ІНЖЭ́КТАР (франц. injecteur ад лац. injicio укідваю),
1) струменная помпа для напампоўвання вадкасці або газу ў рэзервуары і пасудзіны, дзе створаны павышаны ціск.
Найб. пашыраны І. для падачы сілкавальнай вады ў паравыя катлы (невял. кацельных установак і інш.), парагенератары. У такіх І. струмень пары, які набывае ў паравым конусе вял скорасць, засмоктвае ваду і нагнятае яе ў рэзервуар. Помпы, якія адсмоктваюць газ, пару або вадкасць, наз. эжэктарамі.
2) Дапаможны (звычайна лінейны) паскаральнік зараджаных часціц для ўводу іх у больш магутны (асноўны) паскаральнік. Энергія, якая надаецца часціцам y І., павінна перавышаць мінімальную, неабходную для пачатку работы.асн. паскаральніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМЕ́ТЫКА (ад грэч. kosmētikē майстэрства ўпрыгожваць),
комплекс гігіенічных, лячэбных і дэкар. мерапрыемстваў па падтрыманні прыгажосці цела чалавека ці ліквідацыі касметычных дэфектаў. Адрозніваюць К. ўрачэбную (кансерватыўную і хірург.) і дэкаратыўную.
Урачэбную кансерватыўную К. падзяляюць на прафілакт. (гігіенічную) і лячэбную.
Прызначэнне прафілакт. — барацьба з праявамі старэння арганізма (вяласць скуры, маршчыны). Выкарыстоўвае касметычныя сродкі (ваду, мыла, крэмы, ласьёны). Прызначэнне кансерватыўнай лячэбнай К. — знішчаць вугры, хлаазмы, лячыць ад выпадзення і тлустасці валасоў, празмернага іх росту, ачышчаць скуру твару. Ужывае фізіятэрапеўт. сродкі, вітамінныя і адбельвальныя маскі, масаж і інш.Хірург. К. аперацыйна выпраўляе набытыя або прыроджаныя дэфекты скуры, форму носа, вушэй, узроставыя заганы. Дэкаратыўная К. маскіруе недахопы скуры, валасоў, вейкаў, броваў з выкарыстаннем пудры, румян, крэмаў, фарбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mącić
незак. каламуціць, муціць, туманіць;
mącić wodę — каламуціць ваду;
mącić w głowie — дурыць галаву каму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акано́м, ‑а, м.
Гіст. Службовец у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай. Вінцук ужо сам быў з вусамі і кіраваў маёнткам, праз аканомаў, зразумела.Гурскі.[Сцёпка:] — Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускаламу́ціцца, ‑муціцца; зак.
Стаць, зрабіцца каламутным; замуціцца (пра ваду, вадкасць). То дзьме «марапа» — вецер з поўдня, гонячы невысокія пеністыя хвалі, то раптам пачынае лютаваць шалёны «норд» і так расхвалюе мора, што яно ўскаламуціцца аж да дна.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валнавацца ’кіпець’ (пра ежу) (Жд.). Рус.волноваться ’хадзіць хвалямі’, волновать ’моцна кіпець (пра ваду)’. Да *вална ’хваля’, прасл.*vьl‑. У гэтым слове можна бачыць як семантычнае новаўтварэнне, так і захаванне аднаго са значэнняў кораня *vьl‑; параўн. ст.-рус. і ц.-слав.вълати ’прыводзіць у рух, узрушаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра.//перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэ́ц, ‑рца, м.
Драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка. На гэты крук дзед вешаў берасцяны карэц, якім усе пілі ваду з крыніцы.Грамовіч.Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працяка́ць, ‑ае; незак.
1.Незак.да працячы.
2. Не затрымліваць ваду або іншую вадкасць. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне.Лынькоў.Каваль асцярожна ачысціў зямлю з радыятара і з палёгкай уздыхнуў: радыятар не працякаў.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.Аднакр.да пстрыкаць.
2.каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука].Быкаў.[Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)