унанга́ны, ‑аў; адз. унанган, ‑а, м.; унанганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. унанганкі, ‑нак; ж.

Тое, што і алеуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарсу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Спец. Прыстасаванне для распыльвання якіх‑н. вадкасцей або парашкападобных матэрыялаў.

[Ад англ. force-pump — нагнятальная помпа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіндуста́нцы, ‑аў; адз. хіндустанец, ‑нца, м.; хіндустанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. хіндустанкі, ‑нак; ж.

Назва карэннага насельніцтва Індыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Перыяд часу ў шэсць дзён. План работы на шасцідзёнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Жук сямейства нарыўнікаў, шкоднік лісцевых дрэў і кустоў; шпанская мушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эрзя́не, ‑зян; адз. эрзянін, ‑а, м.; эрзянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. эрзянкі, ‑нак; ж.

Тое, што і эрзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лаўцы, -аў, адз. по́лавец, -лаўца, м.

Група плямён цюркскага паходжання, якія качавалі на паўднёвым усходзе Еўропы ў 11 — пач.

13 ст.

|| ж. палаўча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Кропелька крыві.

2. Пра роднага па крыві.

Гэта ж мая к.

Ні крывінкі ў твары — пра вельмі бледнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крытыка́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).

Чалавек, які схільны ўсё крытыкаваць, ва ўсіх бачыць адны недахопы.

|| ж. крытыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. крытыка́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рабак, -бка, мн. парабкі́, -о́ў і па́рабкі, -аў, м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы.

|| ж. парабча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. парабко́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)