхах, а іх аддзяленні (прыкаморкі) — на другарадных дарогах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКО́ВА,
стаянка нёманскай культуры каля в. Русакова Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Датуецца 4—3-м тыс. да н.э. Выяўлены рэшткі агнішчаў, трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі дзідаў, разнастайныя скрабкі, разцы і інш. прылады працы, кераміка дубічайскага тыпу і інш. Знойдзены таксама рэчы, якія адносяцца да бронзавага і жал. веку, часоў сярэдневякоўя, што сведчыць пра засяленне Р. і ў пазнейшыя часы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
змалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Малацьбой аддзяліць зерне ад калосся, стручкоў і пад.; абмалаціць. Змалаціць жыта. Змалаціць гарох.
2.Разм. Моцна збіць, пабіць (пра людзей). Як наляцеў .. [рыцар], дык усё каралеўскае войска збіў .. з малаціў.Якімовіч.// Перабіць, паламаць (пра рэчы). Змалаціць усю пасуду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)