падабра́цца, падбяру́ся, падбярэ́шся, падбярэ́цца; падбяро́мся, падбераце́ся, падбяру́цца; падбяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скласціся, утварыцца.

Падабраліся добрыя работнікі.

2. Непрыметна падысці.

П. да акопаў праціўніка.

|| незак. падбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падабра́ць, падбяру́, падбярэ́ш, падбярэ́; падбяро́м, падбераце́, падбяру́ць; падбяры́; падабра́ны; зак.

1. што. Сабраць, падняць з зямлі.

П. рассыпаныя арэхі.

2. што. Паправіць; сагнуўшы, падцягнуць пад сябе (пра часткі цела).

П. валасы.

Сабака падабраў хвост.

3. каго-што. Падмяць, наваліўшыся; прыціснуць.

Мядзведзь падабраў пад сябе паляўнічага.

4. каго-што. Выбраць адпаведнае, патрэбнае.

П. брыгаду.

П. ключ да замка.

П. патрэбныя словы.

П. цытаты.

|| незак. падбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падбо́р, -у, м. (да 4 знач.) і падбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Падбор кадраў.

Падборка нітак патрэбнага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падабрэ́лы, -ая, -ае.

Які зрабіўся добрым, дабрэйшым.

Глядзеў падабрэлымі вачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падабрэ́ць гл. дабрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які падае што-н. куды-н.

|| ж. падава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падава́цца гл. падацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падава́ць гл. падаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаві́цца гл. давіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаві́ць, -даўлю́, -да́віш, -да́віць; -да́ўлены; зак., каго-што.

1. Сілай пакласці канец чаму-н., знішчыць, заглушыць.

П. паўстанне.

П. агонь праціўніка.

2. Раздушыць, перадавіць усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. усіх жукоў.

|| незак. падаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. падаўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаво́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закончыць ворыва на многіх участках.