уза..., прыстаўка.

Тое, што і уз...; ужыв. замест «уз...» перад збегам зычных і перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напр.: узабрацца, узаткнуць, узалью, узаб’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чырвана... (гл. чырвона...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «чырвона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: чырванагруды, чырваназорны, чырвананосы, чырванатвары, чырванафлоцец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электронна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. электронны (у 2 знач.), напр.: электронна-акустычны, электронна-аптычны, электронна-вылічальны, электронна-вымяральны, электронна-лічыльны, электронна-мікраскапічны, электронна-ядзерны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подвёртывать несов.

1. (подвинчивать) падкру́чваць;

2. (загибать края) падго́ртваць; (рукава) зака́сваць; (штаны) падка́сваць; (подматывать, напр., портянку) падкру́чваць, падмо́тваць;

3. (повреждать) падваро́чваць, выкру́чваць; (при вывихе) выві́хваць, спрыві́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Glócke f -, -n звон, звано́к;

etw. an die gróβe ~ hängen разно́сіць што-н. (напр., чутку), выдава́ць што-н. (напр., сакрэт)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жаўта... (гл. жоўта...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «жоўта...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: жаўтагруды, жаўтадзюбы, жаўтазём, жаўталісты, жаўтароты, жаўтаскуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заква́ска, -і, ДМ -ва́сцы, ж.

Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне (напр. дрожджы).

З. на цеста.

У іх заўсёды добрая з. (перан.: пра рысы характару, закладзеныя выхаваннем, асяроддзем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залаціста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з залацістым адценнем, напр.: залаціста-аранжавы, залаціста-белы, залаціста-бліскучы, залаціста-пурпуровы, залаціста-русы, залаціста-рыжы, залаціста-саламяны, залаціста-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва, прыназ. з РВМ.

Ужыв. замест прыназ. «у» перад словамі, што пачынаюцца з «у» і ў спалучэнні «ва мне», напр.: ва ўніверсітэце, ва ўзросце, ва ўсіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каменя... (гл. камене...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «камене...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: каменябітны, каменявар, каменяліты, каменяломня, каменярэз, каменячосны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)