мане́та, -ы, ДМ -не́це, мн. -ы, -не́т, ж., таксама зб.
Металічны грашовы знак.
Залатая м.
◊
Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такімі ж адносінамі.
Прыняць за чыстую манету — палічыць праўдай, успрыняць усур’ёз.
|| прым. мане́тны, -ая, -ае.
○
Манетны двор — прадпрыемства, якое вырабляе металічныя грошы, медалі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.
Абходны м.
М. партызан.
2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.
Нескладаны м.
3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.
Асеннія манеўры.
4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.
|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).
М. паравоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
манеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.
1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.).
Паравоз манеўруе.
2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду.
М. сярод перашкод.
3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго-н.; хітрыць (разм.).
Няма чаго м.
4. перан., чым. Умела распараджацца чым-н., выкарыстоўваць што-н.
М. тэхнікай.
|| зак. зманеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е (да 1 і 2 знач.).
|| наз. манеўрава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мане́ўраны, -ая, -ае.
1. Які вядзецца з прымяненнем манеўра (у 1 знач.), без доўгачасовых умацаванняў.
Манеўраная вайна.
2. Здольны хутка мяняць напрамак руху.
М. крэйсер.
|| наз. мане́ўранасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
манжэ́та, -ы, ДМ -жэ́це, мн. -ы, -жэ́т, ж.
Прышыты ці прышпілены абшлаг рукава кашулі, блузкі і інш.
|| прым. манжэ́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мані́зм, -у, м.
Філасофскае вучэнне, якое лічыць асновай свету толькі адзін пачатак — матэрыю або дух.
Навуковы матэрыялістычны м.
Ідэалістычны м.
|| прым. маністы́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
манікю́р, -у, м.
1. Чыстка і паліроўка ногцяў на пальцах рук.
Зрабіць м.
2. Пра пакрытыя лакам, адпаліраваныя ногці.
Прыгожы м.
|| прым. манікю́рны, -ая, -ае.
Манікюрныя нажніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
манікю́рша, -ы, мн. -ы, -кю́рш і -аў, ж.
Спецыялістка па манікюры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
маніпулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́ем, -лю́еце, -лю́юць; незак.
Рабіць маніпуляцыі.
Умела м. рычажкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
маніпуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Цыркавы артыст, які робіць розныя фокусы з дапамогай лоўкасці рук; фокуснік.
2. Чалавек, які займаецца падробкай, рознымі махінацыямі (неадабр.).
3. Назва некаторых прыстасаванняў для выканання складаных рухаў, дзеянняў, падобных на дзеянні рук (спец.).
|| прым. маніпуля́тарскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і маніпуля́тарны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Маніпулятарскі прыём.
Маніпулятарская махінацыя.
Канструкцыя маніпулятарнага тыпу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)