ПСІХАФІЗІ́ЧНАЯ ПРАБЛЕ́МА,

у шырокім сэнсе — пытанне пра суадносіны псіхічных і фізічных з’яў; у вузкім — пра суадносіны псіхічных і фізіялагічных (нервовых) працэсаў. Думка пра залежнасць псіхікі (душэўных выяўленняў) ад прыроды і цела з’явілася ўжо ў стараж.-грэч. натурфіласофіі. Навук. распрацоўка П.п. пачалася ў філасофіі 17 ст., калі ўсталявалася механіст. карціна свету і псіхічныя з’явы разглядаліся як неаддзельныя ад цела і падпарадкаваныя законам сусвету. Узніклі 2 процілеглыя варыянты вырашэння П.п.: псіхафізічнае ўзаемадзеянне (Р.​Дэкарт) і псіхафізічны паралелізм (Г.​Лейбніц). Паводле Дэкарта, свядомасць з’яўляецца субстанцыяй, якая адрозніваецца ад цела, але, з аднаго боку, залежыць ад яго (пры афектах, адчуваннях і інш.), з другога — уздзейнічае на цела (напр., пры валявым намаганні). Прыхільнікі псіхафіз. паралелізму сцвярджалі, што псіхічныя і фіз. працэсы працякаюць паралельна, без узаемадзеяння (Н.​Мальбранш, Д.​Гартлі). Ідэя псіхафіз. паралелізму набыла папулярнасць у 19 ст. Але вучэнне Ч.​Дарвіна патрабавала разумець псіхіку як актыўны рэгулятар жыццёвых працэсаў. Узніклі новыя канцэпцыі П.п.; атаясамліванне псіхічнага і фізічнага і іх адрозненне толькі па функцыях, «комплексных адчуваннях» (У.​Джэмс, Э.​Мах); сцвярджэнне невырашальнасці П.п. навук. сродкамі (гл. Неапазітывізм). На стыку псіхалогіі і нейрафізіялогіі вылучылася псіхафізіялогія, якая вывучае розныя формы залежнасці псіхічных актаў ад іх фіз. субстрату і ролю гэтых актаў у арг-цыі і рэгуляцыі жыццядзейнасці.

т. 13, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Непрые́мны ’антыпатычны, прыкры’ (БРС, ТСБМ). Запазычана з польск. nieprzyjemny ’тс’, пра што ўскосна сведчыць незафіксаванасць слова ў дыялектных слоўніках. Спецыяльна пра беларускае слова гл. Унбегаун, RÉS, 1929, 1–2, 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марзёк!, варзёк!пра пэцканне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Рус. смал. мурзы́к! < мурзы́кнуть ’запэцкаць’, дан. марзануть ’ударыць’. Балтызм. Параўн. літ. murzi ’тс’, якое з mur̃zinti ’пэцкаць’. Параўн. драг. пыцн́ьть! — ’пра аднаразовае пэцканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызы́каць экспр.’прыбегчы (толькі пра кароў)’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Да зы́каць, зы́кацца ’бегаць з ровам; гаворыцца пра кароў, бегаючых ў час летняй спякоты ад укусаў насякомых, якіх называюць зы́каўкамі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачы́цца ’цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем (пра вадкасць)’, ’пранікаць, прасочвацца ўнутр (пра вадкасць)’. Рус. сочи́ться, польск. soczyć się ’тс’. Да сок (гл.); гл. Фасмер, 3, 731; Брукнер, 506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dopadać

I незак. разм.

kogo/czego, do kogo/czego 1. дабягаць, дабірацца; дасягаць да каго/чаго;

2. хапаць каго/што; накідвацца на каго/што

II зак.

наваліць (пра снег); наліць (пра дождж)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stagnate [stægˈneɪt] v.

1. засто́йвацца (пра ваду); загніва́ць

2. быць іне́ртным, ко́сным;

stagnate in ignorance закасне́ць у не́вуцтве

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

subsidiary2 [səbˈsɪdiəri] adj.

1. дапамо́жны; дру́гасны; дадатко́вы

2. падкантро́льны (пра кампанію, фірму);

a subsidiary branch філія́л (банка)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hold-up [ˈhəʊldʌp] n.

1. зато́р, про́бка (пра рух);

What’s the hold-up? Чаму затрымка?

2. аграбле́нне, рабу́нак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hybrid [ˈhaɪbrɪd] n.

1. гібры́д, по́месь (пра расліны, жывёл і да т.п.)

2. не́шта, скла́дзенае з разнаро́дных элеме́нтаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)