1. Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характарызуюць першапачатковы, неразвіты стан чаго‑н. Сінкрэтызм першабытнага мастацтва. □ Паэтычнае мысленне тут [у рукапіснай ананімнай паэзіі] яшчэ таксама не адасобілася ад фальклорнага сінкрэтызму.Ярош.
2. Неарганічнае спалучэнне разнародных элементаў — філасофскіх поглядаў, рэлігійных сістэм і інш. Рэлігійны сінкрэтызм перыяду элінізму.
[Ад грэч. synkrētismós — злучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецы́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.
Адметныя асаблівасці прадмета ці з’явы; тое, што характэрна для чаго‑н. Спецыфіка мастацтва. □ Тэхніка лоўлі кожнай з гэтых [драпежных] рыб мае сваю спецыфіку, свае правілы.Матрунёнак.Асаблівасці займеннікаў як часціны мовы абумоўліваюць і спецыфіку іх сінтаксічнага ўжывання.Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЫСО́ЦКАЯ Надзея Фёдараўна
(н. 25.7.1943, г. Курган, Расія),
бел. мастацтвазнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1994), праф. (1996). Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў С.-Пецярбургу (1971). З 1964 працуе ў Дзярж.маст. музеі Беларусі. Даследуе выяўл.мастацтва Беларусі 12—18 ст. Аўтар прац: «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.: Фрэска, абраз, партрэт» (1980, з Т.А.Карповіч), «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.:» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) і інш. Выкладала курсы ўсеагульнай гісторыі мастацтва і бел.мастацтва, а таксама арганізавала выстаўкі: стараж.бел.мастацтва ў Італіі, Іспаніі, Расіі, Францыі; праваслаўнай і каталіцкай бел. іканаграфіі ў Оксфардскім і Еўрапейскім гуманіт. (Мінск) ун-тах. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Три иконы XVIII в. из села Бастеновичи // Проблемы развития зарубежного искусства. Л., 1975. Вып. 5;
«Ирмолог» Иоанна Рополевского «витебского» // Проблемы развития зарубежного искусства. Л., 1977. Вып. 7;